Avsnitt

  • 🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем змены ў сістэме Лукашэнкі і перапрызначэнні Наталлі Пяткевіч і Уладзіміра Караніка, пагоню сілавікоў за выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, нацыяналізацыю легендарнай гульні ў танкі ў Расіі і аўтамабільнага завода «Юнісон» у Беларусі, новыя шпіёнскія скандалы і забарону на кнігі.00:00 – вырвана з кантэксту00:41 – чаму Пяткевіч паставілі на месца Караніка06:49 – лёс Караніка 09:46 – легендарныя даклады кіраўніка НАН Гусакова13:34 – прэтэнзіі Лукашэнкі да Гусакова15:57 – значныя змены ў вертыкалі і сэнс прызначэння Вакульчыка кіраўніком апарата Савета міністраў19:28 – імклівая кар’ера сыноў Гусакова-старэйшага20:47 – прычыны зменаў у ПВТ23:26 – чаму здарыўся падзёж ската гістарычнага маштабу33:49 – пра гнуткасць беларускіх санкцый 38:57 – навошта дзяржава нацыяналізуе «Юнісон»43:57 – як у Расеі адціскаюць беларускую гульню ў танкі53:14 – што адбылося з выкладчыкам БНТУ?1:01:07 – гісторыя фатографа з пашпартам прыкрыцця і новыя дэталі па кейсе Мельнікавай1:16:07 – новы наезд сілавікоў на медыя1:20:44 – новыя пагрозы для бацькоў школьнікаў1:28:08 – Рэй Брэдберы па-беларуску🌗 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=UJ593WB6V3UFY🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)

  • У вялікім інтэрв’ю ТОК стваральнік медыяпраекта «Нехта» Сцяпан Пуціла распавядае пра тое, адкуль у канал ішлі міліцэйскія злівы і дзеліцца інсайдамі пра рэзанансныя гісторыі. Апісвае, як працавала каманда ў 2020-м і аналізуе, дзе былі зробленыя памылкі. Расказвае пра ролі Рамана Пратасевіча і Уладзіміра Чудзянцова. Дзеліцца ўспамінамі пра сям’ю, ліцэй і нараджэнне праекта.00:00 – вырвана з кантэксту00:27 – чаму адбыліся пратэсты 2020-га04:51 – роля «Нехты» ў пратэстах10:22 – памылка пратэстаў14:49 – у чым быў сэнс маршаў20:55 – пра персанальную адказнасць 26:19 – самы кранальны момант28:02 – як пачаўся канал «Нехта»31:03 – адкуль ішлі міліцэйскія злівы37:19 – інсайды пра гучную гісторыю з даішнікам40:52 – пра суд з мэрам Слоніма47:35 – спробы сілавікоў пранікнуць у «Нехту»50:10 – колькі каштуе «Нехта»56:37 – як Пратасевіч прыйшоў у праект 58:44 – як Чудзянцоў быў звязаны з «Нехтай»1:04:58 – роля Пратасевіча, і як з ім развіталіся1:08:41 – дзень, калі ў Мінску пасадзілі самалёт з Раманам1:15:41 – чаму «Нехта» ўпісалася ў пратэсты ў Казахстане1:20:40 – ці ёсць палітычная будучыня ў Колі Лукашэнкі1:23:37 – чаму Лукашэнка так апантаны Умкам1:27:34 – агрэсіўнасць Азаронка1:29:13 – як зацікавіўся палітыкай1:35:36 – пра бацьку і працу на БТ1:37:13 – калі выехаў з Беларусі1:42:03 – пра пагрозы1:45:23 – пра спіс «Форбс»

  • Saknas det avsnitt?

    Klicka här för att uppdatera flödet manuellt.

