Avsnitt
-
Saknas det avsnitt?
Аповесць «Пакахай мяне, салдацік» — лірычная трагедыя, у якой канфлікт героя з ваеннай рэчаіснасцю дасягае псіхалагічнай напружанасці і экзістэнцыйнай вастрыні. Быкаўскі твор прасякнуты болем за чалавека, яго зломлены, скалечаны лёс і адначасова напоўнены пафасам асуджэння вайны.
У аповесці В. Быкаў надае значную ўвагу вобразу жанчыны. Дзеянне ў аповесці «Пакахай мяне, салдацік» адбываецца ў апошнія дні Вялікай Айчыннай вайны ў ваколіцах невялічкага аўстрыйскага гарадка.
Запіс зроблены на студыі HUKAPIS кампаніі Prastora.by.
Тэкст агучыў акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігар Дзянісаў.
Saknas det avsnitt?