Avsnitt
-
У новай гутарцы ТОК Таццяна Хоміч, каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі і сузаснавальніца Асацыяцыі сваякоў і былых палітзняволеных распавядае пра сястру Марыю Калеснікаву, якой прысудзілі 11 гадоў зняволення. Як Марыя, якая да падзей 2020-га жыла музыкай, прыйшла ў палітыку? Чаму падтрымала Бабарыку? Чаму Бабарыка абраў яе другім нумарам? Як Марыя ставілася да Расіі? Адказы на гэтыя пытанні і адказ Зянону Пазняку, які нападае на Калеснікаву, – у нашай размове.00:00 – вырвана з кантэксту00:39 – чаму Бабарыка зрабіў стаўку на Калеснікаву05:26 – роля Калеснікавай у штабе Бабарыкі07:57 – хто быў рухавіком трыумвірату08:45 – чаму чырвоная памада09:27 – адказ Пазняку10:59 – пазіцыя па Расіі12:39 – пра бацькоў і дзяцінства18:12 – чаму Маша з’ехала з Беларусі22:55 – чаму вырашыла вярнуцца28:36 – стан здароўя Машы36:30 – чаму Калеснікаву не ўключылі ў абмен43:01 – ці могуць расіяне дапамагчы беларусам44:58 – што прапануе Дзмітрыеў50:43 – ці варта апазіцыі капітуляваць 1:01:45 – прапанова Васкрасенскага1:04:38 – чаму вязняў трымаюць у рэжыме інкамунікада1:06:16 – ці было памылкай рваць пашпарт?
-
Герой новага выпуску ТОК – Рыгор Астапеня, палітолаг, заснавальнік Цэнтра новых ідэй і дырэктар «Беларускай ініцыятывы» ў Chatham House, якая праводзіць сацыялагічныя даследаванні ў Беларусі. Рыгор распавядае, якога лідара хочуць беларусы, тлумачыць, чаму за 30 гадоў лукашыстам не ўдалося прадаць народу ідэю чырвона-зялёнага сцяга і чым беларусы адрозніваюцца ад расіян, палякаў і ўкраінцаў. Тлумачыць, у чым задума Аляксандра Лукашэнкі, які незаўважна трансфармуе сваю сістэму. Разважае пра будучыню: як нас зменіць штучны інтэлект, да чаго прывядзе катастрофа з нараджальнасцю і ці застануцца пенсіі. 00:00 – вырвана з кантэксту00:25 – як беларусы ставяцца да Расіі05:27 – стаўленне да Ціханоўскай07:19 – як вызваліць палітвязняў10:12 – задачы Пяткевіч і Рыжанкова13:15 – што азначаюць памілаванні17:17 – чаму Лукашэнка не вызваляе Пачобута20:23 – самыя ўплывовыя асобы ў апазіцыі23:11 – феномен Пазняка28:21 – галоўныя памылкі апазіцыі39:07 – галоўныя памылкі Лукашэнкі40:43 – як змяніўся Лукашэнка42:47 – хто цяпер выконвае задачы Макея43:32 – як беларусы ставяцца да афіцыйнага сцяга48:29 – як вайна дапамагла Лукашэнку51:33 – за каго галасуюць розныя гарады55:43 – ці магчымы галодны бунт у Беларусі57:59 – як сацыёлагі прадказваюць вынікі выбараў1:05:07 – якія палітыкі падабаюцца беларусам1:08:43 – як штучны інтэлект зменіць нас1:14:31 – катастрофа з нараджальнасцю1:17:14 – ці застануцца пенсіі1:22:14 – Марыя Магдалена Радзівіл – @HetaTop 1:31:24 – сярэдні беларускі клас1:34:13 – пра чарку, шкварку і што трэба беларусам1:35:44 – чым беларусы адрозніваюцца ад палякаў1:36:31 – чым беларусы адрозніваюцца ад расіян1:37:46 – чым беларусы адрозніваюцца ад украінцаў1:40:26 – колькі беларусаў за бел-чырвона-белы сцяг1:42:52 – БЛІЦ: Латушка ці Рыжанкоў, Мэсі ці Раналду, Сугак ці Шрайбман1:45:24 – ці можна давяраць сацыялогіі1:54:34 – як праводзяць сацыялагічныя даследаванні1:59:36 – злаваць ці не злаваць дзеда2:02:04 – калі беларусы стануць свабоднай нацыяй
-
Saknas det avsnitt?