  • У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка гаворка ідзе пра тое, што можа стаяць за наездам сілавікоў на «Еўраопт» і «Дабраном», да чаго вядзе ўкараненне паліграфаў на прадпрыемствах і за што Расія помсціць Лукашэнку. Таксама абмяркоўваем «залатую» кнігу пра Лукашэнку і беларускі адказ Эндзі Уорхалу. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:29 – чаму сілавікі прыйшлі ў «Еўраопт» 16:35 – навошта сілавікі трасуць сэканд-хэнды18:53 – пра «маскі-шоў» на Мазырскім НПЗ і паказальныя працэсы за карупцыю24:04 – паліграф на «Гродна Азоце» 28:23 – «Бульба – прадукт, вакол якога будуецца нацыянальная ідэнтычнасць»39:15 – «залатая» кніга пра Лукашэнку45:45 – помста Расіі Лукашэнку1:06:18 – улады раскручваюць справу супраць вікіпедыстаў1:12:38 – «ваяўнічая беднасць» беларусаў1:24:55 – наш адказ Эндзі Уорхалу

  • У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем крэатыў на месцах да 9 мая і цынізм уладаў, якія прыватызавалі перамогу. Гаворым пра эпапею з георгіеўскімі стужкамі і паказальны ўчынак дэпутата Ігара Марзалюка. Разбіраем прапанову Лукашэнкі прывезці ў Беларусь 150 тысяч пакістанцаў, тлумачым, чаму ў краіне скончылася бульба і фармулюем закон Ціханоўскай для чыноўнікаў. 00:00 – вырвана з кантэксту00:40 – крэатыў на месцах да 9 мая02:50 – цынізм улады, якая прыватызавала перамогу11:47 – што за эпапея з георгіеўскімі стужкамі17:45 – смелы ўчынак Марзалюка19:10 – скандал з пакістанцамі і закон Ціханоўскай для чыноўнікаў31:09 – злобная агаворка Лукашэнкі41:14 – ці расце злачыннасць з прыездам мігрантаў44:47 – галоўная плюшка для ядзернага электарату Лукашэнкі51:51 – як сталася, што ў краіне скончылася бульба58:18 – анекдот пра тое, як беларусы кормяць расіян1:03:31 – падарунак Трампу ад Лукашэнкі і інсайды ад Зянковіча1:09:20 – пасадка Лашчанкі – стрэл уладаў сабе ў нагу1:15:44 – як у Чачні Кадыраў рыхтуецца аддаць уладу1:21:08 – «Пратасевіч – самы дарагі трафей Лукашэнкі за ўсю гісторыю»

  • У вялікім інтэрв’ю ТОК з вядоўцай ранішняга шоу «Звычайная раніца», а таксама аўтаркай некалькіх энцыклапедый для падлеткаў Марынай Ментусавай размаўляем пра жанчын, якія абслугоўваюць Лукашэнку, і пра тое, навошта ўладам конкурс «Міс Беларусь». Абмяркоўваем, чаму ў Беларусі так шмат разводаў і чаму многія бацькі дагэтуль б’юць сваіх дзяцей у выхаваўчых мэтах. Гаворым пра тое, ці правільна жыць за кошт свайго мужчыны і чаму жанчыны мараць стаць утрыманкамі. Тлумачым, чаму насамрэч беларускі не хочуць нараджаць і чаму даплачваць школьніцам за цяжарнасць – гэта трэш. Размаўляем пра тое, чаму насамрэч фемінізм трэба ўсім.

    00:00 – вырвана з кантэксту00:29 – аўтадылеры прызналі найвялікшую памылку 10:23 – Качанава падмятае за Лукашэнкам11:59 – хто збіраў гарэм для Лукашэнкі13:52 – Марыя Васілевіч была закладніцай толькі да гэтага моманту14:58 – жах, які хаваецца за кулісамі конкурса «Міс Беларусь»18:08 – «Эйсмант – гэта не проста ваза»18:44 – чаму Лукашэнка хавае пазашлюбную дачку20:24 – чаму Лукашэнка не развёўся?23:12 – «Бацька такі ж важны для дзіцяці, як і маці»24:47 – чаму нельга біць дзяцей33:33 – пра жахлівыя ўмовы ў радзільнях і пра тое, чаму жанчыны не хочуць нараджаць39:36 – як Марына сарвалася і паехала ў Беларусь44:34 – сэкс лепей, калі пара дзеліць хатнія абавязкі48:02 – ці нармальна жыць за кошт мужчыны53:00 – новае пакаленне падлеткаў01:01:00 – «У публічным полі жанчына – гэта мішэнь»01:06:00 – хейт у інтэрнэце01:09:01 – пра дыпфэйк прапагандыстаў, якія згенеравалі аголеныя фота01:12:42 – як дзецям ламаюць мазгі01:17:24 – падатак на патрыярхат – што гэта?01:24:45 – чаму дзяўчаты мараць стаць утрыманкамі01:30:35 – феномен жонкі айцішніка01:34:08 – жаночая салідарнасць – праўда ці міф?01:41:18 – пра былога мужа01:46:03 – пра пасляродавую дэпрэсію01:50:52 – чаму адмовілася ад заможнага жыцця01:54:59 – аб працы з Каверыным і новых праектах

