Avsnitt
-
У 91-м выпуску «Першага Гікаўскага» ў гасцях — блогерка і настаўніца беларускай мовы Паліна, вядомая як Пакрысе.
Гаворым пра тое, як выглядае беларуская мова ў 2026-м: абмяркоўваем, чаму дарослыя людзі раптам пачынаюць вучыць беларускую, хто прыходзіць на курсы, як выглядае гэтая аўдыторыя ў эміграцыі і што становіцца трыгерам для пераходу на мову.
Асобна — пра блогерства і моўны кантэнт. Як не ператварыць старонку пра беларускую ў сумны падручнік, што рабіць з хейтам і «моўнай інквізіцыяй», чаму людзей цягне выпраўляць іншых нават калі яны размаўляюць выключна па-расійску.
Таксама закранулі ШІ ў навучанні, AI-агучку і ці можна сёння нармальна зарабляць, працуючы выключна з беларускай мовай.
Плюс — пра лацінку, белліт, зомбі-баброў, мову стасункаў, беларускія медыя і тое, як складана атрымаць адукацыю, калі ты беларускамоўны.
Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy
ТГ-канал: https://t.me/piershy_hikauski
Задай нам пытанне: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScPiDf52iYBizd5lH-N0wHYOfdNmwmE-0DrcBWyOt_7q-w45g/viewform
Старонка Паліны ў Instagram: https://www.instagram.com/pakrysie/
ролік пра "какашку" - https://www.instagram.com/p/DTsujLnDGis/
саламяныя завушніцы - https://www.instagram.com/kanva_kasciume/
кулончык з русалкай - https://www.instagram.com/smuha_ceramics/
футболка з ілюстрацыяй Марыны Жвірблі - https://www.instagram.com/marynazhvirblia/
-
У новым выпуску гаворым пра тое, як тэхналогіі ўсё мацней лезуць у культуру, працу, вайну і нават музыку.
Разбіраем уцечку новага «Аватара», пірацкія паказы ў кінатэатрах і пытанне, дзе заканчваецца фанатская цікаўнасць і пачынаецца звычайнае зараблянне на чужых стратах.
Абмяркоўваем вялікія скарачэнні ў Meta, Microsoft і іншых тэхнагігантах — і чаму ШІ ўжо не проста модны кірунак, а прычына перабудовы ўсяго рынку працы.
Асобна — маніфест Palantir пра ваенны ШІ, новую логіку бяспекі і дзіўнае адчуванне, што «RoboCop» усё менш выглядае як сатыра.
Яшчэ ў выпуску: уцечка закрытай AI-мадэлі Anthropic, адмена лайф-сіма Ubisoft і сыход Ціма Кука з Apple. Карацей, будучыня зноў прыйшла без стуку — і, як звычайна, выглядае адначасова смешна, страшна і крыху па-дурному.
Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy
ТГ-канал: https://t.me/piershy_hikauski -
Saknas det avsnitt?
-
OpenAI «абваліў рынак» — але толькі ў загалоўках. Разбіраемся, што насамрэч адбываецца з DRAM, чаму Sora ставяць на паўзу і як індустрыя вяртаецца з фантазій у эканоміку. Warner Bros. запускае новы «Уладар пярсцёнкаў» — з старымі героямі і спробай вярнуць страчаныя кавалкі з кніг. Nintendo рэжа вытворчасць Switch 2 на фоне слабога попыту, а Project Hail Mary робіць адзін з самых моцных стартаў года. У геймдэве — чарговы канфлікт вакол ШІ і працы людзей. Apple хавае Mac Pro як клас і адначасова рыхтуе Siri да новай ролі — універсальнага хаба для розных ШІ.
І бонус: суд у ЗША фактычна прызнаў — сацсеткі могуць шкодзіць псіхіцы. І за гэта ўжо плацяць.
Дзякуй, што застаецеся з намі!
