Avsnitt

  • Што робяць шахматысты ў адкрытым космасе? Як звязаныя эміграцыя, паэзія і калаж? Як і навошта помсціць паперы?

    Шукаем адказы разам з паэткай і мастачкай Юляй Цімафеевай.


    У новым выпуску падкаста Адным кадрам паразмаўляем пра творчасць дзякуючы і насуперак выпрабаванням, сувязь паэзіі і фатаграфіі, футбалістаў як крыніцу натхнення і пра пошукі раўнавагі.


    Юля Цімафеева — паэтка, перакладчыца, мастачка. Аўтарка шасці паэтычных кніг на беларускай мове і англамоўнай дакументальнай кнігі «Мінскі дзённік». Перакладае паэзію пераважна з англійскай і дзіцячую літаратуру з нарвежскай моў. У сваіх кнігах ужо неаднойчы спалучала візуальнае мастацтва (фатаграфію, калажы) і паэзію. З 2020 года жыве за межамі Беларусі, цяпер – у Берліне.


    Замовіць кнігу «Рэжу гісторыю сабой» (Ich zerschneide die Geschichte) можна на сайце выдання Editions Frölich 

    https://www.editionfroelich.de/ 

    https://www.instagram.com/editionfroelich/ 


    Госця выпуску – Юля Цімафеева

    https://www.instagram.com/cimafiejeva/


    Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка 

    https://www.instagram.com/ruzhechka


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1_platform/

    https://www.fsh1.org/


    Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Форма зваротнай сувязі: 

    https://forms.gle/cMuiir4PtfPLvNNcA


    Дзякуй, што слухаеце нас!

    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  • Здымак-лабірынт. Здымак-маніфест. Здымак-люстэрка. З яго на нас глядзяць маладыя, таленавітыя беларускія пісьменнікі. Усміхаюцца нам і вечнасці, за імгненне да катастрофы.

    Гэты партрэт выбітных літаратараў 1920-х гадоў – не толькі пра аб’яднанне Ўзвышша ды яго таленавітых удзельнікаў. У ім шмат пра нас. 

    Гэты фотаздымак – спроба зразумець той час, у якім мы апынуліся, праз падзеі стогадовай даўніны. 


    У новым выпуску падкаста Адным кадрам адпраўляемся ў падарожжа па здымку з прыгукам танга разам з Марынай Казлоўскай. Паразмаўляем пра таемнае таварыства (тады яшчэ) жывых паэтаў, пра мастацтва ў эпоху прапаганды, пра беларускае як каштоўнасць, пра літаратуру і фатаграфію.


    Марына Казлоўская — выкладчыца літаратуры, перакладчыца, літаратурная рэдактарка і сувядоўца падкаста Спіс на лета.


    Госця выпуску – Марына Казлоўская

    https://www.instagram.com/maryna_kazlouskaya/


    Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка 

    https://www.instagram.com/ruzhechka


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1_platform/

    https://www.fsh1.org/


    Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Форма зваротнай сувязі: 

    https://forms.gle/cMuiir4PtfPLvNNcA


    Дзякуй, што слухаеце нас!

    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  • Saknas det avsnitt?

    Klicka här för att uppdatera flödet manuellt.

  • Якія вобразы ў вас выклікае слова «дом»? Чаму часам чужы фотаздымак трыгерыць асабістыя ўспаміны і моцныя адчуванні? А ўяўнае і сапраўднае моцна пераплятаюцца ў агульнай гісторыі?


    Разглядаем фотаздымак на вокладцы кнігі «Дом» Андрэя Горвата.

    Пагаворым пра тое, як фотаздымкі трыгераць памяць, што дапамагаюць зразумець пра гісторыю і пра саміх сябе ды пра вельмі асабістыя ўзаемаадносіны чалавека і дома. 


    Андрэй Горват — беларускі пісьменнік. Яго першая кніга «Радзіва “Прудок”» (2016) стала сапраўдым адкрыццём у сучаснай беларускай літаратуры. У 2020 годзе разам з аднадумцамі Андрэй Горват выкупіў гістарычны палац у Нароўлі і пачаў займацца яго аднаўленнем. Гісторыя палаца і яго жыхароў і асабістая гісторыя аўтара пераплятаюцца ў кнізе «Дом», якая выйшла у 2025 годзе. 