  • 🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем першыя крокі прэм’ера Аляксандра Турчына, якія ідуць уразрэз з загадамі Лукашэнкі, дзіўную дырэктыву, жахлівы прысуд ксяндзу Генрыху Акалатовічу, абвінавачанаму ў шпіянажы, а таксама шпіёнскія скандалы ў апазіцыі і знікненне Анжалікі Мельнікавай. Гаворым пра незайздросны лёс былых вядомых дэпутатаў, успышку небяспечнай хваробы, якую ўлады схавалі, і сцэнары для будучыні Беларусі. 00:00 – вырвана з кантэксту00:29 – Турчын праігнараваў загад Лукашэнкі09:02 – нечаканая прапанова Турчына14:51 – крык душы Лукашэнкі18:32 – жахлівы прысуд ксяндзу і палітычныя гульні з Ватыканам21:20 – былая апазіцыянерка аказалася шпіёнкай26:03 – выкрыццё агента рэжыму за мяжой40:31 – загадкавае знікненне Мельнікавай: што магло адбыцца?52:01 – незайздросны лёс вядомых экс-дэпутатаў: дзе аб’явіліся Савіных і Давыдзька59:00 – Бондарава парвала інтэрнэт1:05:52 – улады схавалі ўспышку гепатыту1:12:24 – сцэнары для будучыні Беларусі

  • У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем інаўгурацыю Лукашэнкі, канцэрты Меладзэ і «Рукі ўверх», на якія скупілі квіткі беларусы, новы серыял на Netflix, што закранае і беларускую рэчаіснасць, нацыяналізацыю «Амкадора» і лёс Аляксандра Шакуціна, першыя заявы Рамана Галоўчанкі на пасадзе кіраўніка Нацбанка і мару чыноўнікаў пра беларускую «Тэслу».00:00 – вырвана з кантэксту00:34 – што паказала інаўгурацыя22:10 – ці зашкварна хадзіць на Меладзэ і «Рукі ўверх»43:34 – важныя высновы з серыяла «Пераходны ўзрост» 56:03 – гучныя гісторыі з беларускіх школ01:02:59 – даследаванне ЮНІСЭФ пра школьнікаў01:04:28 – як разумець першыя заявы Галоўчанкі01:10:09 – інсайды пра зняццё Калаўра01:14:00 – навошта Лукашэнка забраў «Амкадор» у Шакуціна01:18:48 – крызіс нараджальнасці01:26:42 – Карпянкоў падставіў Хрэніна01:29:07 – мара пра беларускі электракар