-
У другой частцы гутаркі ТОК экс-вядоўца «Зоны Х» на БТ Дзмітрый Лукша распавядае, як арыштавалі спачатку яго, а пасля і жонку Паліну Палавінку, апісвае каханне за кратамі, кажа пра здымкі ў прапагандысцкім фільме пра шклоўскую калонію, памілаванне і ролю Юрыя Васкрасенскага. А таксама згадвае сустрэчу з палітзняволеным журналістам Андрэем Пачобутам.00:00 – вырвана з кантэксту00:17 – пра шантаж з арыштам жонкі11:57 – што адбывалася на судзе15:08 – на якую працу трапіў у калоніі16:54 – сустрэча з Пачобутам22:38 – пра здымкі ў прапагандысцкім фільме пра шклоўскую калонію31:21 – памілаванне36:45 – роля Васкрасенскага38:56 – ці прапаноўвалі стучаць у калоніі41:52 – чаму затрымалі44:43 – пра пастанову на БТ46:56 – каханне за кратамі55:38 – першая сустрэча з жонкай пасля вызвалення1:03:22 БЛІЦ: хто найлепшы тэлевядоўца, а хто самы цынічны прапагандыст1:12:22 – змена палітычных поглядаў1:17:46 – за каго галасаваў на выбарах1:22:28 – ці шмат прыстасаванцаў на БТ
-
Герой новага выпуску ТОК – экс-вядоўца БТ і экс-палітзняволены, які выйшаў па памілаванні 3 ліпеня, Зміцер Лукша. Доўгі час ён быў тварам самай рэйтынгавай праграмы на канале – «Зоны Х» з крымінальнай хронікай. У 2016-м, калі на БТ пачалася барацьба за ўладу паміж Маратам Маркавым і Кірылам Казаковым, Лукшу падставілі і звольнілі. Маркаў пасля ўзначаліў АНТ і стаў міністрам інфармацыі. Казакову ж, пасля кароткага ўзлёту на СТБ, дзе ён даў дарогу Рыгору Азаронку, дасталася незайздросная пазіцыя рэдактара малапапулярнай газеты. Першая частка нашай вялікай размовы са Змітром Лукшам прысвечаная БТ. Ён распавядае пра Івана і Наталлю Эйсмантаў, вайну з Маркавым і сяброўства з Казаковым. Тлумачыць розніцу паміж галоўнымі прапагандыстамі краіны Ігарам Турам і Рыгорам Азаронкам. Расказвае сакрэты «Зоны Х», а таксама як сустрэўся за кратамі з крымінальным аўтарытэтам, пра якога здымаў рэпартаж. Згадвае, як ездзіў ад БТ асвятляць пратэсты і як звольнілі з канала. Другая частка інтэрв’ю пра зняволенне і памілаванне выйдзе на канале ТОК праз тыдзень, 29 верасня.00:00 – вырвана з кантэксту00:30 – пра Івана Эйсманта06:28 – узлёт Наталлі Эйсмант10:06 – ці шлюб Эйсмантаў быў па разліку?12:32 – пра барацьбу Маркава і Казакова на БТ21:17 – перапалка з Маркавым28:52 – сяброўства з экс-кіраўніком СТБ Казаковым43:15 – аб прапагандзе Азаронка45:47 – у чым розніца паміж Азаронкам і Турам 49:32 – сустрэча з героямі «Зоны Х» на нарах1:02:38 – як героі «Зоны Х» судзіліся з БТ1:10:54 – як нахабна трапіў на БТ1:16:10 – вясёлая гісторыя пра бар і дзяўчат 1:18:33 – заробкі на БТ1:22:23 – аб лукашэнкаўскім пуле1:27:00 – аб працы БТ на пратэстах1:30:26 – пра здымкі ў прапагандысцкім фільме пра «Малады фронт»1:39:25 – як асвятляў Плошчу-20101:42:45 – пра інтэрв’ю з закладнікамі
-
