Avsnitt
-
Шэсць дзён таму Уладзімір Зяленскі публічна даў Аляксандру Лукашэнку тыдзень на тое, каб прыбраць з беларуска-ўкраінскай мяжы рэтранслятары, якія, паводле ўкраінскага боку, дапамагаюць каардынаваць расійскія ўдары па Украіне. У адваротным выпадку, папярэдзіў прэзідэнт Украіны, "гэта зробім мы". Заява выклікала бурную рэакцыю: адны ўспрынялі яе як цалкам лагічнае папярэджанне ў межах права на самаабарону, іншыя загаварылі пра рызыку адкрыцця новага фронту і ўцягвання Беларусі ў вайну. Сам Лукашэнка заявіў, што падобныя дзеянні азначалі б пераход канфлікту на "зусім іншы ўзровень".
Але дзе насамрэч праходзіць мяжа паміж ваеннай неабходнасцю і міжнародным правам? Ці могуць лічыцца законнай ваеннай мэтай рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, калі яны выкарыстоўваюцца для нападаў на Украіну? А беларускія заводы, якія вырабляюць кампаненты для расійскіх ракет, або нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, калі іх прадукцыя пастаўляецца на патрэбы расійскай арміі?
Яшчэ адна важная тэма — публікацыя BELPOL інтэрв'ю з беларускімі ваеннапалоннымі з адкрытымі тварамі. Наколькі гэта адпавядае нормам міжнароднага гуманітарнага права і этычным стандартам абыходжання з ваеннапалоннымі?
Пра ўсё гэта ў эфіры Еўрарадыё гаворым з юрысткай-міжнародніцай Кацярынай Дзяйкала. -
Saknas det avsnitt?
-
Уладзімір Зяленскі расказаў, што ўльтыматум наконт адключэння рэтранслятараў спрацаваў. Хоць дакладна невядома: Лукашэнка іх дэманціраваў ці проста адключыў? Праўда, прапагандысты імгненна змянілі рыторыку і замест нападак на прэзідэнта Украіны пачалі распавядаць, што ніякіх рэтранслятараў не было, і таму нічога адключаць не давялося. Маўляў, усё гэта не больш як інфармацыйны шум з боку Кіева. Вось толькі ці не захоча Зяленскі пашумець і яшчэ больш — наконт беларускіх НПЗ, да прыкладу, якія працуюць на расійскую армію таксама?
Ці сапраўды ў Зяленскага атрымалася “нахіліць” Лукашэнку і ці не захоча ён і надалей гэта рабіць? Ці не стала адключэнне рэтранслятараў сумесным рашэннем Мінска і Масквы, і што Пуцін можа запатрабаваць наўзамен? Наколькі прыемнай будзе сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Маскве, і чым цікавая для беларускага рэжыму Інданэзія? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам -
Выстаўлены Зяленскім ультыматум Лукашэнку наконт рэтранслятараў, якія з беларускай тэрыторыі кіруюць расійскімі беспілотнікамі падчас абстрэлаў Украіны, ізноў вярнула беларусаў (і не толькі) да абмеркавання тэмы знаходжання ў Беларусі “законных цэляў” для ўдараў з боку Украіны. Маўляў, гэта не толькі рэтранслятары, але і НПЗ, якія забяспечваюць расійскія танкі палівам, і іншыя прадпрыемствы, якія працуюць на ваенку акупантаў. А што пацярпяць і цывільныя людзі, і краіна, то гэта вайна, што паробіш, кажуць прыхільнікі пакарання рэжыму за саўдзел у расійскай агрэсіі…
Ці вырашана пытанне з рэтранслятарамі і ці рэальна існавала пагроза ўдараў як па іх, так і па іншых стратэгічных аб’ектах у Беларусі? Ці дапамогуць удары па “законных цэлях” стварыць “крызіс улады або “акно магчымасцей”? Наколькі глыбока рускі свет пранік у свядомасць беларусаў і ці гатовы яны ваяваць за яго і Лукашэнку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар -
Сёння ўвечары на варшаўскім пражскім пляжы адбудзецца праслухоўванне альбома “Сонца над пастарункам” — дэбютніка гурта пад назвай “Кміт-асамбль”. У сваёй творчасці музыкі ставяць на простыя мелодыі і мудрагелістыя тэксты.
У будучыні каманда плануе вялікую прэзентацыю, а пакуль яе ўдзельнікі — Вячаслаў Кміт і Мікіта Арлоў — раскажуць пра альбом у эфіры Еўрарадыё. Ну і без песень не абыдзецца. -
Сітуацыя з расійскімі рэтранслятарамі на беларуска-ўкраінскай мяжы рассмакталася так жа нечакана, як і ўтварылася. Але пакінула шмат пытанняў: ці былі рэтранслятары? І чаму Лукашэнка не паехаў у доўгую далёкую камандыроўку, якую анансаваў на фоне крызіса?
