Avsnitt
-
Saknas det avsnitt?
Праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі ў сакавіку 2023 года пакараны 10-цю гадамі пазбаўлення волі. Гэта ўжо другое зняволенне кіраўніка Праваабарончага цэнтру "Вясна" за ажыццяўленне ім грамадскай дзейнасці, за дапамогу ахвярам парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Першы раз Алесь Бяляцкі быў асуджаны ў 2011-м на 4 з паловай гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і спагнаннем нанесенай шкоды дзяржаве. Пакаранне адбываў у ПК № 2 г. Бабруйска, працаваў упакоўшчыкам у швейным цэху. Той свой турэмны досвед праваабаронца, літаратуразнаўца, эсэіст занатоўваў у розных сшытках, пасля вызвалення яны і склалі дакументальную кнігу “Турэмныя сшыткі”.
Алесь Бяляцкі — аўтар кніг «Літаратура і нацыя» (1991), «Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера» (2006), «Асвечаныя беларушчынай» (2013), «Іртутнае срэбра жыцця» (2014), «Халоднае крыло радзімы» (2014), «Бой з сабой» (2016), «Турэмныя сшыткі» (2018). Апошнія пяць кніг з пераліку напісаныя за кратамі.
Saknas det avsnitt?