У вялікай гутарцы ТОК вядомая блогерка Вольга Такарчук расказвае пра арышт сваёй маці, развод і ўцёкі з двума дзецьмі. Згадвае, як сама сядзела ў турме і якія гісторыі чула ад сукамерніц, апісвае тыпаж жанчын, якія працуюць у калоніі, і выбрыкі суседак. Расказвае Вольга і пра тое, калі і чаму зацікавілася палітыкай і за што ўдзячная Сяргею Ціханоўскаму. Згадвае гісторыі з дзяцінства і як падлеткам трапіла ў апорны пункт. Кажа пра маразм у школе сына і чаму настаўнікі яе баяліся. Апісвае шчаслівыя часы, калі працавала ва ўнівермагу «Беларусь», і чаму больш за ўсё хоча вярнуцца назад у свой мікрараён «Усход» на поўначы сталіцы.00:00 – вырвана з кантэксту00:27 – ці хадзіла на выбары да 2020-га03:30 – як кінулі сябры05:06 – пра бацьку і дзяржслужбу06:01 – чаму супраць перамоў з Лукашэнкам07:40 – пра размову па душах з кадэбістам09:45 – як Ціханоўскі падняў з канапы10:50 – ці трэба новыя выбары лідара дэмсіл13:37 – стаўленне да Святланы Ціханоўскай15:20 – пра Латушку16:03 – БЛІЦ: Цэслер ці Уорхал, Мелказёраў ці Івулін, Кабанаў ці Пятрухін і сяброўства з Балаганавым19:53 – пра бацькоў22:17 – як сілавікі арыштавалі маці31:31 – што прасцей: сядзець у турме ці чакаць34:56 – самыя дзіўныя суседкі ў камеры36:56 – пра маладых дзяўчат, якія трапляюць за краты38:43 – гісторыя, якая шакавала найбольш41:16 – пра жанчын, якія працуюць у калоніі51:00 – чаму Лукашэнка не адпускае Калеснікаву53:19 – пра развод56:01 – пра мужчыну мары56:50 – пра фальсіфікацыі ў школе дзяцей58:57 – маразм у школе1:00:30 – размова з сынам пра піянераў і БРСМ1:03:54 – «Са школы зрабілі турму»1:06:07 – пра школьную форму1:07:59 – як трапіла на працу ва ўнівермаг «Беларусь»1:10:37 – пра беларускія тавары і «Купляйце беларускае»1:13:38 – пра сям’ю і дзяцінства1:16:41 – як падлеткам трапіла ў міліцыю1:21:54 – у чым сэнс жыцця1:23:01 – вясёлая гісторыя пра нараджэнне дзіцяці1:32:50 – як прымірыць грамадства
-
У вялікай гутарцы ТОК прадстаўнік аб’яднання былых сілавікоў «Белпол» Уладзімір Жыгар распавядае пра сілавікоў у атачэнні Аляксандра Лукашэнкі і магчымасць прыходу да ўлады хунты. Апісвае, як ахоўваюць Лукашэнку падчас ягоных выездаў у рэгіёны. Расказвае пра крымінальных аўтарытэтаў і іх уплыў сёння. Гаворыць, як вылічыць агента ў сваім атачэнні і на якія правакацыі здольныя беларускія спецслужбы. Таксама Уладзімір тлумачыць, чаму пайшоў у міліцыю, хоць сам яшчэ ў 2006-м расклейваў улёткі за апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, прыгадвае, з чым сутыкнуўся ў крымінальным вышуку і падчас працы ў ізалятары часовага ўтрымання. І распавядае пра рэальныя выпадкі, калі сам сутыкнуўся з несправядлівасцю сістэмы.00:00 – вырвана з кантэксту00:27 – як ахоўваюць Лукашэнку падчас паездак у рэгіёны06:19 – як праз Лукашэнку міліцыянты захварэлі на кавід08:24 – аб