
Plato Newsroom – гэта навіновы падкаст ад каманды Radio Plato, у якім мы расказваем пра навінкі беларускай музыкі. Кожны выпуск – гэта серыя свежых рэлізаў + каментары ад артыстаў. Мы бачым, што ў беларускай музычнай сцэне зараз адбываецца шмат класных рэчаў, і мы, са свайго боку, хочам пра гэта расказваць, а таксама збіраць інфармацыю ў адным месцы і фіксаваць для нашчадкаў.