    Аўтарка і вядучая праекта – Юлія Ружэчка 

    https://www.instagram.com/ruzhechka


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1_platform/

    https://www.fsh1.org/


    Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!

    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  • Што яднае навуку і гуманізм?

    Чаму неба ўжывую выглядае інакш, чым на фотаздымках?


    Разбіраемся ў гэтых пытаннях разам з фатографам, астраномам і папулярызатарам навукі Віктарам Малышчыцам. Пагаворым пра тое, як фатаграфія стала галоўным інструментам астраноміі, дзе ў Беларусі можна ўбачыць сапраўдны космас, і што адчуваеш, калі ўжывую глядзіш на рознакаляровае зорнае неба.

    Далучайцеся да падарожжа па беларускіх пейзажах і бясконцым космасе.


    Віктар Малышчыц — настаўнік, папулярызатар навукі і астрафатограф. Скончыў аспірантуру фізічнага факультэта БДУ. Здымае неба і беларускія пейзажы так, што іх вы дакладна ўжо бачылі — і, хутчэй за ўсё, захапляліся.


    Госць выпуску – Віктар Малышчыц

    https://www.instagram.com/viktar_malyshchyts/


    Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка 

    https://www.instagram.com/ruzhechka


    Карысныя спасылкі: 

    Раім паглядзець відэа Віктара Малышчыца «300 секунд пад небам Беларусі»

    https://www.youtube.com/watch?v=TZ11HEPYK2I


    Беларускі астраном і фатограф, якога ўзгадвае ў размове Віктар Малышчыц – Юры Бялецкі 

    https://www.instagram.com/yuribeletsky


    Брашура пра здымку зорнага неба ад Віктара Малышчыца

    https://l1nk.dev/kCz1L


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1_platform/

    https://www.fsh1.org/


    Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!

    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  • Ці можна расказаць вялікую гісторыю адным фотаздымкам?

    Адзін кадр. Адно развітанне. І цэлы свет сэнсаў. Сяброўства і боль, цеплыня і страта, свет дзяцінства і трагедыя Чарнобылю, сувязь чалавека і прыроды. 

    Здымак «Развітанне з сябрам» фатографа Анатоля Кляшчука кранае маўчаннем. На ім – абдымкі, якія запавольваюць плынь жыцця. Развітанне на час ці назаўжды? 


    У выпуску разам з фатографам і дзеячом беларускай фатаграфіі Сяргеем Міхаленкам разважаем пра сілу візуальнага мінімалізму, чалавечнасць у дакументальнай фатаграфіі і спадчыну Анатоля Кляшчука — чалавека, які хацеў праспяваць песню сваёй зямлі. Фатографа, які праз здымкі дзяліўся светапоглядам і эмпатыяй. 


    Анатоль Кляшчук нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Вынісцы, на Случчыне. З дзяцінства ён захапіўся фатаграфіяй. Працаваў на авiярэмонтным заводзе, скончыў журфак БДУ. Працаваў у «Сельскай газеце», у рэспубліканскіх медыя. З 1993 года – фотакарэспандэнт у газеце “Звязда”. У 2023 годзе Анатоля не стала. Але засталіся кадры: лірычныя, паэтычныя, поўныя любові да людзей і да сваёй зямлі — як сведчанне, памяць і размова, якая працягваецца.


    Госць выпуска – Сяргей Міхаленка

    https://www.instagram.com/mihalenko_photo/


    Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка 

    https://www.instagram.com/ruzhechka


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1_platform/

    https://www.fsh1.org/


    Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!

    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  • Бяспамяцтва. Цыклічнасць гісторыі. Годнасць і трываласць чалавека. 

    Распачынаем другі сезон падкаста «Адным кадрам» размовай з фатографкай Святланай Станкевіч. У цэнтры выпуску — адзін кадр з яе фотапраекта «Ліквідацыя».

    Пагаворым пра тое, як праз фатаграфію даследаваць нябачныя наступствы Чарнобыля і вяртаць голас «маленькаму чалавеку» — без пафасу, але з павагай і годнасцю.

