Avsnitt
-
Новы стартап уладаў — узбекі — Еўразум за 10 ліпеня | Новости Беларуси за 10 июля by Euroradio
-
Адмовы ў наданні заяўнікам з Беларусі міжнароднай абароны здараліся ў Польшчы і раней. І адмовы былі аргументаваны альбо адсутнасцю падстаў для надання заяўніку такога статусу, альбо слабай доказнай фактурай пераследу ці небяспекі. Але адмовы, якія атрымалі беларусы, што падаваліся на міжнародную абарону апошнім часам, выклікалі перасцярогі ў юрыстаў. Прычына ў тым, што адмаўлялі на падставе… паляпшэння палітычнай сітуацыі ўнутры Беларусі.
Ці сапраўды заяўнікам на міжнародную абарону пачалі прыходзіць адмоўныя рашэнні з такім агрунтаваннем: паляпшэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі? Што дае падставы выносіць такія рашэнні і што на гэта кажа кіраўніцтва міграцыйнай службы? Як змяняецца стаўленне да ўцекачоў з Беларусі, і што дэмсілы могуць зрабіць у гэтай сітуацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Міхаіл Кірылюк -
Saknas det avsnitt?
-
Паміж Іранам і ЗША адбыўся новы абмен ударамі — ЗША білі найперш па іранскіх вайсковых аб’ектах, якія абстрэльваюць Армузскі праліў, перашкаджаючы суднаходству. Іран біў па амерыканскіх базах у суседніх краінах. Гэта сітуацыя дае магчымасць Трампу ў чарговы раз перамагчы Іран. У гэты ж час у Анкары прайшоў чарговы саміт краін НАТО. Выглядае на тое, што пачалося перафармаціраванне гэтага альянсу пад уплывам вайны ва Украіне. А Францыя пачала рыхтавацца да прэзідэнцкіх выбараў з удзелам Марын Ле Пэн…
Што адбываецца ў Персідскім заліве, і ці варта было разлічваць на замірэнне з рэжымам аятол? Як краіны НАТО змяняюць альянс і ці здольны ён пасля такіх змен абараніць краіны — удзельніцы альянсу ад пагроз з боку Расіі? Як зменіць палітычны расклад у Еўропе верагодная перамога Марын Ле Пэн ва Францыі і АfD у Германіі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам -
Анансаванага практычна два месяцы таму візіту ў Беларусь спецпрадстаўніка Дональда Трампа Джона Коўла не здарылася дагэтуль. Адпаведна, няма ні неаднаразова ўзгаданай Лукашэнкам “біг дзіл”, ні чаканага вызвалення чарговай групы палітвязняў. Затое ўвесь час няспынна працягваліся рэпрэсіі — новыя затрыманні, прысуды і пераслед па палітычных нагодах. Да ўсяго, дадалася напружанасць у адносінах паміж Кіевам і Мінскам, што выклікала дыскусіі, у тым ліку сярод беларусаў, адносна стаўлення да патэнцыйнага канфлікту паміж Украінай і Беларуссю.
Ці сталі зразумелымі прычыны затрымкі прыезду Коўла ў Беларусь, і што стаіць за вызваленнем “палітычных” пад 3 ліпеня? Ці пачалі з’яўляцца прыкметы зніжэння ўзроўню рэпрэсій, і што можа сёння прымусіць рэжым на такое зніжэнне пайсці? Чаму дапамога Украіне ў яе супрацьстаянні з рэжымам Лукашэнкі трактуецца Касцюговай як праца не на карысць Беларусі, і чаму Еўропа павінна змяняць сваю стратэгію адносна рэжыму, калі рэжым ніяк змяняцца не жадае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Настасся Касцюгова -
Пакістанцы ў Беларусь не рвуцца. Нават нягледзячы на тое, што ім прапануюць большыя заробкі, чым беларусам. Таму Лукашэнка цяпер кліча ў нашую краіну ўзбекаў. "Каб не пусцела беларуская зямля", — так і сказаў.
Можа быць, лепш зрабіць што-небудзь, каб вярнуць у Беларусь беларусаў? Дзеля справядлівасці, іх Лукашэнка таксама кліча ў краіну. Але зусім па-іншаму.
Тым часам сумарны каэфіцыент нараджальнасці ў Беларусі ў 2025 годзе ўпаў да 1,026. Хаця яшчэ ў 2017 годзе быў — 1,534.
