Skönlitteratur – Vitryssland – Rekommenderade podcasts

  • This show is devoted to discussions of science fiction movies, television, and literature from the 1950s. Support this podcast: https://podcasters.spotify.com/pod/show/edward-franklin-german/support

  • «Великая кошачья революция» - это сатирическая антиутопия Андрея Горбунова о том, как власть превращает доброго домашнего кота Пушка в страшного тирана. Когда на Земле погибает последний человек, мурлыкающая братия начинает строить свое общество… 
    Речь идет о кошачьих приключениях, поэтому в романе не главы, а «жизни». И всего их, конечно, 9.
    Роли озвучивают: Владимир Левашев, Сергей Шнуров, Надежда Толоконникова (признана в России иностранным агентом), Вера Алентова, Тина Канделаки, Евгений Ройзман, Рэппер Сява, Николай Валуев, Владимир Жириновский, Наталья Поклонская, Слава КПСС, Леха Никонов, Mirele, Олег Кашин  (признан в России иностранным агентом) и бабушка автора Мария Волосникова.

  • «Подстрочник» ─ документальный подкаст о событиях и людях из дневника литератора Корнея Ивановича Чуковского. О событиях, которые происходили сто лет назад ─ последние годы Российской империи и первые годы Советской власти. И о людях, чьи имена мы знаем из уроков истории и литературы. Это подкаст для тех, кто когда-то учил историю, но все забыл. Заглянем в прошлое, которое определило наше настоящее.
    Джингл ─ Emotional Piano by John Sib

  • Hi there, its Alireza
    join me for a cup of tea and a podcast!

  • Привет! Это подкаст о книгах и авторах, здесь мы обсуждаем прочитанное и выясняем: "что НЕ хотел сказать автор?" :)

  • Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

    Аўдыякніга выкладзена ў адкрыты доступ Міністэрствам Інфармацыі Рэспублікі Беларусь: http://mininform.gov.by/news/actual/v-pomoshch-roditelyam-i-shkolnikam-audioknigi/

    Кантакты: [email protected]

  • Васіль Быкаў так пісаў у мемуарах “Доўгая дарога дадому” пра сваю аповесць “У тумане” (1988), якая стваралася ім у Доме творчасці ў Нідзе: “Сюжэт “Туману” быў гатовы даўно. Ідэя чалавечай безвыходнасьці нязрушна сядзела ў маёй сьвядомасьці і час ад часу дамагалася рэалізацыі. Некаторыя казалі: пэсымізм, фаталізм, розныя іншыя ўпадніцкія ўплывы. Можа, і так. Але колькі ў людзкім жыцьці здараецца канфліктаў – з сабой ці з грамадзтвам, якія разьвязаць немагчыма. Не паддаюцца ніякім разумным высілкам. І ня толькі ў сытуацыі, калі дабро супрацьстаіць злу. Але і тады, як пісаў Гегель, калі канфлікт ляжыць у адносінах правага з правым. Тое ўжо трагедыя. Як паглядзець, дык усё чалавечае жыцьцё – трагедыя, бо ўсе пачуваюцца правымі. Ніхто ня лічыць сябе вінаватым”

    Чытае Андрэй Каляда.

    Аўдыякніга выкладзена ў адкрыты доступ Міністэрствам Інфармацыі Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе: http://mininform.gov.by/by/news/aktualna/u-dapamogu-batskam-i-shkolnikam-a-dyyaknigi/

    Кантакты: [email protected]

  • Старонкі аповесці 3. Бядулі (1886—1941) "Салавей" вяртаюць нас у мінулае нашай бацькаўшчыны. Пісьменнік гістарычна праўдзіва намаляваў карціну жыцця сялянства ў тую змрочную пару — у час прыгону: звярыную жорсткасць паноў, іх пагарду да ўсяго беларускага — да імён, да мовы, да нацыянальнай культуры. Але ніякія катаванні не маглі заглушыць народныя таленты, прыгажосць душы народа. Пакуты герояў аповесці выкклікаюць боль, але яго перамагае пачуццё зачаравання іх чалавечнасцю, самаадданасцю і высакародствам. Канкрэтны жыццёвы матэрыял, асабіста перажытае і ўбачанае леглі таксама ў аснову апавяданняў "Пяць лыжак заціркі", "Малыя дрывасекі", "Велікодныя яйкі" і інш.

    Чытае Леанід Дзяркач.