прэміях у міліцыі10:37 – людзі пераходзілі на іншы бок, калі бачылі міліцыянтаў 13:12 – калі зацікавіўся палітыкай14:19 – чаму пайшоў у міліцыю16:33 – пра адносіны з зэкамі18:40 – як дапамагаў перадаць аўтарытэту пяльмені20:03 – як трапіў на працу ў ізалятар часовага ўтрымання26:20 – як з жонкай расклейваў улёткі і ладзіў пікеты27:10 – як звольніўся і апынуўся ў ахове Ціханоўскай33:18 – пра сям’ю і 1990-я35:46 – пра ўчастковых інспектараў38:25 – пра следчых і суддзяў40:22 – гісторыя з выцвярэзніка45:36 – самы ўплывовы сілавік у Беларусі48:01 – каго Лукашэнка можа прызначыць пераемнікам 49:27 – топ-3 асобы, каму Лукашэнка давярае найбольш51:42 – пра генпракурора Шведа і вагу пракуратуры ў сістэме53:49 – топ самых уплывовых сілавых ведамстваў56:04 – пра міністра Кубракова58:00 – ці можа прыйсці хунта да ўлады1:01:05 – за што паплаціўся Караеў1:04:17 – якое стаўленне да сям’і Лукашэнкі ў міліцыі1:07:02 – калі сыдзе Лукашэнка1:09:18 – як вылічыць агента 1:11:32 – розніца паміж Лукашэнкам і Пуціным1:15:40 – правакацыі агентуры1:27:35 – новыя інструменты сілавікоў1:30:28 – што не так з санкцыямі1:36:15 – крымінальныя банды ў Беларусі1:37:53 – як міліцыя падставіла крымінальнага аўтарытэта1:57:26 – як выпадкова ўдалося раскрыць злачынства1:59:36 – ці варта дазволіць мабільнікі ў турмах2:01:08 – ці можа паўтарыцца гісторыя з Навальным у Беларусі2:03:34 – калі спыняцца рэпрэсіі2:07:01 – як выратаваць імідж міліцыі1:10:16 – што рабіць сумленным міліцыянтам
-
У новым выпуску ТОК палітолаг Роза Турарбекава расказвае прыгожую гісторыю кахання, якая прывяла яе ў Беларусь. Параўноўвае беларусаў і казахаў і вельмі дакладна фіксуе нашы нацыянальныя рысы. Гаворыць пра падабенства і рознасць паміж казахскім дыктатарам Нурсултанам Назарбаевым і Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама паміж збудаванымі імі сістэмамі. Кажа пра экзістэнцыйную пагрозу Расіі і «рускага свету», якую вельмі добра разумеў і Назарбаеў, але ў адрозненне ад Лукашэнкі, спрыяў разбудоўванню ўнутры краіны ўсяго нацыянальнага.Роза Турарбекава больш за 20 гадоў адпрацавала ў БДУ і была дацэнткай самага прэстыжнага факультэта міжнародных адносінаў. У нашай размове яна згадвае рэктара Аляксандра Казуліна і дэкана Віктара Шадурскага, а таксама скандальна вядомага Андрэя Караля. Апісвае, як спецслужбы кантралявалі ўніверсітэт і расказвае пра свайго выпускніка, які вярнуўся ў БДУ праводзіць чысткі. Прыгадвае, як студэнты ФМА рагаталі са старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, калі тая прыйшла ў БДУ расказваць канспіралогію пра «План Далеса».Роза таксама тлумачыць, навошта Лукашэнка вярнуў у сваю Адміністрацыю Наталлю Пяткевіч, чаму над ёй паставіў Дзмітрыя Крутога і якія задачы ў новага кіраўніка МЗС Максіма Рыжанкова. 