Avsnitt
-
TW: вымушаная эміграцыя, бяздомнасць, спажыванне псіхаактыўных рэчываў, залежнасць, аб'юзіўныя стасункі, аборт, сэксуалізаваны гвалт.
Гераіню гэтага выпуска завуць Яна. Яна вядзе блог у тэлеграме, дзе расказвае пра тое, як яна жыве, працуе ў Гданьску, чытае кнігі і выздараўлівае ў праграме "12 крокаў".
Раней Яна пісала пра тое, як праз праблемы са здароўем пэўны час мусіла перасоўвацца на вазочку, і якія складанасці напаткаюць людзей з інваліднасцю ў Беларусі.
Акрамя ўсяго астатняга, Яна мае досвед бяздомнасці. У розныя часы Яна жыла на вуліцах трох розных гарадоў: Мінска, Санкт-Пецярбурга і Гданьска.
Больш падрабязна - у гэтым выпуску падкаста.
Тэлеграм-канал Яны: t.me/wapusha
Даведацца больш пра арганізацыю Іншыя: https://theothersby.org/
Вядоўца Дар'я Гардзейчык: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/
Кампазітар Арцемій Вашкевіч: https://www.instagram.com/khatsker/?igsh=c2NkeWtiM3l3amNi
Дзякуй, што былі з намі.
-
Спадарыні Аляксандры Ханевіч 72 гады. Яна жыве ў Беластоку, вядзе свой блог у YouTube і Instagram, і даволі часта розныя журналісты і журналісткі бяруць у яе інтэрв’ю. З розных нагод. Пераважна там спадарыню Аляксандру прадстаўляюць як пенсіянерку. Ці пенсіянерку-змагарку. Запытваюцца пра тое, як яна выйшла на пратэсты ў 2020 годзе нягледзячы на свой узрост.
Аднак шмат цікавага адбывалася ў жыцці спадарыні Аляксандры і задоўга да 2020 года. Тое, што яна зрабіла ў 2020 і што яна робіць зараз – гэта цалкам адпавядае яе характару і яе асобе, хаця камусьці можа падавацца, што не адпавядае яе ўзросту ці сацыяльнаму статусу.
Слухайце гісторыю Аляксандры Ханевіч у новым выпуску падкаста "Іншыя гісторыі".
TW: смерць дзяцей, смерць бацькоў, хатні гвалт, алкагольная залежнасць, турма, міліцэйскі гвалт, вымушаная эміграцыя.
Даведацца больш пра арганізацыю Іншыя: https://theothersby.org/
Вядоўца Дар'я Гардзейчык: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/
Кампазітар Арцемій Вашкевіч: https://www.instagram.com/khatsker/?igsh=c2NkeWtiM3l3amNi
Instagram Аляксандры Ханевіч: https://www.instagram.com/aliaksandrakhanevich/
YouTube-канал Аляксандры Ханевіч: https://www.youtube.com/@aliaksandrakhanevich/videos
-
Saknas det avsnitt?
-
TW: смерць, страта, булінг, алкагольная залежнасць, аб'юзіўныя стасункі, сэксуалізаваны гвалт, дэпрэсія, спробы самагубства.
Ева - маладая персона з Менска.У вельмі малым узросве ў Евы пачалі праяўляцца сімптомы дэпрэсіі, але лекар:кі доўгі час не давалі рады паставіць трапны дыягназ.
Ева прайшла ў сваім жыцці праз сэксуалізаваны гвалт, жорсткі булінг у школе і вымушанае развітанне з марай дзяцінства. У Евы было 9 спроб самагубства.
Ва ўзросце 17 год Ева ў чарговы раз пераглядала серыял "Шэрлак" і раптам зразумела, што яны з галоўным героем вельмі падобныя. Ева пачала шукаць інфармацыю пра тое, які імаверны дыягназ у гэтага персанажа і звярнулася са сваімі здагадкамі да псіхіятаркі.
Высветлілася, што ў Евы аўтызм.
Цяпер Ева жыве ў Вільні, ходзіць на псіхатэрапію, вучыцца на рэжысёрку і аператарку кіно, мае прафесію візажысткі.
Аднак дэпрэсія і страх не рэалізавацца ўсё яшчэ пераследуюць Еву.
Гісторыя Евы - у гэтым выпуску падкаста "Іншыя гісторыі".
Даведацца больш пра арганізацыю Іншыя: https://theothersby.org/
Вядоўца Дар'я Гардзейчык: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/
Кампазітар Арцемій Вашкевіч: https://www.instagram.com/khatsker/?igsh=c2NkeWtiM3l3amNi
-
Актывіст Поллі ідэнтыфікуе сябе як небінарная персона. Хаця Полі з дзяцінства разумеў, што не адчувае сябе дзяўчынкай, сапраўдную ідэнтычнасць даводзілася доўгі час прыхоўваць ад самога сябе і людзей навокал.
Пераломны момант здарыўся падчас пратэстаў 2020 года. Як гэта адбылося? Слухайце ў гэтым выпуску падкаста "Іншыя гісторыі".
TW: смерць, забойства на глебе нянавісці, гвалт, ментальныя разлады. Актывіст Поллі ідэнтыфікуе сябе як небінарная персона. Хаця Полі з дзяцінства разумеў, што не адчувае сябе дзяўчынкай, сапраўдную ідэнтычнасць даводзілася доўгі час прыхоўваць ад самога сябе і людзей навокал.
Пераломны момант здарыўся падчас пратэстаў 2020 года. Як гэта адбылося? Слухайце ў гэтым выпуску падкаста "Іншыя гісторыі".
TW: смерць, забойства на глебе нянавісці, гвалт, ментальныя разлады.