Спасылкі:
Канвертар субтытраў - t.me/ass2srt_bot
Падтрымайце кінакіпу - https://kinakipa.site/support-us
Падкаст "На Вайбе" - https://youtu.be/a33ArHfpcW8?si=TlSM8CwaSZDLvHfx
Падкаст "Каласы пад Сярпом ШІ" - https://www.youtube.com/@kalasyai
Падрымайце збор на фільм “Марці Непаўторны” - https://buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/45410
-
У новым выпуску «Першага гікаўскага» паразмаўлялі з Аляксеем Сцякловым — стваральнікам праекта Ружовая Купіна, медыя пра сусветнае кіно на беларускай мове, якое працуе з 2019 года.
Абмеркавалі, што сёння лічыцца якасным кіно, чаму сучасныя фільмы сталі такімі доўгімі, куды зніклі моладзевыя камедыі і што здарылася з падкастамі пра кіно. Пагаварылі таксама пра драмедзі і пра тое, навошта наогул патрэбен Оскар — тым больш, што цырымонія якраз адбываецца гэтай ноччу.
-
У новым выпуску: вялікая перазагрузка Microsoft Gaming: Філ Спэнсар сыходзіць, Сара Бонд таксама, а ў руля становіцца Аша Шарма з CoreAI. Разбіраем, чаму Xbox цяпер — гэта хутчэй сэрвіс і брэнд, а не кансоль, і як ШІ не змяняе саму логіку індустрыі.
Абмяркоўваем новыя планы Apple: разумныя акуляры, AirPods з камерай і кулон-асістэнт — усё вакол Siri на базе Gemini. Што гэта значыць для экасістэмы і чаму Apple робіць стаўку на «заўсёды побач» ШІ.
Таксама ў выпуску: патрабаванні вярнуць ChatGPT 4o і феномен «віртуальных адносін» з ШІ, серыял па Baldur’s Gate 3 ад шоуранэра The Last of Us, планы Valve на Steam Machine і VR-прылады на фоне дэфіцыту памяці, і нават заява Трампа пра рассакрэчванне файлаў пра UFO.
Падтрымаць збор на Marty Supreme: https://buymeacoffee.com/k4mbeg8/wishlistПадтрымаць Першы Гікаўскі можна тут (ціры пачынаюцца ад 2.5 еўра): https://www.patreon.com/piersy
-
Размаўляем з Арцёмам — перакладчыкам з адукацыяй па філалогіі, які агучыў і пераклаў больш за 400 тайтлаў: ад культавых серыялаў і фільмаў да гульняў і анімэ. Разбіраемся, ці патрэбная адукацыя для перакладу, ці можа беларуская мова стаць мовай масавага кантэнту і чаму рост беларускамоўнай аўдыторыі такі павольны.
Абмяркоўваем тарашкевіцу ў сучасным інтэрнэце, ролю літаратурнай нормы, мемы ў тэлеграме, лайфхакі перакладу, а таксама тое, як нейрасеткі дапамагаюць (ці перашкаджаюць) у перакладах і штодзённай працы.
-
Да нас завітаў Лёша Гомзік — блогер, праграміст, аматар электронікі, актор агучкі і шмат хто яшчэ. Пагаманілі пра яго шлях у праграмаванні з дзяцінства, уплыў гульняў, рынак працы цяпер і ролю ШІ. VR па-беларуску, вайбкодзінг і джуноў зразумелымі словамі. Плюс шчыры дзякуй за падтрымку беларускіх праектаў, культуры і асабістую мэту.
Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy
Спасылкі на праэкты Гомзіка:
Праграмісцкі Кут: https://pc.st/1783204613
VR па-беларуску: https://www.youtube.com/@GomZik
Праграмісцкі Кут на ютуб: https://www.youtube.com/@prahramiscki_kut -
У новым выпуску разбіраем, як скандал вакол Grok і несанкцыянаваных нюдсаў ператварыў генератыўны ШІ з эксперыменту ў аб’ект жорсткага рэгулявання. Тлумачым, чаму аператыўная памяць у 2026 становіцца дэфіцытным і стратэгічным рэсурсам з-за папіла бабла. Абмяркоўваем, як «Залаты глобус — 2026» паказаў: кіно сёння жыве па правілах сацсетак і мемаў. І чаму рашэнне Apple паставіць Google Gemini у сэрца Siri — сігнал для ўсёй індустрыі.
Глядзець: https://youtu.be/FtnGo65lvjE
Версія падкаста на 30 хвілін даўжэй вось тут: https://www.patreon.com/piersyПадтрымаць можна тут (ціры пачынаюцца ад 2.5 еўра): https://www.patreon.com/c/piersy
Друкарнік:
https://drukarnik.app/
Збор ад МРГ:
https://buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/45410
-
Сёння 30 снежня і чэсна кажучы мне вельмі впадлу пісаць апісанні. З надыходзячымі святамі, любім вас і пабачымся ў наступным годзе.
-
Прывітанне, мы тут паразважалі і вырашылі зрабіць яшчэ адну каллабу. Што там па Уладару Пярсцёнкаў, пра што пачынаюць рана ці позна размаўляць усе хлопцы ў кампаніі, чаму Вальс і Камбэг спалі разам, наколькі херова мы валодаем мясцовымі мовамі, на што вы можаце заданаціць three hundred bucks, што такое нацыянальная крыпта вёска і чаму шортсы ад пронхаба зусім не крутыя.
Спасылкі з выпуска:
Падтрымаць Кінакіпу — https://ko-fi.com/kinakipa
Гурт Вальса Detroid Hills — https://open.spotify.com/artist/0EB8eikXBHGEZg84kKUcFE
Мой Родны Гук — https://t.me/moj_rodny_huk
Мой Родны падкаст — https://www.youtube.com/@MojRodnyPadkast
Наша адкрытая суполка — https://t.me/cylovaja_supolka
Элітарны Патрыён — https://www.patreon.com/piersy
ТГ з Гікаўскімі Навінамі — https://t.me/piershy_hikauski
-
Прывітанне, мы ведаем, што вы ўжо не чакалі, але новы ПГ тут. У выпуску абмяркоўваем галоўнае: Rockstar трасе: звальненні, пратэсты і канфлікт вакол спробы стварыць прафзвяз. Valve зладзіла сапраўдны хардварны выбух, паказаўшы Steam Machine, VR-шлем Steam Frame і новы Steam Controller і ўсё гэта на базе SteamOS. Apple інтэгруе ў Siri кастамную мадэль Gemini і рапартуе адзін з самых моцных кварталаў у гісторыі. Разбіраем статыстыку продажаў Switch 2, з якой Nintendo выходзіць на новы пікаваны ўзровень, і глядзім на фінансавую справаздачу Microsoft, тым часам Disney рыхтуюць уласны ШІ-генератар відэа.
Першы Гікаўскі ў ТГ: https://t.me/piershy_hikauski -
У новым выпуску — шмат кансоляў не шмат ШІ.
Sony нібыта рыхтуе сваю «Switch» — партатыўную PlayStation 6 з докам і поўнай сумяшчальнасцю з гульнямі PS4 і PS5. Пакуль Microsoft падлічвае, колькі можа каштаваць іх даражэзны Xbox Next, а Valve рэгіструе гандлёвую марку Steam Frame — то ці міні-кансоль, ці то новы VR.
Ars Technica разабраліся, чаму цэны на кансолі больш не падаюць, а толькі растуць. CD Projekt паказала статыстыку па Cyberpunk 2077 на Switch 2 — тры чвэрці продажаў прыйшліся на фізічныя картрыджы. Атрымліваецца, што многія ўсё яшчэ хочуць «падтрымліваць у руках» сваю гульню, а не проста файл у лічбавым магазіне.