Пра гэта ўсё, а таксама пра бясслаўны канец некалі ўзорнага агракомплекса з абасранымі каровамі, пагаворым з блогерам Аляксандрам Кныровічам -
Ці залагодзілі Трампа ў Анкары? — Еўразум за 9 ліпеня | Новости Беларуси за 9 июля by Euroradio
-
У сталіцы Турцыі, Анкары, праходзіць чарговы саміт краін НАТО. Ад яго шмат чаканняў. Як шмат пытанняў і да саміх краін — удзельніц альянсу, і да палітыкаў, якія гэтыя краіны ўзначальваюць. Бо занадта шмат назапасілася праблем і гарачых кропак, якія альбо ўжо сёння патрабуюць вырашэння, альбо стануць праблемай бліжэйшым часам. Да прыкладу, калі Расія зладзіць якую-небудзь ваенную правакацыю супраць нейкай з краін НАТО.
Што на сёння з сябе ўяўляе НАТО, і ці здольны альянс дасягаць мэт, дзеля якіх і ствараўся першапачаткова? Як краіны НАТО рэальна будуць дзейнічаць у выпадку нападу на адну з іх, і як сам альянс ацэньвае здольнасць сваёй рэакцыі? Ці выйдуць ЗША з НАТО і ці здольная Еўропа падтрымліваць фармат еўра-НАТО? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі -
4–8 ліпеня ў Гаазе прайшла штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. У працы якой брала ўдзел і дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сіл. На гэтай сесіі па ініцыятыве шведскага дэлегата Б’ёрна Сёдэра была разгледжана і прынята Рэзалюцыя па Беларусі — “Сітуацыя ў Беларусі ў кантэксце рэгіянальнай бяспекі, транснацыянальных рэпрэсій і правоў чалавека”. І была створана нефармальная група “За дэмакратычную Беларусь”, да яе далучыліся 38 дэлегатаў з 17 краін.
Чым была адметная сёлетняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ і якія вынікі ўдзелу ў ёй беларускай дэлегацыі? Як чарговая рэзалюцыя еўрапейскіх палітыкаў дапаможа беларусам у вырашэнні іх праблем — як за мяжой, так і ў самой Беларусі? Ці здолее Лукашэнка прапятляць і не ўцягнуць краіну ў пуцінскую вайну ва Украіне, і чаму змена “знешняй рыторыкі” рэжыму не ўплывае на яго ўнутраную палітыку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан -
Перасцярогі, выказаныя юрысткай Вольгай Дабравольскай падчас папярэдняга эфіру, спраўдзіліся: зрабіць візу сваякам для чалавека са статусам міжнароднай абароны стала не толькі складана, але і небяспечна з улікам сённяшніх беларускіх рэалій. Але гэтым праблемы беларусаў, якія пражылі ў Польшчы не адзін год, не абмяжоўваюцца. Цяпер яны стаяць перад выбарам: пастаянны від на жыхарства абраць ці статус доўгачасовага рэзідэнта…
Ці толькі ў недастатковай колькасці супрацоўнікаў консульства ў Мінску праблема з афармленнем віз для сваякоў людзей пад міжнароднай абаронай, і ці магчыма гэтае пытанне вырашыць? Якія адрозненні паміж сталым відам на жыхарства і статусам доўгатэрміновага рэзідэнта? Ці існуе пагроза, што пад дэпартацыю трапяць людзі, якіх пераследуе рэжым, і як такой сітуацыі пазбегнуць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская -
У Літве пачаў працу новы ўрад на чале з прэм’ер-міністрам Міндаўгасам Сінкявічусам. У праграме новага ўрада, у адрозненне ад аналагічнага дакумента папярэдняга кабінета міністраў, гаворыцца пра “актыўныя дзеянні для далейшага захавання міжнароднай ізаляцыі” Расіі. А Беларусь згадваецца ў іншай частцы дакумента, дзе адзначаецца далейшая ізаляцыя Беларусі ў тым выпадку, калі яна працягне падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны і будзе ажыццяўляць гібрыдныя атакі супраць краін ЕС.
Ці будзе пазіцыя новага ўрада ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі адрознівацца ад пазіцыі ўрада папярэдняга, і ў чым гэта адрозненне можа праявіцца? Як на пазіцыю ўрада ўплывае жаданне Трампа вырашыць пытанне з транзітам беларускага калію праз тэрыторыю Літвы, і ці магчымая змена пазіцыі па гэтым пытанні? Ці павялічылася апошнім часам пазроза з боку Расіі і Беларусі, і ці чакае Еўропу яшчэ большы “правы паварот”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis) -
Мы жывём у час, калі нават вялікія спартыўныя падзеі ўжо не спыняюць войны хаця б на час правядзення спаборніцтваў, але прынамсі дазваляюць пераключыцца і атрымаць порцыю станоўчых эмоцый. Сёння такой спартыўнай падзеяй стаўся Чэмпіянат свету па футболе. А ўявіце сабе, што можна глядзець фінал у кампаніі сяброў і аднадумцаў — ды ўсё гэта пад беларускамоўны каментар! Такая магчымасць будзе ў беларусаў Варшавы 19 ліпеня. І як працяг гэтага футбольнага свята — удзел у “V Турніры Беларускай Салідарнасці. Кубку Мелказёрава”.