    Святлана Станкевіч нарадзілася на Смаргоншчыне. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Акадэмію «Фотаграфіка» ў Санкт-Пецярбургу.

    Зараз жыве і працуе ў Варшаве.

    Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка 

    https://www.instagram.com/ruzhechka


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1_platform/


    Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!

    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  • Гумар, эксцэнтрычнасць і люстэрка эпохі ў здымках графа Тышкевіча


    Уявіце сабе сямейны фотаздымак арыстакратаў у канцы 19 стагоддзя. Які ён? Сур'ёзныя твары? Шляхетная постаць? Карункі ды каралі? Сённяшні здымак дакладна вас здзівіць!


    У шостым выпуску падкаста Адным Кадрам прыглядаемся да сямейнага (аўта)партрэта графа Бенэдзікта Генрыка Тышкевіча. Паразмаўляем пра сямейную фатаграфію і агульначалавечыя каштоўнасці ды сімвалы, пра эксцэнтрычныя і гуллівыя фотаздымкі 19 стагоддзя, а таксама пра жыццё і творчасць графа Тышкевіча, вартыя прыгодніцкага рамана ці серыяла.


    Бенэдзікт Генрык Тышкевіч нарадзіўся ў 1852 годзе ў мястэчку Немежыс пад Вільняй. 


    З 1876 года граф удзельнічае ў фотавыставах (на першай з іх ён выстаўляў свае здымкі з Алжыру) і атрымлівае ўзнагароды за свае здымкі.

    Адукаваны арыстакрат граф Тышкевіч пабачыў свет і захаваў памяць аб гэтым у сваіх шматлікіх фатаграфіях. Са сваіх падарожжаў па Амерыцы, Азіі, Афрыцы і Еўропе граф прывозіць дакументальныя здымкі, у сваіх маёнтках ён робіць шмат партрэтаў шляхты і сялян, дакументуе мясцовыя звычкі і традыцыі, а таксама робіць шмат пастановачных амаль тэатралізаваных здымкаў.

    Граф так захапляўся фатаграфіяй, што пабудаваў 2 фоталабараторыіі ў сваіх маёнтках: адну ў Парыжы, адну – ў Вялым, недалёка ад Менска.


    Унікальныя фатаграфіі графа Тышкевіча вельмі адпавядаюць тагачасным тэндэнцыям фатаграфіі ў Еўропе і з’яўляюцца ўнікальным дакументам сваёй эпохі.


    У 1935 годзе на поўдні Францыі, у горадзе Мантон графа не стала. Яму было 83 гады. Пахаваны ён у Ніцы побач з маці.


    Дзякуем за дапамогу ў падрыхтоўцы выпуска Вільнюскай галерэі мастацтваў.

    Adnym kadram team thanks Vilnius Picture Gallery (Vilniaus paveikslų Galeria) for the help in preparation of the episode

    https://www.lndm.lt/

    https://www.instagram.com/vilniauspaveikslugalerija


    Выстава работ графа Тышкевіча ў Францыі:

    https://saisonlituanie.com/event/entre-la-lituanie-et-la-france-les-deux-mondes-du-comte-tyszkiewicz-dans-ses-photographies-du-19e-siecle/


    Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка 

    https://www.instagram.com/ruzhechka


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1minsk/


    Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!

    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  • Што такое беларускі космас? У чым адметнасці Палесся і як іх перадаць праз фотаздымкі? 


    У пятым выпуску падкаста Адным Кадрам адпраўляемся ў падарожжа па Палессі 30-х гадоў мінулага стагоддзя вачамі выбітнай фатографкі Зоф'і Хаментоўскай. Паглынемся ў атмасферу бясчасся і безбярэжжа, паразмаўляем пра магію Палесся тады і зараз з госцяй выпуску мастачкай і даследчыцай Машай Мароз.


    Зоф'я Хаментоўская нарадзілася ў 1902 годзе ў Парахонску, у той час гэта была тэрыторыя Польшы, сёння гэта аграгарадок у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. 

