Avsnitt

  • TW: вымушаная эміграцыя, бяздомнасць, спажыванне псіхаактыўных рэчываў, залежнасць, аб'юзіўныя стасункі, аборт, сэксуалізаваны гвалт.

    Гераіню гэтага выпуска завуць Яна. Яна вядзе блог у тэлеграме, дзе расказвае пра тое, як яна жыве, працуе ў Гданьску, чытае кнігі і выздараўлівае ў праграме "12 крокаў".

    Раней Яна пісала пра тое, як праз праблемы са здароўем пэўны час мусіла перасоўвацца на вазочку, і якія складанасці напаткаюць людзей з інваліднасцю ў Беларусі.

    Акрамя ўсяго астатняга, Яна мае досвед бяздомнасці. У розныя часы Яна жыла на вуліцах трох розных гарадоў: Мінска, Санкт-Пецярбурга і Гданьска.

    Больш падрабязна - у гэтым выпуску падкаста.

    Тэлеграм-канал Яны: t.me/wapusha

    Даведацца больш пра арганізацыю Іншыя: https://theothersby.org/

    Вядоўца Дар'я Гардзейчык: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/

    Кампазітар Арцемій Вашкевіч: https://www.instagram.com/khatsker/?igsh=c2NkeWtiM3l3amNi

    Дзякуй, што былі з намі.

  • Спадарыні Аляксандры Ханевіч 72 гады. Яна жыве ў Беластоку, вядзе свой блог у YouTube і Instagram, і даволі часта розныя журналісты і журналісткі бяруць у яе інтэрв’ю. З розных нагод. Пераважна там спадарыню Аляксандру прадстаўляюць як пенсіянерку. Ці пенсіянерку-змагарку. Запытваюцца пра тое, як яна выйшла на пратэсты ў 2020 годзе нягледзячы на свой узрост.

    Аднак шмат цікавага адбывалася ў жыцці спадарыні Аляксандры і задоўга да 2020 года. Тое, што яна зрабіла ў 2020 і што яна робіць зараз – гэта цалкам адпавядае яе характару і яе асобе, хаця камусьці можа падавацца, што не адпавядае яе ўзросту ці сацыяльнаму статусу.

    Слухайце гісторыю Аляксандры Ханевіч у новым выпуску падкаста "Іншыя гісторыі".

    TW: смерць дзяцей, смерць бацькоў, хатні гвалт, алкагольная залежнасць, турма, міліцэйскі гвалт, вымушаная эміграцыя.

    Даведацца больш пра арганізацыю Іншыя: https://theothersby.org/

    Вядоўца Дар'я Гардзейчык: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/

    Кампазітар Арцемій Вашкевіч: https://www.instagram.com/khatsker/?igsh=c2NkeWtiM3l3amNi

    Instagram Аляксандры Ханевіч: https://www.instagram.com/aliaksandrakhanevich/

    YouTube-канал Аляксандры Ханевіч: https://www.youtube.com/@aliaksandrakhanevich/videos

  • Saknas det avsnitt?

    Klicka här för att uppdatera flödet manuellt.

  • TW: смерць, страта, булінг, алкагольная залежнасць, аб'юзіўныя стасункі, сэксуалізаваны гвалт, дэпрэсія, спробы самагубства.

    Ева - маладая персона з Менска.

    У вельмі малым узросве ў Евы пачалі праяўляцца сімптомы дэпрэсіі, але лекар:кі доўгі час не давалі рады паставіць трапны дыягназ.

    Ева прайшла ў сваім жыцці праз сэксуалізаваны гвалт, жорсткі булінг у школе і вымушанае развітанне з марай дзяцінства. У Евы было 9 спроб самагубства.

    Ва ўзросце 17 год Ева ў чарговы раз пераглядала серыял "Шэрлак" і раптам зразумела, што яны з галоўным героем вельмі падобныя. Ева пачала шукаць інфармацыю пра тое, які імаверны дыягназ у гэтага персанажа і звярнулася са сваімі здагадкамі да псіхіятаркі.

    Высветлілася, што ў Евы аўтызм.

    Цяпер Ева жыве ў Вільні, ходзіць на псіхатэрапію, вучыцца на рэжысёрку і аператарку кіно, мае прафесію візажысткі.

    Аднак дэпрэсія і страх не рэалізавацца ўсё яшчэ пераследуюць Еву.

    Гісторыя Евы - у гэтым выпуску падкаста "Іншыя гісторыі".

    Даведацца больш пра арганізацыю Іншыя: https://theothersby.org/

    Вядоўца Дар'я Гардзейчык: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/

    Кампазітар Арцемій Вашкевіч: https://www.instagram.com/khatsker/?igsh=c2NkeWtiM3l3amNi

  • Актывіст Поллі ідэнтыфікуе сябе як небінарная персона. Хаця Полі з дзяцінства разумеў, што не адчувае сябе дзяўчынкай, сапраўдную ідэнтычнасць даводзілася доўгі час прыхоўваць ад самога сябе і людзей навокал.

    Пераломны момант здарыўся падчас пратэстаў 2020 года. Як гэта адбылося? Слухайце ў гэтым выпуску падкаста "Іншыя гісторыі".

    TW: смерць, забойства на глебе нянавісці, гвалт, ментальныя разлады. Актывіст Поллі ідэнтыфікуе сябе як небінарная персона. Хаця Полі з дзяцінства разумеў, што не адчувае сябе дзяўчынкай, сапраўдную ідэнтычнасць даводзілася доўгі час прыхоўваць ад самога сябе і людзей навокал.

    Пераломны момант здарыўся падчас пратэстаў 2020 года. Як гэта адбылося? Слухайце ў гэтым выпуску падкаста "Іншыя гісторыі".