Чым адметны сёлетні ЧС па футболе і чым адрозніваецца сумесны прагляд фінальнай гульні ад таго, што быў 2 гады таму? Як Турнір Беларускай Салідарнасці стаў Кубкам Мелказёрава і ці змяніўся фармат мерапрыемства? Ці можна яшчэ выставіць сваю каманду да ўдзелу і на якіх умовах? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з аўтарам і вядоўцам ютуб-каналаў “ЧестнОК-LIVE” і “Загляне сонца” Аляксандрам Івуліным -
Яны круцяцца з ім у вальсе і бадзёра скачуць на “Славянскім базары”, глядзяць з ім хакейныя матчы і суправаджаюць на афіцыйных мерапрыемствах. А яшчэ яны ўдзельнічаюць у галоўным сельскагаспадарчым рытуале — зборы кавуноў. За гэта ў народзе маладых прыгажунь — фаварытак Аляксандра Лукашэнкі — празвалі “кавуновым батальёнам”. Іншая справа, што час, праведзены ў таварыстве так званага “народнага абранніка”, канвертуецца для гэтых фаварытак у прэстыжныя пасады і манетызуецца ў зарплаты ў дзяржаўных структурах і кампаніях “кашалькоў” Лукашэнкі.
Як адбіраюць прэтэндэнтак у “кавуновы батальён” Лукашэнкі і якія патрабаванні да жадаючых? Наколькі ўдзел у такіх адборах добраахвотны, і хто стварае гэты “сацыяльны ліфт”? Ці можна казаць пра гвалт у дачыненні да дзяўчат з гэтага “батальёна”, і якія профіты яны атрымліваюць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Гуліцкі -
Напружанасць у адносінах паміж Украінай і рэжымам Лукашэнкі нібыта пачала змяншацца. Спачатку Зяленскі паразважаў пра няўдалую стаўку Лукашэнкі ў пуцінскім ваенным казіно і пра разуменне таго, што гуляць тут на падвышэнне ставак не варта. А потым Кірыл Буданаў заявіў, што “па стане на сёння ніякіх пагроз” з боку Беларусі ён не бачыць. Варта адзначыць, што напярэдадні гэтых выказванняў у Мінску Лукашэнка, вітаючы вайсковых афіцэраў, паабяцаў ім, што нікога з іх “на бойню” ва Украіну не адправіць. І ўсё вышэйпералічанае адбылося пасля наведвання Лукашэнкам Кітая і размовы з Сі Цзіньпінем.
Ці надоўга спала напружанне паміж Кіевам і Мінскам і ці варта давяраць заспакаяльным заявам палітыкаў з абодвух бакоў? Якая роля ў апошніх падзеях у Кітая, і ці варта чакаць негатыўнай рэакцыі з Масквы? Ці вернецца Трамп да спроб замірэння Расіі і Украіны і ці застаецца ў гэтым працэсе нейкая роля ў Лукашэнкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай -
Спрабуючы пераканаць расійскае грамадства ў здольнасці і далей весці вайну з Украінай і ў дастатковасці рэсурсаў на гэта, Пуцін загадвае бамбіць і абстрэльваць Кіеў. Лукашэнка, імкнучыся супакоіць беларусаў, асабліва вайскоўцаў, абяцае не накіроўваць іх “на гэтую бойню” — ваяваць ва Украіну. Іншая справа, ці можна такім абяцанням Лукашэнкі верыць? Бо дагэтуль ён выконваў толькі адно сваё абяцанне — помсціць тым, хто выступае супраць яго ўлады.
Ці варта давяраць абяцанням Лукашэнкі не накіроўваць беларускіх вайскоўцаў “на бойню” ва Украіну і што на гэтыя абяцанні скажа Пуцін? Ці пачуе Лукашэнка дасланы яму Буданавым мэсэдж і як словы Буданава звязаны з беларускімі вучэннямі на мяжы з Украінай? Ці спрацуе план Масквы па навядзенні панікі ў краінах Еўропы і якую ролю ў гэтым запалохванні мае Беларусь? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым -
Жанчына — "главное"? — Еўразум за 7 ліпеня | Новости Беларуси за 7 июля by Euroradio
-
Размовы і развагі на тэму “А што будзе пасля Лукашэнкі і якія рэформы могуць дэмсілы прапанаваць беларусам” працягваюцца ўжо не першы год. У нас ужо нібыта ёсць і праект новай Канстытуцыі, і праект закона аб люстрацыі, і некалькі праектаў эканамічных рэформ, але ж беларусам не дагодзіш. Адны кажуць, што гэта несвоечасова, іншыя, што, пакуль рэжым зменіцца, актуальнасць прапаноў знікне, трэція незадаволеныя тым, што праекты рэформ ёсць, а “агульнага бачання таго, што мы хочам пабудаваць, усё адно няма”… Карацей, самая пара для з’яўлення працы “Асновы дзяржаўнага кіравання: стварэнне навыкаў і інстытутаў”. І яна не толькі ёсць, але і будзе прэзентавана 16 ліпеня ў Варшаве, а 17-га — на фестывалі “Тутака”.