    З 1929 года Зоф'я Хаментоўская ўдзельнічае ў разнастайных выставах і конкурсах, спецыялізаваныя фатаграфічныя часопісы друкуюць яе здымкі. У сярэдзіне 30х гадоў яна пераязджае ў Варшаву. У 1937 годзе яна адкрывае ўласную фотамайстэрню, робіць рэкламныя фотаздымкі на заказ, на працягу года працуе мастацкім рэдактарам штомесячніка “Kobiety w Pracy” (Жанчыны ў працы), здымае варшаўскую архітэктуру ды інтэр'еры палацаў. 

    У 1947 годзе разам з дзецьмі Габрыэлай і Пятром Зоф’я Хаментоўская эмігруе ў Аргентыну.

    У 1991 годзе ў Буэнас Айрасе фатографкі не стала.

    Архіў яе негатываў быў прывезены ў Польшчу ў 2010 годзе дзякуючы Фонду «Археалогія фатаграфіі»


    Госця выпуска – Маша Мароз 

    https://www.instagram.com/mashamaroz/


    Вядучая – Юлія Ружэчка 

    https://www.instagram.com/ruzhechka/


    Здымак Зоф' і Хаментоўскай (Zofia Chomętowska) з архіву Фонда Археалогіі Фатаграфіі (Archives of Fundacja Archeologia Fotografii)

    https://www.instagram.com/archeologia_fotografii/


    Каманда падкаста Адным кадрам дзякуе Фонду Археалогіі Фатаграфіі і асабіста Вераніцы Кобыліньска (Weronika Kobylińska) за спрыянне ў падрыхтоўцы эпізода.

    https://www.instagram.com/wu_kobylinska/


    Пазнаёміцца з фатаграфічнай спадчынай Зоф’і Хаментоўскай можна на старонцы Фонда Археалогіі Фатаграфіі

    https://faf.org.pl/


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1minsk/


    Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!

    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  • Рака: месца сустрэчы па-за часам і падручнік жыцця. Марыя Элена Банэ


    Як фатаграфія можа стаць інструментам для пошуку сваіх каранёў і сувязі са сваім родам? Якім чынам рака ўплывае на фарміраванне асобы? Ці можа адзін здымак перадаць адчуванне руха па вадзе і стану пераходу?


    У чацвёртым выпуску падкаста Адным Кадрам адпраўляемся ў фатаграфічнае падарожжа па рацэ Нёман і ва ўнутр кожнага з нас разам з фатографкай і мастачкай Марыяй Эленай Банэ. Паразмаўляем пра яе здымак «Човен з зоркамі» з серыі «Рэчышча» праекта «Мая рака»


    Марыя Элена Банэ нарадзілася ў Менску ў 1986 годзе, вывучала дызайн і фатаграфію ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2007 года яна спецыялізуецца на аналагавай фатаграфіі і альтэрнатыўных фатаграфічных метадах, такіх як біхрамат гумкі, алавяны працэс і цыянатыпія. Працы Марыі Элены спалучаюць аналагавыя фатаграфічныя тэхнікі і сучасныя медыя, а ў цэнтры яе мастацкай зацікаўленасці – асабістыя і універсальныя гісторыі, якія фатографка раскрывае праз паэтычныя візуальныя вобразы.


    Госця выпуска – Марыя Элена Банэ

    https://maria-bonet.com/

    https://www.instagram.com/maria_elena_bonet/


    Вядучая – Юлія Ружэчка 

    https://www.instagram.com/ruzhechka


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1minsk/


    Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!

    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  • Культура «Зрабі сам», дзіцячыя ўспаміны і эстэтыка паўсядзённасці вачыма Аляксея Шлыка.


    Як праз фотаздымак перадаць пах поту і дух культуры «Зрабі сам»? Што звязвае ўспаміны з дзяцінства і эстэтыку паўсядзённасці?


    У трэцім эпізодзе падкаста «Адным кадрам» даследуем здымак «Цяжкаатлет» з серыі «Каралі з яблыневых костачак» мастака Алексея Шлыка


    Аляксей Шлык нарадзіўся ў 1986 годзе ў Менску. У 2008 годзе скончыў Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці Матэматыка, у 2018 атрымаў ступень магістра фатаграфіі ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Антвэрпене, а ў 2019 абараніў даследчыцкую магістарскую праца па мастацтву і дызайну ва ўніверсітэце Сінт Лукас, таксама ў Антверпене.