  • 🍹 Добро пожаловать в бар чтецов ЛитРес: тех, кто дарит свой голос книгам! Каждую пятницу мы собираемся здесь, чтобы посмеяться, послушать душевные истории и поговорить о том, как создаются аудиокниги. Но главный наш секрет: чтецом может стать каждый! Обязательно расскажем, что для этого нужно.

    «Текст читает» — подкаст проекта ЛитРес: Чтец. Переходите по ссылке, чтобы стать участником и озвучить свою первую книгу: https://clck.ru/gcYjj

    Новые эпизоды каждую пятницу!

    🎧 Слушайте нас на всех подкаст-платформах: https://taplink.cc/litressamizdat

    🎧 Блог Издательских сервисов ЛитРес с полезными статьями про все нюансы создания, публикации и продвижения книг: https://bit.ly/3k0pbm4

    🎧 Соцсети с анонсами конкурсов, полезными ссылками и мемами:
    — ВКонтакте: https://vk.com/litresnewreader
    — Чат чтецов в Телеграм: https://t.me/readerlitres

    💪🏻 Команда подкаста:
    Ведущий — Денис Лукьянов, контент-менеджер Издательских сервисов ЛитРес (ВК: @denosavor)
    Дизайн обложки — Оксана Гурш и Полина Байманова, комьюнити-менеджер Издательских сервисов ЛитРес (ВК: @howtopaulina)

  • Аўдыякніга змяшчае запісы вершаў Генадзя Бураўкіна розных гадоў, а таксама паэмаў "Хатынскі снег", "Узнясенне".

    Чытае аўтар.

    «Да тых, хто застанецца, у мяне адна вялікая просьба: берагчы Беларусь, прадаўжаць тое, што зрабілі і недарабілі яе сыны лепшыя. І спадзявацца, што ўсе мы — і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, — усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове»

    Генадзь Бураўкін, 20 мая 2014

  • Агучылі: Крысціна Дробыш, Сяргей Чуб.
    Прадзюсар, вокладка: Кацярына Хольцапфэль-Варажун

    Аўдыёверсія кнігі падрыхтавана дзякуючы фінансавай падтрымцы беларусаў з розных краін свету.

    Аповесць сучаснай беларускай пісьменніцы Алены Церашковай “За летам Ідзе зіма” расказвае пра месца чалавека ў жыцці краіны і пра ролю Сям’і ў жыцці чалавека. Пра сяброўства большае за страх, і пра годнасць даражэйшую за спакой. Пра адказнасць за тых, хто побач. Пра клопат, дробны, але такі патрэбны ў часы, калі нават твой дом – болей не твая цытадэль.

    Кніга пра тое, што беларусы – Годныя Людзі, вартыя будучай перамогі.

    Аповесць Алены Церашковай "За летам Ідзе зіма" прысвячаецца ўсім падлеткам, апаленым 2020м годам. Дзецям, якія зведалі знікненне бацькоў, ціск у школах і ВНУ, жах хапуноў і перастрэлак на мірных вуліцах.

    Галоўны герой кнігі – Ян Тадэвуш Кілім не стаў Героем Беларусі. Ён усвядоміў права на ўласнае імя. Права на гонар за бацьку. Ён зразумеў, наколькі важна мець сям’ю. Ён на сабе адчуў, што такое салідарнасць. І стары палкоўнік МУС Іван Кілім вачыма ўнука пабачыў, што менавіта не давала спакою “зубрам”, “маладафронтаўцам” ды іншым юнакам і дзяўчатам, чые лёсы ламала сістэма, неад’емнай часткай якой быў ён сам.

    Грамадству даводзіцца праходзіць часы падзелу – і часы прымірэння. Гэта кніга і пра тое, з чым можна мірыцца – а чаму трэба даваць рашучы адпор. Чым можна ахвяраваць – а што варта захаваць.

    Не, мы не можам пераскочыць праз урокі гісторыі. Але мы мусім застацца людзьмі, і навучыць гэтаму сваіх дзяцей.

  • The adventures of professor Kelvin and his experiments that never go as planned when he is visited by his neighbor, Little Timmy.

  • Гэты твор упершыню быў апублікаваны пяцьдзесят гадоў таму. Крытыка, назваўшы яго аповесцю пра аднаго лейтэнанта Іваноўскага і яго барацьбу з неспрыяльнымі акалічнасцямі вайны, дадавала: пры ўсёй рэалістычнасці «Дажыць да світання» — яшчэ і легенда. Легенда пра невядомых герояў вайны.