Даведацца больш пра арганізацыю Іншыя: https://theothersby.org/
Герой выпуска Поллі: https://www.instagram.com/rats_in_ruin/
Вядоўца Дар'я Гардзейчык: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/
Кампазітар Арцемій Вашкевіч: https://www.instagram.com/khatsker/?igsh=c2NkeWtiM3l3amNi
Ініцыятыва T*Belarus: https://www.tbelarus.com/
Ініцыятыва Тэндар на Гендар: https://www.instagram.com/tendernagender/
Ініцыятыва Новыя Рэгіёны: https://www.instagram.com/newregionsmog/
Служба “Одно Окно”: https://help.by.social/hc/be
-
Таня даведалася, што ў яе станоўчы ВІЧ-статус, калі захварэў яе муж. Лекарка сказала Тані, што ёй засталося жыць пару год, і пачаўся найцяжэйшы перыяд у жыцці гераіні: муж памёр пасля працяглай хваробы, лекарка прагназавала і ёй хуткі сыход з жыцця, васьмігадовая дачка Тані, падаецца, хутка мусіла застацца без бацькоў.
Аднак іншая лекарка патлумачыла Тані, што жыць яна будзе нашмат больш, чым некалькі год: трэба толькі прымаць лекі і своечасова здаваць аналізы. Таксама лекарка параіла Тані звярнуцца ў грамадскую арганізацыю, якая яднае людзей, якія жывуць з ВІЧ. Таня звярнулася, і хутка сама стала актывісткай руху за правы людзей з ВІЧ.
Гэта гісторыя пра тое, як можна знайсці прызванне нават праз свой дыягназ.
Trigger warnings: смерць, дэпрэсія, вымушаная эміграцыя.
Даведайцеся больш пра арганізацыю «Іншыя»: https://theothersby.org/
Дапамога мігрантам і бежанцам з ВІЧ: https://t.me/life4mehelp
Ініцыятыва "Маладыя Людзі +"
Вядоўца - Дар'я Гардзейчык
Кампазітар - Арцемій Вашкевіч
-
Люба вырасла ў інтэлігентнай Мінскай сям'і. З падлеткавага ўзросту яе прывабліваў свет творчага, непазнанага і эзатэрычнага. Менавіта таму Люба паступіла на філасофскі факультэт. І па гэтай жа прычыне ўпершыню пакаштавала псіхаактыўныя рэчывы.
Гэта гісторыя пра досвед спажывання, выхад з аб'юзіўных стасункаў, беларускую наркапалітыку і наркафемактывізм у вымушанай эміграцыі.
Trigger warnings: псіхаактыўныя рэчывы, аб'юз, сэксуалізаваны гвалт, «бэдтрыпы» і суіцыдальныя намеры.
Даведайцеся больш пра арганізацыю «Іншыя»: https://theothersby.org/
Наркафем ініцыятыва Дарэчывы
Вядоўца - Дар'я Гардзейчык
Кампазітар - Арцемій Вашкевіч
-
Гэта падкаст «Іншыя гісторыі», дзе вы можаце пачуць гісторыі людзей, якія маюць спецыфічны досведам і разам з гэтым спецыфічным досведам апынуліся ў эміграцыі.
Другі выпуск - гісторыя псіхаактывісткі Пані Мышы, якая дае рады з хваробай сама, дапамагае іншым і займаецца псіхаасветай.
Trigger warnings: ментальныя захворванні, псіхатычныя станы, дэпрэсія.
У гэтай гісторыі - пра жыццё з шызаафектыўным растройствам, вучобе на псіхолага ў Літве, псіхаактывісцкі рух у Беларусі, псіхатэрапію і ўплыў эміграцыі на здароўе.
Даведайцеся больш пра арганізацыю «Іншыя»: https://theothersby.org/
Гераіня выпуска - Пані Мыш
Вядоўца - Дар'я Гардзейчык
Кампазітар - Арцемій Вашкевіч
-
Гэта падкаст «Іншыя гісторыі», дзе вы можаце пачуць гісторыі людзей, якія маюць спецыфічны досведам і разам з гэтым спецыфічным досведам апынуліся ў эміграцыі.
Першы выпуск – гісторыя Аксаны, якая з 15 год сама выхоўвае дачку і не здаецца
Trigger warnings: сэксуалізаваны гвалт, хатні гвалт, міліцэйскі гвалт, вайна.
На Палессі побач з украінска-беларускай мяжой знаходзіцца горад Столін. Беларускія тэлеканалы, калі робяць рэпартажы пра гэты горад, расказваюць пра мясцовыя балоты – так званыя, лёгкія Еўропы. Крымінальную ж паднаготную гэтага горада звычайна абмінаюць сваёй увагай. Гераіня ж гэтага артыкула Аксана яшчэ ў дзяцінстве патрапіла ў эпіцэнтр столінскіх сацыяльных праблем. Аксана перажыла згвалтаванне ў 13 год, нарадзіла дачку ў 15, перажыла жудасны хатні гвалт, а за сваю грамадзянскую пазіцыю – гвалт міліцэйскі. Нягледзячы на ўсе іспыты лёсу, Аксана дала рады ўладкавацца пасля падвойнай эміграцыі і адкрыць уласную справу ў Варшаве. Расказваем гісторыю Аксаны – неймаверна моцнай дзяўчыны, якая сама выхоўвае дачку з 15 год, і не здаецца.
Даведайцеся больш пра арганізацыю «Іншыя»: https://theothersby.org/
Гераіня выпуска - Аксана Дабрыянец.
Вядоўца - Дар'я Гардзейчык.
Кампазітар - Арцемій Вашкевіч