    TW: смерць, забойства на глебе нянавісці, гвалт, ментальныя разлады.

    Даведацца больш пра арганізацыю Іншыя: https://theothersby.org/

    Герой выпуска Поллі: https://www.instagram.com/rats_in_ruin/

    Вядоўца Дар'я Гардзейчык: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/

    Кампазітар Арцемій Вашкевіч: https://www.instagram.com/khatsker/?igsh=c2NkeWtiM3l3amNi

    Ініцыятыва T*Belarus: https://www.tbelarus.com/

    Ініцыятыва Тэндар на Гендар: https://www.instagram.com/tendernagender/

    Ініцыятыва Новыя Рэгіёны: https://www.instagram.com/newregionsmog/

    Служба “Одно Окно”: https://help.by.social/hc/be

  • Таня даведалася, што ў яе станоўчы ВІЧ-статус, калі захварэў яе муж. Лекарка сказала Тані, што ёй засталося жыць пару год, і пачаўся найцяжэйшы перыяд у жыцці гераіні: муж памёр пасля працяглай хваробы, лекарка прагназавала і ёй хуткі сыход з жыцця, васьмігадовая дачка Тані, падаецца, хутка мусіла застацца без бацькоў.

    Аднак іншая лекарка патлумачыла Тані, што жыць яна будзе нашмат больш, чым некалькі год: трэба толькі прымаць лекі і своечасова здаваць аналізы. Таксама лекарка параіла Тані звярнуцца ў грамадскую арганізацыю, якая яднае людзей, якія жывуць з ВІЧ. Таня звярнулася, і хутка сама стала актывісткай руху за правы людзей з ВІЧ.

    Гэта гісторыя пра тое, як можна знайсці прызванне нават праз свой дыягназ.

    Trigger warnings: смерць, дэпрэсія, вымушаная эміграцыя.

    Даведайцеся больш пра арганізацыю «Іншыя»: https://theothersby.org/

    Дапамога мігрантам і бежанцам з ВІЧ: https://t.me/life4mehelp

    Ініцыятыва "Маладыя Людзі +"

    Вядоўца - Дар'я Гардзейчык

    Кампазітар - Арцемій Вашкевіч

  • Люба вырасла ў інтэлігентнай Мінскай сям'і. З падлеткавага ўзросту яе прывабліваў свет творчага, непазнанага і эзатэрычнага. Менавіта таму Люба паступіла на філасофскі факультэт. І па гэтай жа прычыне ўпершыню пакаштавала псіхаактыўныя рэчывы.

    Гэта гісторыя пра досвед спажывання, выхад з аб'юзіўных стасункаў, беларускую наркапалітыку і наркафемактывізм у вымушанай эміграцыі.

    Trigger warnings: псіхаактыўныя рэчывы, аб'юз, сэксуалізаваны гвалт, «бэдтрыпы» і суіцыдальныя намеры.

    Даведайцеся больш пра арганізацыю «Іншыя»: https://theothersby.org/

    Наркафем ініцыятыва Дарэчывы

    Вядоўца - Дар'я Гардзейчык

    Кампазітар - Арцемій Вашкевіч

  • Гэта падкаст «Іншыя гісторыі», дзе вы можаце пачуць гісторыі людзей, якія маюць спецыфічны досведам і разам з гэтым спецыфічным досведам апынуліся ў эміграцыі.

    Другі выпуск - гісторыя псіхаактывісткі Пані Мышы, якая дае рады з хваробай сама, дапамагае іншым і займаецца псіхаасветай.

    Trigger warnings: ментальныя захворванні, псіхатычныя станы, дэпрэсія.

    У гэтай гісторыі - пра жыццё з шызаафектыўным растройствам, вучобе на псіхолага ў Літве, псіхаактывісцкі рух у Беларусі, псіхатэрапію і ўплыў эміграцыі на здароўе.

    Даведайцеся больш пра арганізацыю «Іншыя»: https://theothersby.org/

    Гераіня выпуска - Пані Мыш

    Вядоўца - Дар'я Гардзейчык

    Кампазітар - Арцемій Вашкевіч

  • Гэта падкаст «Іншыя гісторыі», дзе вы можаце пачуць гісторыі людзей, якія маюць спецыфічны досведам і разам з гэтым спецыфічным досведам апынуліся ў эміграцыі.

    Першы выпуск – гісторыя Аксаны, якая з 15 год сама выхоўвае дачку і не здаецца

    Trigger warnings: сэксуалізаваны гвалт, хатні гвалт, міліцэйскі гвалт, вайна.

    На Палессі побач з украінска-беларускай мяжой знаходзіцца горад Столін. Беларускія тэлеканалы, калі робяць рэпартажы пра гэты горад, расказваюць пра мясцовыя балоты – так званыя, лёгкія Еўропы. Крымінальную ж паднаготную гэтага горада звычайна абмінаюць сваёй увагай. Гераіня ж гэтага артыкула Аксана яшчэ ў дзяцінстве патрапіла ў эпіцэнтр столінскіх сацыяльных праблем. Аксана перажыла згвалтаванне ў 13 год, нарадзіла дачку ў 15, перажыла жудасны хатні гвалт, а за сваю грамадзянскую пазіцыю – гвалт міліцэйскі. Нягледзячы на ўсе іспыты лёсу, Аксана дала рады ўладкавацца пасля падвойнай эміграцыі і адкрыць уласную справу ў Варшаве. Расказваем гісторыю Аксаны – неймаверна моцнай дзяўчыны, якая сама выхоўвае дачку з 15 год, і не здаецца.

    Даведайцеся больш пра арганізацыю «Іншыя»: https://theothersby.org/

    Гераіня выпуска - Аксана Дабрыянец.

    Вядоўца - Дар'я Гардзейчык.

    Кампазітар - Арцемій Вашкевіч