    Займаецца фатаграфіяй з 2009 года. Зараз жыве і працуе ў бельгійскім горадзе Антверпен.


    Госць выпуска – Аляксей Шлык

    https://www.alexeyshlyk.com/

    https://www.instagram.com/shlyk_photo/


    Вядучая – Юлія Ружэчка 

    https://www.instagram.com/ruzhechka


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1minsk/


    Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!

    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  • Вобраз чакання і праца фотажурналіста вачыма пераможцы World Press Photo 2021 Надзеі Бужан.


    Як праз фотаздымак перадаць гук цішыні перад світанкам? А вобраз чакання і надзеі? Якім чынам амаль архітэктурны фотаздымак можа перамагчы на конкурсе рэпартажнай фатаграфіі World Press Photo?

    А што наогул звязвае гэтыя тры пытанні?


    У другім эпізодзе падкаста «Адным кадрам» абмяркоўваем здымак Надзеі Бужан. У 2021 годзе ён заняў 2-е месца ў катэгорыі «Гарачыя навіны» (Spot News) на бадай самым прэстыжным конкурсе рэпартажнай фатаграфіі - World Press Photo

    https://www.worldpressphoto.org/collection/photo-contest/2021/nadia-buzhan/1


    Надзея Бужан нарадзілася ў 1991 годзе ў Петрыкаве. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. З 2012 года працуе фотакарэспандэнтам у медыя. 

    Зараз жыве ў Варшаве.


    Госць выпуска – Надзея Бужан

    https://www.instagram.com/buzhan.photo/


    Вядучая – Юля Ружэчка 

    https://www.instagram.com/ruzhechka


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1minsk/


    Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!


    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  • Зона адчужанасці. Чалавечая драма Чарнобылю вачыма фатографа-гуманіста Сяргея Брушко.

    Ці можна праз адзін фотаздымак перадаць сутнасць Чарнобыльскай трагедыі ? Калі так, то як вы ўяўляеце сабе такую выяву? А калі дадаць да гэтага вобраза гук працяглай ноты нацягнутай струны і водар бензіну?


    У першым выпуску падкаста «Адным кадрам» паразмаўляем пра чалавечую драму Чарнобыля вачыма выбітнага беларускага фатографа Сяргея Брушко

    http://brushko.by/


    Сяргей Брушко нарадзіўся ў пасёлку Гарадзея ў 1958 годзе. Працаваў у выданнях «Калійшчык Салігоршчыны», «Чырвоная змена», «Народная газета».

    На жаль, у 2000 годзе пасля працяглай хваробы Сяргей не стала. Фатаграфічную спадчыну Сяргея Брушко даследуе зараз яго сын, фатограф Зміцер Брушко


    Госць выпуска – Зміцер Брушко

    https://www.instagram.com/brushko_jr


    Вядучая – Юля Ружэчка 

    https://www.instagram.com/ruzhechka


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1minsk/


    Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!

    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  • Разам з гасцямі вядоўца падкаста Юлія Ружэчка запрашае вас у падарожжа па з'явах, падзеях, канцэпцыях і розных эстэтычных плынях.

    У кожным выпуску мы будзем абмяркоўваць адзін фотаздымак, кантэкст яго стварэння і мастацкія асаблівасці, паглыбляцца ў яго не толькі дзякуючы розным узроўням інфармацыі, але і праз розныя адчуванні. 

    Навошта? Каб больш даведацца пра беларускую фатаграфію ва ўсёй яе разнастайнасці і разам пабачыць, як у розныя часы і ў розных сваіх накірунках беларуская фатаграфія ўпісваецца ў кантэкст сусветнай фатаграфіі. 

    У першым сезоне Адным кадрам вас чакаюць 6 размоў, 6 фотаздымкаў. Дакументальная і мастацкая фатаграфія, а таксама гістарычныя постаці беларускай фатаграфіі.

    Адпраўляемся ў фатаграфічнае падарожжа разам!


    Юля Ружэчка 

    https://www.instagram.com/ruzhechka


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1minsk/


    Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!

    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.