00:00 – вырвана з кантэксту00:31 – як выйшла замуж за беларуса02:58 – як бацькі ўспрынялі шлюб10:22 – рознасць менталітэтаў беларусаў і казахаў14:21 – «Беларусы ўмеюць лічыць і пралічваць»17:16 – «Маўчанне – не знак згоды ў беларусаў»22:27 – пераезд з казахскай дыктатуры ў беларускую26:46 – дачэпкі прапагандыстаў29:05 – пра выбары ў Беларусі і рэпрэсіі супраць мужа36:45 – за каго галасавала на выбарах37:26 – ці сапраўды БДУ гадзючнік38:56 – пра Казуліна39:52 – як выперлі з універсітэта45:33 – «КДБ заўжды кантраляваў БДУ»49:50 – як святкавалі 8 Сакавіка ў БДУ53:54 – пра родны Алматы, дзе жыло 57% расіян57:58 – як выцеснілі расіян з Казахстана1:03:40 – чым Назарбаеў падобны да Лукашэнкі1:10:43 – «Назарбаеў заўжды разумеў, наколькі Расія небяспечная»1:14:29 – «Лукашэнка – антынацыянальны дыктатар»1:18:20 – як Такаеву ўдалося пасунуць Назарбаева1:25:12 – прэтэнзія і пытанне да Лукашэнкі1:26:47 – хто можа стаць пераемнікам Лукашэнкі1:28:16 – самыя ўплывовыя асобы ў атачэнні Лукашэнкі1:28:59 – навошта Лукашэнка дастаў з шафы Пяткевіч1:29:35 – што зменіцца з прыходам Рыжанкова і Крутога1:32:17 – пра Макея і экс-пасла Беларусі ў Германіі Сідарэнку1:36:24 – пра сына, які адмовіўся ад рускай мовы1:41:43 – пра дачку1:46:48 – чаму называюць «праўладнай прапагандысткай»1:51:59 – чаму пайшла ў палітыку і ўвайшла ў кааліцыю з Рымашэўскім2:02:19 – пра Паўла Латушку2:06:02 – навошта пайшла ў КР2:15:24 – чаму пайшла з КР2:17:54 – аб працы Ціханоўскай і Офіса2:21:02 – як прымусіць Лукашэнку пачаць адлігу2:24:36 – чаму галасуе за Бабарыку2:26:52 – БЛІЦ: Ціханоўская ці Латушка, Тэтчэр ці Меркель, Чынгісхан ці Македонскі2:28:25 – як перастаць баяцца2:31:02 – чаму беларусы могуць навучыцца ў казахаў
-
У новым выпуску ТОК кіраўнік Фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак распавядае, як яго вербавалі спецслужбы і як падлеткам на першым допыце здаў паплечніцу. Кажа пра падставу ад экс-прапагандысткі СБ Святланы Галузы і пра тое, ці была яна агенткай КДБ. Тлумачыць стратэгію лукашыстаў па палітвязнях і чаму не выпускаюць Паліну Шарэнду-Панасюк. Гаворыць пра мысленне рабочых і пра тое, чаму яны не паўсталі. А таксама называе свой заробак, як адмовіўся ад алкаголю і схуднеў. 00:00 – вырвана з кантэксту00:24 – пра Расію і пра тое, чаму беларусы – не белыя людзі05:36 – чаму беларусы такія салідарныя07:19 – выйшла кніга «САМЫ ЦЫМУС»! Замовіць тут bit.ly/samy_cymus_tok09:07 – ці эвакуявалі з Беларусі агентаў КДБ10:44 – выпадкі няўдалай эвакуацыі12:47 – галівудскі выпадак эвакуацыі14:47 – пра кур’ёзы і паслугу вяртання ў Беларусь16:34 – гучны кейс, калі збіралі на аперацыю, якая аказалася бясплатнай20:33 – выпадкі махлярства 23:15 – чаму каліноўцы адмовіліся ад грошай BySol27:23 – што з палітвязнямі30:29 – ці варта сваякам палітвязняў гаварыць пра іх