![Кніга Быцьцё](https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts126/v4/00/f5/db/00f5db45-18ed-a026-9386-e14519f6b371/mza_10842569255078328483.jpg/250x250bb.jpg)
Кніга Быцьцё – гэта першая кніга Бібліі. Яна адкрывае Стары Запавет расповедам пра пачатак ўсяго існага: пра стварэньне сусьвету і чалавека, пра зьяўленьне граху і ягонага катастрафічнага ўзьдзеяньня на чалавецтва, а таксама пра пачатак спаўненьня Божага пляну па збаўленьні чалавека ад гэтага праклёну.
Кніга Быцьцё – гэта першая з пяці кнігаў Торы (Пяцікніжжа), галоўнай тэмай якой зьяўляецца абраньне Богам Ізраіля з асяроддзя іншых народаў на служэньне Сабе і заключэньне з ім Запавету. Абраны род павінен быў стацца дабраслаўленьнем для іншых, бо з яго мусіў нарадзіцца Збаўца чалавецтва.
Аўтарам кнігі Быцьцё прынята лічыць Майсея.
Пераклад на беларускую мову зроблены са старажытнагебрайскай Антоніем Бокунам. Чытае Тацьцяна Немчанінава.