👉 ЗАНЕСЦІ НА PATREON: https://www.patreon.com/piersy/
👉 ПАДТРЫМАЦЬ КАВАЙ: https://buymeacoffee.com/piersy
👉 ТГ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні, Sony, Switch, Nintendo, Беларускі падкаст, подкаста на Белорусском, PS4, PS5, Microsoft, Cyberpunk 2077, Switch 2 -
У гэтым выпуску: першы вірус на базе штучнага інтэлекту — PromptLock, які сам прыдумвае як атакаваць; бацькі падалі ў суд на OpenAI пасля трагедыі з падлеткам; Apple адключыла першы торэнт-кліент на iPhone у Еўропе, што ставіць пад сумнеў эфектыўнасць DMA; а Netflix перахапіў у Apple і Amazon новы серыял ад аўтара True Detective з Мэцью Макконахі. Акрамя таго — Robinhood вырас у фінтэх-гіганта, Google запусціла «нейрафоташоп», а Spotify становіцца сацсеткай.
👉 НАШ PATREON: https://www.patreon.com/c/piersy/home
👉 ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
👉 ПАДТРЫМАЦЬ НАС КАВАЙ: https://buymeacoffee.com/piersy -
Ці абгоніць PlayStation 5 легендарную PS4 ужо сёлета? Трамп набывае 10% Intel — што стаіць за гэтым крокам? Microsoft рыхтуе Windows будучыні — агентную АС. Альтман і Маск пачалі вайну за твой мозг, Perplexity хоча купіць Google Chrome за $34,5 млрд. «Голы пісталет» вяртаецца! Але ці патрэбныя нам старыя камедыі? Падрабязнасці — у відэа.
Таймкоды: 00:00 Пачатак
13:59 PlayStation 5 ідзе ўпоперак з PS4 і можа абагнаць яе ўжо да канца года
17:38 Apple ратуе сябе ад тарыфаў, а ЗША купляюць 10% Intel
19:19 Microsoft рыхтуе Windows будучыні: «Agentic OS» з GPT-5 і без клавіятуры
23:49 Альтман і Маск пачынаюць новую вайну за чалавечы мозг
27:23 Perplexity хоча купіць Google Chrome за $34,5 млрд: рэальная ўгода ці піяр-ход?
31:46 Белла Рэмзі хоча стаць Чалавекам-Павуком
33:14 Род Фергюсан узначаліў BioShock 4 пасля масавых скарачэнняў у студыі
👉 НАШ PATREON: https://www.patreon.com/c/piersy/home 👉 ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski 👉 ПАДТРЫМАЦЬ НАС КАВАЙ: https://buymeacoffee.com/piersy
-
Прывітанне ўсім, на сувязі Першы Гікаўскі. У 77-м выпуску падкаста Лёша распавядае, як дзіўна адпачыў у Тартары — не ў соўсе, а ў Persona 3 Reload, дзе між боем і экзістэнцыйнымі пытаннямі можна забыць, што ў рэальным свеце адбываюцца скарачэнні ў Xbox. Meta працягвае свае AR-фантазіі і не толькі, што там з ноўтбукам Apple на A18 Pro, навошта EA патрэбныя сто мільёнаў гульцоў у Battlefield 6, чым скончыўся суд супраць кіраўнікоў Ubisoft і чаму Nvidia цяпер каштуе болей, чым уся Францыя разам узятая.