публічна32:31 – чаму прапаганда пачала здымаць фільмы пра жанчын-палітвязняў 35:13 – гісторыя Паліны Шарэнды-Панасюк38:15 – ці пачне Лукашэнка выпускаць палітвязняў пасля 2025 года40:11 – пра статус Ціханоўскай і пры чым тут Шарль Дэ Голь і дыктатар Франка44:07 – як у 16 год падставіў актывістку, за што дагэтуль сорамна49:12 – спробы вярбоўкі спецслужбамі56:05 – пра тых, хто сведчыць супраць палітвязняў57:39 – стаўленне да Рамана Пратасевіча1:01:28 – як кінуў піць цалкам1:04:02 – як атрымалася схуднець1:05:24 – як пачаў абараняць рабочых1:09:17 – чаму рабочыя не паўсталі1:16:47 – як гандляваў на рынку1:18:28 – як хацеў усё кінуць і пайсці зарабляць грошы1:22:01 – галоўныя хейтары і ворагі1:25:54 – прэзідэнцкія амбіцыі1:28:57 – БЛІЦ: Мележ ці Быкаў, Сырскі ці Залужны, Трамп ці Байдэн1:31:48 – агенты ў BySol: кейс Галузы1:43:01 – ці рабіў BySol аўдыт1:45:15 – пра заробак, маёмасць і самы вялікі страх1:50:56 – данаты ад бізнэсу ўзамен за зняццё санкцый2:03:24 – калі ў беларусаў знікне страх2:06:23 – памылка беларусаў2:09:28 – чаму супраць перамоў з лукашэнкаўцамі2:15:36 – чаму (не) трэба выязджаць з Беларусі
-
Госць новага выпуску ТОК – Аляксандр Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты, а сёння канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта. У вялікай размове мы гаворым пра галоўную пагрозу для беларускага народа. Пра тое, як беларуская апазіцыя спрабавала дамаўляцца з паплечнікамі Пуціна, якія задачы Крэмль ставіць на кожныя выбары ў Беларусі і хто прыйдзе пасля Пуціна. Згадваем выбары 2006 года і Плошчу, як дэмсілы аб’ядналіся, а пасля змагаліся за ўладу. Мілінкевіч згадвае і загадкавае атручванне яшчэ аднаго лідара дэмсіл, у якім бачылі рэальнага канкурэнта Лукашэнкі, – Сяргея Домаша. Гаворыць пра няўдачы выбараў 2010 года. Аналізуе свае памылкі і памылкі Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай, Макея і Лукашэнкі. Гаворыць пра складаныя стасункі з Зянонам Пазняком. А таксама кажа, што беларусы могуць даць Еўропе і як перастаць азірацца на Расію.00:00 – вырвана з кантэксту00:28 – навошта Мілінкевіч пайшоў на выбары ў 2006-м06:47 – як апазіцыя дамаўлялася з Масквой12:51 – тры задачы Масквы на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі18:06 – Мілінкевіч кажа, хто прыйдзе пасля Пуціна20:40 – памылка Ціханоўскай24:30 – што будзе, калі пасунуць Ціханоўскую26:19 – хто найбольшы канкурэнт Ціханоўскай28:28 – мэты Латушкі30:11 – як дэмакраты пасунулі Мілінкевіча33:26 – у чым сур’ёзны недахоп беларусаў35:03 – «У Вадзіма Пракоп’ева талент папуліста»41:15 – БЛІЦ: Меркель ці Туск; вучоны і філосаф, якія натхняюць48:32 – «Домашу далі «навічок»54:45 – галоўная памылка Мілінкевіча56:52 – чаму ганарыцца, што начальнікам штаба быў камуніст Калякін1:01:28 – ці падтрымліваў Плошчу-2006 і