  • У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўдай і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем новага прэм’ера Аляксандра Турчына, прызначэнне Рамана Галоўчанкі ў Нацбанк і адстаўку Паўла Калаўра, дзякуючы якому ўдалося стрымаць касмічную інфляцыю. Што гэта азначае: ці збіраюцца чыноўнікі зноў уключыць станок і пачаць друкаваць грошы? Таксама гаворым пра выклікі бацькоў старшакласнікаў у школы, паляванне на дармаедаў, «крыжовы паход» Бондаравай і рэйтынг Лукашэнкі.00:00 – вырвана з кантэксту00:33 – чаго чакаць ад новага прэм’ера Турчына02:55 – роля прэм’ера ў сістэме10:15 – пра «справу БелТА»13:30 – наколькі Турчын прабеларускі14:48 – чаго чакаць бізнэсу з прыходам Турчына17:27 – пра адыёзную «Мінскую праўду»23:41 – прэзідэнцкія амбіцыі Турчына25:41 – што зрабіў кіраўнік Нацбанка Калаўр31:39 – чаму нельга друкаваць грошы35:16 – навошта Галоўчанку адправілі ў Нацбанк42:13 – што мы запомнім пра Калаўра43:13 – Караніка вярнулі з высылкі48:20 – Лукашэнка пашырае «чорныя спісы»52:31 – арыенціроўкі на Халезіна59:25 – што азначае 60 тысяч камер у Беларусі1:02:34 – зноў ціснуць на бацькоў старшакласнікаў1:12:53 – паляванне на дармаедаў1:15:39 – Бондарава нападае на нявестку Лукашэнкі1:19:45 – студэнты падтрымліваюць гей-шлюбы1:22:35 – расіяне галасуюць за Лукашэнку1:25:50 – ці ёсць у Трампа хітры план

  • У вялікім інтэрв’ю ТОК з Аляксандрам Кухтам, святаром беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні, які належыць да Канстанцінопальскага патрыярхату, размаўляем пра заганы РПЦ і БПЦ. Гаворым пра патрыярха Кірыла і «рускі мір», адносіны Лукашэнкі з мітрапалітам Веніямінам, усёдазволенасць у Свята-Елісавецінскім манастыры, мерседэсы святароў і тарыфы на царкоўныя паслугі. 00:00 – вырвана з кантэксту00:36 – Царква – па-за палітыкай?02:43 – кантроль над Царквой07:18 – погляд Царквы на службу ў войску11:36 – асвячэнне зброі – як гэта магчыма?12:30 – у што верыць Лукашэнка19:38 – абразы на стале Азаронка22:31 – Царква прайграла картам таро?30:33 – крызіс веры38:47 – чаму РПЦ падтрымлівае вайну 42:03 – БПЦ – праваднік «рускага міру»?43:02 – пуціністы як пакутнікі трапяць у рай? 43:49 – патрыярх Кірыл – спецслужбіст?45:36 – пра Веніяміна і БПЦ48:30 – за што знялі Паўла ў 2020-м57:30 – адкуль Царква бярэ грошы1:08:07 – тарыфы на царкоўныя паслугі 1:10:29 – «рускі мір» у Свята-Елісавецінскім манастыры1:14:23 – асабісты святар Лукашэнкі1:16:41 – як утварыўся беларускі прыход у Вільні1:26:29 – сэкс да шлюбу – акей?1:36:29 – святарства як сацыяльны ліфт1:44:20 – чаму святары вельмі рана бяруць шлюб1:46:53 – пазіцыя Царквы па разводах1:53:31 – як мог стаць святаром Бурыкін1:58:17 – пра турэмных святароў2:01:34 – пра сустрэчу з патрыярхам Кірылам2:04:37 – сустрэча з патрыя рхам Варфаламеем2:06:51 – за што змагаўся епіскап Арцемій

  • У новым аналітычным выпуску ТОК Наста Роўда і Воля Лойка абмяркоўваюць ролю дыпламата Валянціна Рыбакова, мужа Наталлі Пяткевіч, у падрыхтоўцы перамоў Лукашэнкі з ЗША і адсоўванне на другі план міністра Максіма Рыжанкова. Ацэньваюць наступствы здачы Украіны і пагрозу новага наступу з тэрыторыі Беларусі. Гавораць пра планы чыноўнікаў перасяліць беларусаў у вёскі і прычыны знішчэння прыватнай адукацыі ў краіне.00:00 – вырвана з кантэксту00:26 – перамовы з Лукашэнкам07:56 – планы выслаць усіх палітвязняў за мяжу12:42 – што лабіруе Прэйгерман17:39 – Рыжанкоў здае пазіцыі35:10 – «Бізнэс заўжды дастаткова цынічны»44:40 – беларусаў збіраюцца перасяляць у вёску52:58 – знішчэнне прыватнай адукацыі1:01:23 – спектакль для самай заможнай жанчыны Расіі1:05:38 – верш ад Качанавай