Таймкоды:
00:00:00 Пачатак
00:19:38 Скарачэнні ў Xbox
00:58:44 Meta робіць новыя AR-акуляры і не толькі
01:06:30 Вынікі суда супраць кіраўнікоў Ubisoft
01:11:40 EA хоча 100 млн гульцоў у Battlefield 6
01:22:08 Новы ноўтбук ад Apple на А18 Pro
01:27:09 Nvidia каштуе Болей за Францыю
👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home
👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
👉ПАЧАСТАВАЦЬ НАС КАВАЙ: https://buymeacoffee.com/piersy
-
Вітаначкі! Прамбачце за паркур (зноў) 👉👈 Нас не было тры месяцы, бо мы асвойвалі ШІ. У выніку навучыліся эмітаваць нашыя галасы цалкам праз ШІ, але ён, на жаль, не можа перадаць нашай прыгажосці — таму відэа на гэты раз адсутнічае 😒
У гэтым выпуску мы паразмаўлялі пра вар'яцтва ў Ubisoft, каго хоча набыць Цукерберг, паспрачаліся пра Steam OS і зноў скакалі з тэмы на тэму — усё, як вы любіце. Смачна слухаць! Мы сумавалі ❤️
Пантэон: https://kinakipa.site/movie?id=1397749МРГ: https://t.me/moj_rodny_huk
👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home
👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
👉ПАЧАСТАВАЦЬ НАС КАВАЙ: https://buymeacoffee.com/piersy
-
Прывітанне, гэта Першы Гікаўскі вяртаецца пасля 2 месяцаў перапынку. Джоні Айв лепіць айфон з свету ШІ за грошы ўдавы Джобса, Маск працягвае гуляць у «згубі сваіх фанатаў, грошы і рэпутацыю», Apple рэдызайніць усё пад шызу Vision Pro, а Nintendo Switch 2 — гэта калі Cyberpunk працуе, а цэны — як на нырку. Плюс: покемоны на продаж, Minecraft рве кінапракат, Neuralink шукае новых кіберлюдзей. Карацей, техна-цырк з конямі, але без OLED-экрану. Прыемнага прагляду/праслухоўвання.
👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
-
👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home
👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
-
Сёння абмяркоўваем, як кітайскія кампаніі змяняюць рынак ЗША, што там з Microsoft і ці варта хвалявацца. Switch 2 ужо афіцыйна Сёння абмяркоўваем, як кітайскія кампаніі змяняюць рынак ЗША, што там з Microsoft і ці варта хвалявацца. Switch 2 ужо афіцыйна паказваюць за закрытымі дзвярыма – пагаворым, што вядома. Pebble нечакана вяртаецца – але ці мае сэнс у 2025-м? Tesla і X зноў у цэнтры ўвагі – Маск не стамляецца здзіўляць. І, вядома, новы "Вядзьмар" – ён будзе, але ці варта?
[00:00] Пачатак
[06:07] Як кітайцы рынак США валілі
[25:13] Як там справы ў Microsoft
[35:40] Switch 2
[48:12] Pebble вяртаецца
[01:00:15] Як справы у Tesla ды X
[01:11:57] Вядзьмар будзе, але ці трэба
👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
-
Сёння ў нас у гасцях дзядька Lepus — чалавек, які ў жалеззе разбіраецца лепш, чым некаторыя ў жыцці. 20+ гадоў ён займаецца ПК, строга судзіць зборкі і стрыміць на радасць усім. Разам з ім узгадваем кампутарныя клубы, абмяркоўваем mp3-плэеры, VR і вечнае пытанне: сабраць ПК самому ці не мучыць сябе і ўзяць гатовы?
[00:00] Пачатак
[04:41] Дзяды ўзгадваюць кампутарныя клубы
[14:12] Што такое гэтыя вашыя Mp3-плэеры ды
[20:46] Хтосьці памятае Xbox 360?
[29:53] Частка пра VR
[39:20] Як самастойна сабраць PC
[01:13:52] Ці варта набываць гатовы PC
Lepus у інтэрнэтах:
🐦 Твітар: (https://x.com/Magnus_Hase)
📺 Твіч: (https://twitch.tv/lepus81)
🎥 Ютуб: (https://youtube.com/@Belkantent)
📡 Тэлеграм: (https://t.me/belkantent)
👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home
👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
- Visa fler