Ці здольнае беларускае грамадства пабудаваць нешта, моцна адрознае ад аўтарытарнай мадэлі кіравання, і што нам дэманструе сістэма, пабудаваная за мяжой дэмсіламі? Каму сёння патрэбна праца “Асновы дзяржаўнага кіравання: стварэнне навыкаў і інстытутаў” і для каго насамрэч гэтая кніга? Ці магчыма змяніць пабудаваную Лукашэнкам сістэму кіравання без люстрацыі і якой тая люстрацыя ў Беларусі мусіць быць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), даследчыца эканамічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, сяброўка Рады БНР Паліна Прысмакова -
Цягам шасці месяцаў 2026 года “добрыя дроны” траплялі па расійскіх НПЗ больш як 200 разоў. Аднаму заводу пашчасціла больш (да яго наведваліся 2-3 разы), да іншага, напрыклад, Омскага НПЗ, дроны дабраліся толькі на пачатку ліпеня. Але дабраліся, машрут праклалі — значыцца, не апошні раз! І чым больш такіх прылётаў, тым даўжэйшыя чэргі на расійскіх АЗС і тым больш паліва адпраўляюць у Расію беларускія НПЗ. Што патрэбы Расіі не закрывае і вядзе да росту коштаў на паліва. І не толькі паліва. І не толькі ў Расіі.
Ці не прывядзе сітуацыя з палівам у Расіі да дэфіцыту яго ў Беларусі, і як хутка кошт бензіну ў Беларусі дагоніць еўрапейскія цэны? Чаму беларускія банкі не жадаюць прымаць у насельніцтва расійскія рублі і што адбываецца з курсам долара? Што адбываецца з ЗВР Нацбанка Беларусі і якую стратэгію абраў рэжым, каб справіцца з эканамічнымі праблемамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі -
Разважаючы з высокіх трыбун пра міралюбства і гаворачы пра жаданне наладзіць добрасуседскія адносіны з усімі краінамі, лукашэнкаўскі рэжым працягвае цішком шкодзіць. І гэта не толькі пра мігрантаў на межах з Польшчай, Літвой ды Латвіяй, “шарыкі” з кантрабандай і нават не пра рэтранслятары ля мяжы з Украінай — размова пра каталіцкіх святароў. Стала вядома, што днямі яшчэ чацвёра святароў Гродзенскай епархіі, грамадзяне Польшчы, не атрымалі дазволу на працяг служэння ў Беларусі.
Чаму рэжым працягвае выціскаць з Беларусі святароў, якія маюць грамадзянства Польшчы, і ці дапаможа вырашэнню сітуацыі падача святарамі заяў на атрыманне беларускага ВНЖ? Святары ўсё часцей бяруць удзел у прапагандысцкіх акцыях прарэжымных структур, напрыклад, “Белай Русі” — чым гэта небяспечна і ці не адвернуцца ад іх праз гэта вернікі? Як пераканаць беларусаў адмовіцца ад паездак на адпачынак у Расію, і чым адметны сёлетні фэст у Будславе? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч -
“Доўгатэрміновая камандзіроўка” стала для Лукашэнкі такой складанай, што стома ад яе не дазволіла яму прысутнічаць не толькі на ўрачыстасцях з нагоды святкавання афіцыйнага Дня незалежнасці, але і прыйсці вечарам на “народнае” святкаванне. Тым не менш, за выходныя адпачыць атрымалася, і ўжо ў панядзелак ён пачаў з галоўнага — спорта і вайны. Дакладней, распытваў кіраўніка НАК Дзмітрыя Лукашэнку, хто і якія санкцыі не зняў, і расказваў генералам, што іх на мясныя штурмы ва Украіну адпраўляць дакладна не будзе.
Чым адметная паездка Лукашэнкі ў Кітай ды іншыя краіны “далёкай дугі”, і чаму ён не здолеў наведаць святкаванні 3 ліпеня? Чаму настолькі важныя для Лукашэнкі “спартыўныя санкцыі” і што дае рэжыму іх зняцце? Ці варта беларусам чакаць праблем як на мяжы з Украінай, так і на межах з краінамі Еўрасаюза? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч - Visa fler