  • У гэтым выпуску ТОК з блогерам Вадзімам Ермашуком, вядомым многім як Vadimati, мы размаўляем пра каставую сістэму і «нізкі статус» на зоне, які сілавікі выкарыстоўваюць, каб прэсаваць у тым ліку палітычных. У гэтым статусе Вадзім правёў некалькі пякельных гадоў у Бабруйскай калоніі. Гаворым пра стукачоў, «заўхоза» ў атрадзе калоніі, турэмную карупцыю, чыноўнікаў у Гродне і Бондараву.00:00 – вырвана з кантэксту00:21 – «нізкі статус» у калоніі05:43 – пра забарону хадзіць у царкву07:36 – сэкс у зняволенні10:36 – самы ідыёцкія забароны для «нізкага статусу»15:45 – каго адпраўляюць у «нізкі статус»22:33 – чаму папрасіўся ў ШІЗА29:11 – пра адміністрацыю32:02 – турэмная медыцына33:13 – заўхоз і стукачы 42:03 – карупцыя на зоне48:41 – геі сярод чыноўнікаў і сілавікоў52:57 – дыялог з начальнікам турмы01:01:13 – пра чыноўнікаў і Гродна01:07:47 – пра Бондараву

  • У новым выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Воляй Лойка абмяркоўваем, што чакае прэм’ера Рамана Галоўчанку і кіраўніка Мінскай вобласці Аляксандра Турчына пасля рэвізіі ўрада, а таксама гаворым пра амбіцыі міністра інфармацыі Марата Маркава. Разбіраем стан дзяржСМІ, прылёт беспілотніка ў Хойніках і пракол з бяспекай «Беларускага Гаюна». Прыводзім уражваючыя лічбы з апытання мінчукоў і пікантныя падрабязнасці з жыцця прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай. 00:00 – вырвана з кантэксту00:30 – лёс прэм’ера Галоўчанкі06:12 – Турчын пойдзе на падвышэнне?11:54 – траекторыя генпракурора Шведа13:31 – вертыкаль улады спаўзае ў гарызанталь22:17 – амбіцыі Марата Маркава32:09 – нягегласць дзяржСМІ39:05 – як распнулі чыноўніка за абасраных кароў50:39 – прылёт беспілотніка ў цэнтры Хойнікаў52:59 – пракол з бяспекай «Гаюна»1:00:47 – новая сакрэтная статыстыка1:06:38 – адказ гледачу пра «касмічную дзяржаву»1:12:01 – Бондарава нарэшце знайшла працу

  • У гэтым выпуску ТОК вядомая юрыстка, а ў мінулым — загадчыца кафедры міжнародных адносін самага прэстыжнага факультэта краіны, ФМА БДУ, Кацярына Дэйкала кажа пра тое, якія шанцы, што Лукашэнка паедзе ў Гаагу. Апісвае, якім павінен быць суд за міліцэйскае бязмежжа, якое пачалося ў 2020 годзе. Распавядае, як бацькі-алігархі ўгаворамі і пагрозамі прымушалі выкладчыкаў ставіць дзецям-студэнтам добрую адзнаку. Тлумачыць, у чым сэнс ААН і чаму Пуціна не арыштоўваюць, нягледзячы на выдадзены ў Гаазе ордэр.🎙 СЛУХАЙЦЕ ТАКСАМА класны падкаст з Кацярынай «Чарцяжы свабоды» аб праве і яго адсутнасці ў Беларусі: https://www.youtube.com/@freedomblueprints 00:00 – вырвана з кантэксту00:32 – дзеці міністраў і сям’я Лукашэнкі на ФМА06:27 – пагрозы ад алігарха18:44 – як выціснулі з БДУ25:45 – пра Інтэрпал, МЗС і паварот лёсу31:47 – пра дзядулю-ветэрана і погляды35:35 – пра каханне39:52 – пра КДБ на ФМА, і дэкана юрфака 44:45 – пра рэктараў БДУ Караля і Казуліна51:04 – шанцы Лукашэнкі трапіць у Гаагу1:09:43 – чаму ніхто ў свеце нічога не можа зрабіць з Лукашэнкам1:15:46 – ААН – бессэнсоўная структура?1:21:06 – чаму ЮНІСЭФ не ўступіўся за палітвязняў-падлеткаў1:24:28 – ці можна лічыць Беларусь акупаванай1:26:30 – ці будзе Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне1:29:44 – ядзерная зброя ў Беларусі – гэта законна?1:33:23 – правільная стратэгія вызвалення палітвязняў1:35:31 – наступствы прававога дэфолту1:43:14 – як змагацца з бяспраўем