"Ультыматум Зяленскага" прымусіў крыху па-іншаму паглядзець на візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў. Адліга ў адносінах "Банковай" і беларускіх дэмакратычных сілаў здарылася падазрона своечасова...
Тым часам амбасадар Беларусі ў Расіі паскардзіўся на праблемы з продажамі беларускіх тавараў на расійскім рынку. Таксама Юрыя Селіверстава засмучаюць расійскія праекты, якія перашкаджаюць беларускім.
Абмяркоўваем усё гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. -
Абышліся без удару, і добра — Еўразум за 25 чэрвеня | Новости Беларуси за 25 июня by Euroradio
-
Гурт Dymna Lotva не спыняецца радаваць сваіх прыхільнікаў. Так, 18 чэрвеня музыкі прэзентавалі кліп на песню “Ладдзя роспачы” (паводле Караткевіча). Які здымалі ў рэальнай шахце і на рэальнай падземнай рацэ. Больш за тое, у запісе песні і ў здымках кліпа (там ён у ролі Перавозчыка) узяў удзел брытанец Aaron Stainthorpe — сусветная зорка дум-метала. Частку партыі яго папрасілі заспяваць па-беларуску, і брытанец адказна вывучаў беларускае вымаўленне. Але на гэтым сюрпрызы не сканчаюцца…
Як рыхтаваўся і праходзіў запіс “Ладдзі роспачы” і чаму да ўдзелу запрасілі брытанскую зорку дум-метала? Як абіралі месца для здымак кліпа і як хутка чакаць новых відэапрэм’ер? Чаму рэжым так упарта пераследуе вакалістку гурта, шыючы ёй новыя “статусы”, і што ў Dymna Lotva з канцэртамі і турамі сёлета? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнікі і ўдзельнікі гурта Dymna Lotva — Яўген Чаркасаў і Кацярына Манкевіч -
Днямі ў чарговы раз міністрам унутраных спраў Польшчы была ўхвалена пастанова, у адпаведнасці з якой беларусы па-ранейшаму могуць атрымліваць польскі праязны дакумент на спрошчаных падставах. Пастанова гэта наноў ухваляецца кожныя паўгода. І хоць беларускія палітыкі, юрысты і актывісты імкнуцца давесці польскім уладам, што было б прасцей і гэтую пастанову зрабіць доўгатэрміновай, і самі пашпарты выдаваць не на год, а хаця б на тры, але пакуль нічога не змяняецца. І на фоне ініцыятыў зрабіць больш жорсткім міграцыйнае заканадаўства ў краіне, відаць, не ўдасца. Хаця…
Чаму да гэтага часу не атрымліваецца дамагчыся змены тэрміну дзеяння польскага праязнога дакумента на больш працяглы? Як польскія палітыкі і чыноўнікі рэагуюць на спробы беларусаў дамагчыся змены адносна легалізацыі на сваю карысць? Візы, пенсіі, замена ВНЖ і працаўладкаванне — якія змены магчымыя ў гэтых пытаннях? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская -
За дзень да заканчэння выстаўленага Лукашэнку ўльтыматуму рэтранслятары, якія накіроўвалі расійскія беспілотнікі на аб’екты ва Украіне, былі… адключаны. Прынамсі, па словах прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Сам Лукашэнка і пра рэтранслятары, і пра ўльтыматум Зялнскага, а цяпер і пра адключэнне зацята маўчыць. Зразумела, яму няма часу каментаваць — трэба пакаваць чамаданы ў доўгатэрміновую паездку за мяжу. А разважаць на геапалітычныя тэмы — гэта ж на нейкую ферму, па традыцыі, ці ў поле да камбайнераў ехаць трэба… Затое шчыруе прапаганда. Цяпер там не мацюкаюць Зяленскага, а даводзяць, што даказаць і факт існавання рэтранслятараў, і іх адключэнне немагчыма. Так што ніхто нікога “не нахіліў”.
Ці сапраўды Лукашэнка пайшоў на ўступкі і без гучных заяў выключыў рэтранслятары? Ці атрымаецца ў прапаганды давесці, што ніякіх рэтранслятараў і ніякага адключэння з уступкамі не было? Ці будуць следам за адключэннем рэтранслятараў спынены пастаўкі паліва ў Расію і чаго яшчэ можа запатрабаваць ад Лукашэнкі Зяленскі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандр Класкоўскі -
Не варта чакаць, пакуль нехта прыйдзе і нешта для вас ці за вас зробіць. Толькі ўласнымі высілкамі, толькі асабістым удзелам можна нешта годнае і добрае арганізаваць: святкаванне Купалля, канцэрт, курсы беларускай мовы, Дранік-фэст, прэзентацыю ці велапрабег — толькі калі сам для гэтага будзеш рабіць усё неабходнае, нешта атрымаецца. І беларусы на такое здольныя, перакананая Люда Астапчук.