    Сам Васіль Быкаў казаў па выхадзе аповесці: «Як вядома, на вайне выконваюцца загады старшых начальнікаў. І адказнасць за ўдачу або няўдачу ў пэўнай сітуацыі дзеліцца папалам паміж яе выканаўцам і кіраўніком. А тут выпадак, калі ініцыятарам аперацыі выступае сам выканаўца — малодшы афіцэр. Але ўся справа ў тым, што гэтая яго ініцыятыва канчаецца поўным фіяска. Вядома, Іваноўскі тут ні пры чым, можна апраўдаць яго, ён жа сумленна выканаў свой абавязак. Але сам Іваноўскі апраўдаць сябе не можа: аперацыя ж вымагала неймаверных сіл, за яе заплачана жыццём людзей, яго падначаленых. У гібелі Іваноўскага не вінаваты ніхто, ён сам сабе выбраў такі лёс, таму што быў надзелены высокай чалавечнасцю, якая не дазваляла яму ўхіліцца або схітрыць ні ў вялікім, ні ў малым».

    Ужо на схіле жыцця Быкаў характарызаваў сваю аповесць больш катэгарычна: «Тэма яе, здавалася, гучала даволі экзістэнцыяльна, то быў матыў тупіку і расчаравання — на той раз у пэўным канкрэтным сэнсе».

    Чытае Алена Сідарава.

    Вокладка: Артур Вакараў

  • Напісаны ў 1931 годзе, раман класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага «Віленскія камунары» быў надрукаваны толькі ў 1963 годзе.

    Пасля арышту і расстрэлу па прысудзе «тройкі» НКУС ў 1937 годзе ўсе творы пісьменніка былі забароненыя. І толькі пасля рэабілітацыіі ў 1957 годзе літаратурная спадчына Максіма Гарэцкага паступова пачала адкрывацца шырокаму колу чытачоў.

    “Віленскія камунары” цікавыя найперш сваёй дакументальнасцю і дакладнасцю адлюстравання жыцця беларусаў падчас гістарычных катаклізмаў пачатку двадцатага стагоддзя. Персанажы пісьменніка палымяна вераць у сваю ідэю і самаахвярна змагаюцца за яе. Выразна паказвае аўтар і нараджэнне беларускага нацыянальнага руху.

    Чытае Віталь Краўчанка

    Аўдыякніга запісана дзякуючы ахвяраванням падпісчыкаў праекта audiobooks.by.


  • Seria podcastów o niektórych z najbardziej sensacyjnych morderstw w Skandynawii, które przedstawia Wam w polskim wydaniu Paulina Holtz.

  • Супраць выхаду гэтай кнігі выступаў старшыня КДБ СССР Віктар Чэбрыкаў, які ўбачыў у творы “падкоп пад калектывізацыю”. Але ішлі 1980-я гады, і Васіля Быкава падтрымалі генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў і “архітэктар” гарбачоўскай перабудовы член Палітбюро Аляксандр Якаўлеў. Менавіта апошняму належыць фраза: “Можна, вядома, не надрукаваць, але нельга не друкаваць”.

    Пасля выхаду “Знак бяды” назавуць выдатнай і мужнай кнігай, якая створана па законах праўды і чалавечнасці. Крытыка напіша, што ваенны празаік Быкаў за вясковым жыццём сваіх герояў, за знешнімі аксесуарамі сялянскага быту, думкамі і спадзяваннямі ціхамірнага беларуса-мужыка ўбачыў свет шэкспіраўскіх страсцей. Сюжэтныя вузлы аповесці сцягнуты да той мяжы, калі развязаць іх немагчыма — можна толькі рассячы. Ідэалагічная тэмпература чалавечых страсцей даведзена да крытычнага пункта, калі ствараецца ўражанне, што на хутары Яхімоўшчына (дзе і адбываюцца падзеі “Знака бяды”) разыгрываецца драма сусветнага значэння. І ад таго, як павядуць сябе героі, Сцепаніда і Пятрок Багацькі, будзе залежаць, перамогуць ці не сілы глабальнага дабра і святла. Нарэшце, канчатковы прысуд крытыкі: на старонках “Знака бяды” Быкаў у мікракосмасе аднаго чалавека паказаў макракосмас нацыі.

    Чытае Віталь Краўчанка