  • У другім аналітычным выпуску ТОК з эканамічнай аглядальніцай Воляй Лойка мы аналізуем, чаму сацыяльныя гарантыі, пра якія ўвесь час кажа Аляксандр Лукашэнка, насамрэч мала што гарантуюць, тлумачым, чаму ў праўладных асяродках з’явіўся трэнд на сталінізм, пераказваем найлепшае з эпахальнага інтэрв’ю Рыгора Азаронка і абмяркоўваем пашпарт Новай Беларусі. 00:00 – вырвана з кантэксту00:27 – апошні тэрмін Лукашэнкі?08:10 – сацыяльныя гарантыі без гарантый20:14 – трэнд на сталінізм 28:34 – жахлівая статыстыка па кавідзе42:18 – санкцыі і інтрыгі прапагандыстаў57:52 – інтэрв’ю Азаронка1:07:21 – пашпарт Новай Беларусі

  • Напярэдадні новых перавыбараў Лукашэнкі публікуем вялікую размову з Паўлам Латушкам. Адзін з лідараў апазіцыі, які доўгі час будаваў кар’еру ў сістэме, быў паслом, быў міністрам культуры, распавядае пра закуліссе прыняцця рашэнняў у рэжыме. Пра дуэт міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова, які ўвёў у Латушкі першую жонку, і ключавой фігуры ў Адміністрацыі Наталлі Пяткевіч. Пра размову з прэзідэнтам заходняй краіны, якому Лукашэнка назваў свайго пераемніка, пра ролю праўладнага гісторыка Ігара Марзалюка і сілавікоў, пра Макея з ягонай фразай «Люблю Беларусь» – усё гэта ў вялікім інтэрв’ю. Наша скразная тэма: як не дапусціць, каб паміж Беларуссю і Захадам апусцілася жалезная заслона, а Беларусь не трапіла ў «клуб безнадзейнасці» разам з Кубай, Іранам і Паўночнай Карэяй. 00:00 – вырвана з кантэксту00:26 – пра новага міністра МЗС, які ўвёў жонку04:06 – стасункі Рыжанкова і Пяткевіч06:01 – «Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі»08:34 – пра супрацьстаянне Макея з Рыжанковым і Адміністрацыю12:04 – пра сястру Рыжанкова і «русский мир»17:18 – як Лукашэнка скраў баль19:04 – пра першую жонку20:49 – што будзе пасля Лукашэнкі23:51 – здароўе Лукашэнкі25:33 – транзіт рыхтуецца пад Колю28:07 – другая і трэцяя асобы ў Беларусі32:15 – пра Макея і «Люблю Беларусь»37:14 – пагрозы жыццю40:15 – пра новага міністра культуры Чарнецкага43:36 – пра Марзалюка, Раўкова і Вакульчыка50:16 – выбары-2025 і Канапацкая54:13 – якімі будуць наступныя 5 гадоў1:01:21 – як наблізіць перамены1:14:26 – зварот да Лукашэнкі, Пяткевіч і Рыжанкова1:18:11 – самыя балючыя санкцыі1:22:31 – што рабіць беларусам унутры1:26:27 – як беларусаў замяшчаюць расіянамі1:35:26 – таталітарызм – назаўжды?1:39:50 – Беларусь у перамовах па Украіне1:47:31 – «Афіцэры КДБ казалі, што Расія – вораг»1:57:43 – званок Зяленскаму і размова пра Мазырскі НПЗ2:00:58 – чаму ў Лукашэнкі няма мабільнага тэлефона2:02:41 – пра бацьку, брата і светапогляд2:10:32 – пра варажбу на Новы год2:13:15 – прыклад у гісторыі, і што пачытаць