Пра тое, чаму за мяжой так важна захоўваць свае беларускія карані і сувязь з Бацькаўшчынай, як выхаваць дзяцей беларусамі ў эміграцыі і чаму так важна беларусам сёння быць побач адзін з адным і будаваць свае суполкі па ўсім свеце, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Людай Астапчук. -
Удар будзе ці не будзе? — Еўразум за 24 чэрвеня | Новости Беларуси за 24 июня by Euroradio
-
Спікерам Каардынацыйнай рады 4-га склікання пераабраны Арцём Брухан — чалец спіса “Латушка і Рух “За свабоду”. Пераабранне нечаканасцю не стала. І не таму, што ён прадстаўляе спіс, які атрымаў большасць галасоў у КР, а таму, што за яго канкурэнта, Андрэя Коласа, чамусьці не было аддадзена ніводнага голасу па-за межамі яго ж спіса. У любым выпадку, напярэдадні выбараў шмат казалі пра неабходнасць рэформаў у КР. Але і апроч гэтага вакол шмат турбулентнасці, як кажуць эксперты.
Ці варта віншаваць з пераабраннем на пасаду спікера і ці мае ён праграму дзеянняў? Ці ёсць у гэтай праграме план па рэфармаванні КР і наколькі кардынальным яно бачыцца спікеру? Якая роля КР у вызначэнні пазіцыі дэмсіл адносна крызісу ў беларуска-ўкраінскіх адносінах і якое ў яе стаўленне да “ўльтыматуму Зяленскага”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан -
Цягам апошніх гадоў у Беларусі было створана шмат так званых ваенна-патрыятычных клубаў пад патранажам унутраных войскаў МУС. І ўсе яны ў 2024 годзе аб’ядналіся пад дахам фонду “Маладая гвардыя”, стварэнне якога ініцыяваў намеснік кіраўніка МУС Мікалай Карпянкоў. На публіку Карпянкоў гучна заяўляе пра высокія мэты. Аднак “Бюро” высветліла, што на самай справе пад эгідай “патрыятычнага” і “духоўна-маральнага” выхавання бюджэт фонду сплывае на паляпшэнне дабрабыту жонак беларускіх сілавікоў.
Хто са сваякоў Карпянкова працаўладкаваны ў фондзе “Маладая гвардыя”, як ён уманціраваны ў сілавы і ідэалагічны апарат Беларусі? Як сталася, што менавіта Карпянкову даверылі справу па аб’яднанні клубаў у фонд, і чаму ў ім вучаць дзяцей? Адкуль бяруць грошы на фінансаванне гэтай структуры і чаму расследавальнікі называюць іх “мутнымі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Карпека -
Перамовы ЗША і Ірана сарваныя праз (хто б мог падумаць!) нястрыманасць Дональда Трампа. Хаця не выключана, што іранская дэлегацыя толькі і чакала магчымасці годна сысці. У той жа час прадстаўнікі Крамля, але не сам Пуцін, заяўляюць пра гатоўнасць да перамоў з ЕС. Зразумела, датычна вайны ва Украіне. Зяленскі ж кажа, што ніякіх перамоў без Украіны быць не можа, а тых, хто сядзе за стол, будзе вызначаць Кіеў. А вось хто вызначае тых, што выйдуць на волю з-за лукашэнкаўскіх кратаў, дагэтуль невядома. Хоць Джон Коўл і анансаваў вызваленне значнай колькасці палітвязняў бліжэйшым часам.
