![Жыхары мяжы](https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts122/v4/32/24/cf/3224cfa6-ea71-d050-e590-72b9547580d4/mza_17221384447393201790.png/250x250bb.jpg)
Транспамежны падкаст “Жыхары мяжы” гэта гісторыі з абодвух бакоў беларуска-польскага кардону. Гродзеншчына і Падляшша ў размовах з тымі, хто тут жыве.
Шукаем новае, цікавае і карыснае для беларусаў тут і там. Падарожжы, хобі, бізнес, гісторыя і іншае - на мяжы.
Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы можаце падараваць нам кубачак кавы.
Таксама раім падпісацца на наш сяброўскі падкаст "Гаворыць Гродна".