  • Гэта першы аналітычны выпуск ТОК з эканамічнай аглядальніцай і галоўнай рэдактаркай «Плана Б» Вольгай Лойкай. Гутаркі будуць выходзіць на канале кожныя два тыдні, чаргуючыся з вялікімі інтэрв’ю Насты Роўды з вядомымі беларусамі. Гэтым разам мы абмяркоўваем, з чым Лукашэнка ідзе на чарговыя выбары, навошта ў спойлеры абралі Ганну Канапацкую, што чакае грамадства пасля 26 студзеня і хто можа атрымаць уладу ў выніку транзіту ў наступныя пяць гадоў. Гаворым пра адчай рупара прапаганды Андрэя Мукавозчыка і таемную місію былога палітвязня Андрэя Дзмітрыева.

  • У новым выпуску ТОК вядомы рэжысёр Мікалай Халезін тлумачыць, як бачыць сітуацыю ў Беларусі, аналізуе памылкі старой апазіцыі і канстатуе крызіс дэмакратыі. Разважае пра чалавека лукашэнкаўскай эпохі і даводзіць, за што ненавідзіць Савецкі саюз. Распавядае пра закуліссе прыняцця міжнародных санкцый, тлумачыць, як будуюць бізнэсы «кашалькі» і адказвае на заявы мільярдэра Міхаіла Гуцэрыева. Згадвае 1990-я і стварэнне «Хартыі-97», а таксама прагназуе, ці пачнецца адліга ў 2025 годзе. Гаворыць пра каханне, сям’ю і новыя смелыя, маштабныя задумы. 00:00 – вырвана з кантэксту00:25 – «Лукашэнку забудуць імгненна» 04:08 – навошта Колю возяць з фартэпіяннымі канцэртамі 07:56 – як 2020 канвертаваўся ў мастацтва 14:14 – ці будзе адліга ў 2025-м 17:02 – навошта Пяткевіч у Адміністрацыі 18:02 – што трэба паглядзець усім чыноўнікам 22:27 – пра 1990-я 25:47 – пра карупцыю і легендарную газету «Імя»35:30 – як стваралася «Хартыя»39:12 – пра расійскія грошы і Неўзліна45:16 – пра новага міністра культуры50:32 – пра Паўла Латушку53:00 – пра Віктара Бабарыку57:24 – адрозненне расіян ад беларусаў1:00:05 – пра Бяляцкага і вызваленне Пачобута1:08:17 – закуліссе прыняцця санкцый1:14:48 – пра Чыжа і Машэнскага1:18:35 – пра Тапузідзіса1:26:29 – як уводзіліся санкцыі супраць Гуцэрыева1:29:00 – чаму гісторыя з ПВТ раздзьмутая1:34:40 – пра вызваленне палітвязняў і Савецкі саюз1:39:29 – пра новую халодную вайну1:45:01 – завяршэнне вайны, выгаднае для Лукашэнкі1:48:43 – крызіс дэмакратыі1:56:48 – памылкі старой апазіцыі2:07:47 – што яшчэ можа зрабіць Ціханоўская2:13:33 – пра каханне2:28:49 – хто галоўны ў сям’і2:30:33 – сюрпрыз дачкі2:36:30 – пра што будзе новая п’еса2:38:46 – як угаварыў Кевіна Спэйсі і Джуда Лоў запісаць «Жыве Беларусь!»