Чым небяспечная сітуацыя з перамовамі ЗША і Ірана і ці варта разлічваць, што бакі прыйдуць да паразумення і пагаднення? Ці сапраўды Расія гатова пачаць перамовы па спыненні канфлікту ва Украіне, на якія ўступкі гатовы Кіеў і Брусель, якое ў гэтым працэсе месца Беларусі? Ці ўплывае “ўльтыматум Зяленскага” на перамовы Вашынгтона і Мінска і наколькі павялічылася пагроза ўцягвання Беларусі ў вайну? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай -
На фоне крызісу ў адносінах з Украінай і блізкага заканчэння тэрміну, які выставіў Зяленскі Мінску адносна рэтраслятараў і забеспячэння расійскага войска палівам, Лукашэнка патэлефанаваў Пуціну не проста, каб паскардзіцца, але і заявіў пра “доўгатэрміновую камандзіроўку” за межы краіны. Нехта кажа, што ён банальна збягае з-пад магчымага ўдару невядомага, але, безумоўна, добрага беспілотніка. Іншыя, спасылаючыся на словы Лаўрова пра Расію, якая будзе абараняць Беларусь, кажуць пра пачатак канчатковай анексіі Масквой нашай краіны…
Ці звязаныя “ўльтыматум Зяленскага” і нечаканы выезд Лукашэнкі ў “доўгатэрміновую камандзіроўку”? Ці варта ўспрымаць словы Лаўрова як знак падрыхтоўкі да анексіі Беларусі і што ў такім выпадку здольныя супрацьпаставіць беларусы? Чым небяспечны “ўльтыматум Зяленскага” як з пункту гледжання ўцягвання Беларусі ў вайну, так і з пазіцыі пагрозы незалежнасці? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым -
Віншуючы беларускіх лекараў з днём іх прафесійнага свята, Лукашэнка ў чарговы раз не стрымаўся, каб не пачаць хваліцца. Расказаў, якая выдатная сістэма аховы здароўя выбудавана ў краіне пад яго кіраўніцтвам, як шмат будуецца бальніц і колькі ў іх ложка-месцаў, якое сучаснае медыцынскае абсталяванне для іх набываецца і гэтак далей. Ва ўсё гэта, магчыма, можна было б нават і паверыць. Калі б не знаходзіліся людзі, якія рэальна глядзяць на сітуацыю ў медыцыне і аналізуюць яе.
Якое насамрэч становішча з фінансаваннем медыцыны ў Беларусі і што не так з мадэрнізацыяй і будаўніцтвам медустаноў? Чаму нельга ацэньваць даступнасць атрымання медпаслуг па колькасці ложка-месцаў і ці такая ўжо бясплатная медыцына ў Беларусі? Ці сапраўды беларускія лекары мараць вярнуцца з-за мяжы на працу ў родныя медустановы і што адбываецца з падрыхтоўкай маладой смены медыкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Станіслаў Салавей -
Чым менш застаецца часу да заканчэння “ўльтыматуму Зяленскага”, тым больш спякотнай становіцца атмасфера наўкол. Лукашэнкаўская прапаганда проста б’ецца ў прыступах ідэалагічнай эпілепсіі, шукаючы новыя абразы, праклёны і пакаранні для Зяленскага, які пасмеў пагражаць Лукашэнку. Сам Лукашэнка адмоўчваецца, але Вальфовіч пачынае разважаць пра невядомага зламысніка: “Той, хто здзейсніў гэты ўдар, спрабаваў стварыць падставу, каб сутыкнуць Беларусь з Украінай, справакаваць нейкую нядобрую сітуацыю”. Беларусы ж высвятляюць паміж сабой сваё стаўленне да магчымага ўдару Украіны па аб’ектах на тэрыторыі Беларусі…
Што будзе, калі Лукашэнка не выканае ўмовы Зяленскага, і што ўвогуле справакавала прэзідэнта Украіны на такія рэзкія заявв? Чаму ў Мінску раней не прыслухаліся да просьбаў Кіева, што накіроўваліся па “непублічных каналах” і ці варта звяртаць увагу на мяккія фармулёўкі Вальфовіча? Ці могуць беларусы ўспрыняць удары па рэтранслятарах як агрэсію і ці сапраўды існуе небяспека ўдараў па беларускіх НПЗ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст -
Беларускі металургічны завод павінен выплаціць расійскай кампаніі “Ялецкі руднік” 153,2 мільёна расійскіх рублёў. Такое рашэнне прыняў суд Ліпецкай вобласці. А ўсё праз тое, што беларускі прамысловы гігант не здолеў расплаціцца за атрыманую сыравіну. Здавалася б, прадукцыю БМЗ нехта ж мусіць набываць і плаціць за яе — што пайшло не так? Асабліва з улікам таго, што галоўныя пакупнікі знаходзяцца… у Расіі. Затое Расія гатовая аказаць (у чарговы раз) спонсарскую дапамогу бюджэту Беларусі. Да Крыма дапамога ў любым выпадку не дойдзе: там цяпер адна карысць ад “роднай гавані” — камяні з нябёс. Украінскія.
Чаму беларускія прадпрыемствы не могуць расплаціцца з расійскімі пастаўшчыкамі сыравіны і хто не расплачваецца з імі за прадукцыю? Што за патрэба вымушае звяртацца рэжым Лукашэнкі па “спонсарскую дапамогу бюджэту” да Масквы і ці ёсць рэсурсы ў Расіі для дапамогі Лукашэнку? Ці здольны беларускі НПЗ задаволіць патрэбы Расіі ў паліве, а Украіна — перашкодзіць гэтаму гандлю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі - Visa fler