  • Герой новага выпуску ТОК — доктар і праваабаронца Васіль Завадскі, які больш за 20 гадоў працаваў у турэмнай медыцыне, а з іх больш за 10 гадоў кіраваў ёю. Да таго часу, пакуль у 2010-м праз таблетку сам не трапіў за краты. У гутарцы ТОК ён распавядае, што насамрэч магло адбыцца ў турме з палітвязнямі Алесем Пушкіным і Вітольдам Ашуркам, а таксама тлумачыць, ці магла з’явіцца цынга ў Сцяпана Латыпава. Згадвае бунт крымінальных аўтарытэтаў, эпідэмію сіфіліса ў калоніі і гісторыі кахання паміж супрацоўнікамі турмаў і зняволенымі. Распавядае, чаму ў камерах легендарнай «Амерыканкі», дзе трымаюць міністраў і бізнэсоўцаў, дагэтуль няма ўнітазаў, а таксама чаму існаванне турэмных кастаў і зняволеных з «нізкім статусам» выгадна адміністрацыі.00:00 – вырвана з кантэксту00:37 – за што арыштавалі05:33 – уражанні ад легендарнай «Амерыканкі»08:27 – медыцына ў СІЗА КДБ09:35 – як лечаць зубы зняволеным10:54 – чаму не выклікаюць «хуткую» зняволеным12:13 – чаму ў камерах няма ўнітазаў15:45 – чаму не ўратавалі Алеся Пушкіна18:27 – што адбылося з Вітольдам Ашуркам22:36 – пра цынгу ў Сцяпана Латыпава26:05 – як караюць медыкаў28:32 – жахі ў жаночай калоніі31:58 – пра паплечніка Міколу Аўтуховіча36:14 – пра нізкі статус45:15 – як былыя зняволеныя станавіліся святарамі47:22 – пра рамантычныя адносіны супрацоўнікаў са зняволенымі51:58 – пра эпідэмію сіфіліса ў калоніі53:22 – пра эстонскія турмы1:00:50 – банальнасць зла

  • Комік Ідрак Мірзалізадэ, якому забаранілі ўезд у Расію на 14 гадоў, у новай гутарцы ТОК распавёў пра розніцу паміж пратэстамі ў Беларусі і Расіі, пра талышоў, да якіх належыць, і родную вёску, куды вярнуўся праз 18 гадоў. Патлумачыў, чаму, каб стаць папулярным у Беларусі, спачатку трэба стаць папулярным дзесьці яшчэ, а таксама чаму ненавідзіць грошы. Згадаў, як напісаў верш Барадуліну, а таксама як атрымаў па галаве за свае жарты. 00:00 – вырвана з кантэксту00:26 – як выгналі з Расіі02:44 – пра Камісаранку і Лукашэнку05:37 – калі пачаў цікавіцца палітыкай06:57 – розніца пратэстаў у Расіі і Беларусі09:44 – стаўленне да Ціханоўскай12:11 – як стаць папулярным у Беларусі16:35 – АТРЫМАЙ ЗНІЖКУ НА МОЎНЫЯ КУРСЫ 18:16 – пра карані21:24 – пра арышт брата25:12 – пра вёску29:14 – пра беларускую мову30:32 – пра бацьку31:31 – «Адчуваю сябе сваім? Сярод белых людзей?» 33:53 – як напісаў верш Барадуліну35:07 – як бацька трапіў у БНФ37:48 – пра беларусаў42:04 – чым беларусы адрозніваюцца ад расейцаў44:29 – кожны расеец – імперац?48:39 – пра сяброў у Расіі50:42 – ці можа змяніцца Расія без распаду53:40 – БЛІЦ: топ самых смешных беларусаў, прызнанне ці грошы57:16 – пра «талерантнасць» беларусаў59:38 – як пабілі за жарты

  • Вялікае інтэрв’ю выбітнай пісьменніцы і нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, якое выйшла на канале ТОК 10 лістапада, выклікала настолькі шырокі рэзананс, што мы вырашылі працягнуць размову. Мы сабралі самыя частыя пытанні, якія адрасаваныя Святлане Алексіевіч у публічнай прасторы, і задалі ёй. 00:00 – чаму з’явіўся спецвыпуск00:29 – адказ на непрыемнае пытанне03:05 – пра дапамогу Неўзліна08:33 – на якім месцы Чэхаў з Дастаеўскім у кантэксце сусветнай літаратуры12:42 – пра Быкава і Караткевіча14:13 – якія пісьменнікі сфармавалі Алексіевіч18:30 – пра беларускую мову23:24 – пра савецкасць28:08 – пра мір32:14 – пра ідэалізацыю беларусаў35:16 – «Давайце любіць адно аднаго»