намётавы гарадок1:04:54 – чаму альтэрнатывы мірнаму пратэсту няма1:11:45 – што рабіць грамадству і апазіцыі, пакуль у Крамлі Пуцін1:15:53 – пра агентаў КДБ у атачэнні1:18:08 – як накіравалі ў суперсучасны ўніверсітэт у Алжыры1:22:26 – пра дзядоў, якія бралі ўдзел у паўстанні Каліноўскага1:25:05 – пра выбары-2010 і як Крэмль усіх кінуў1:30:38 – пра складаныя адносіны з Пазняком1:36:18 – галоўная памылка Бабарыкі і Ціханоўскай1:40:34 – галоўная памылка Макея і Лукашэнкі1:46:20 – хто будзе пераемнікам Лукашэнкі1:50:13 – як адбіралі бізнэс у сына з-за палітыкі1:53:41 – чаму адышоў ад палітыкі1:57:08 – чаму беларусы не хочуць у Еўропу2:02:46 – што беларусы могуць даць Еўропе2:05:18 – як перастаць азірацца на Расію
-
У новым выпуску ТОК гісторык і аналітык Аляксандр Фрыдман аналізуе лукашызм і параўноўвае яго з дыктатурамі ў Партугаліі, Іспаніі, Грэцыі і Казахстане. Фрыдман тлумачыць, які сцэнар транзіту ўлады самы імаверны ў Беларусі, а таксама чаму Мікалай – адзіная магчымасць для Лукашэнкі. Аляксандр кажа пра стратэгію Зянона Пазняка і тое, чаму Лукашэнка баіцца Сяргея Ціханоўскага. Тлумачыць матывы Масквы, ацэньвае імавернасць Трэцяй сусветнай вайны і ядзернага ўдару. 00:00 – вырвана з кантэксту01:27 – што такое лукашызм03:30 – лукашызм = фашызм?05:29 – пра культ Лукашэнкі09:16 – навошта Лукашэнку шпіц11:18 – пра Колю13:31 – пра жанчын у атачэнні15:29 – ідэалогія рэжыму17:13 – ці блізкая дыктатура беларусам21:08 – чаму ніхто не прадказаў 2020 год22:04 – памылка Марзалюка24:27 – чаму беларусы цярпелі дыктатуру так доўга26:41 – наколькі стабільны рэжым29:43 – чаго баяцца дыктатары32:05 – чаму дагэтуль некаторыя падтрымліваюць Лукашэнку37:34 – гісторыя партугальскага дыктатара Салазара39:06 – дыктатура чорных палкоўнікаў у Грэцыі39:59 – дыктатура непазбежна прыводзіць да вайны?44:34 – як вырвацца з лап Расіі49:48 – ці зможа Лукашэнка як Назарбаеў?54:12 – «Мікалай – улюбёны праект»1:01:40 – што будзе сігналам пачатку транзіту1:03:53 – круглы стол па сцэнары польскай «Салідарнасці»1:06:12 – пра іспанскага дыктатара Франка1:09:46 – БЛІЦ: самы выбітны палітык, найлепшы кіраўнік Беларусі1:16:45 – хто ў апазіцыі роўны Лукашэнку праціўнік1:18:26 – пра Пазняка1:20:54 – пра Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыку1:22:36 – хто пераможа Лукашэнку1:24:39 – ацэнка дзейнасці Ціханоўскай1:27:45 – ці будзе змаганне Латушкі і Ціханоўскай1:29:20 – памкненні Бабарыкі1:31:50 – ці можа Масква замяніць Лукашэнку 1:36:51 – як развіваецца сітуацыя ва Украіне1:38:02 – імавернасць Трэцяй сусветнай вайны і ядзернага ўдару1:47:07 – ці пачнецца грамадзянская вайна ў Расіі1:56:07 – што будзе з Арменіяй, Грузіяй і Малдовай1:59:13 – што будзе, калі ў ЗША да ўлады прыйдзе Трамп 2:00:46 – ці можна перамагчы дыктатуру мірнымі пратэстамі ў 21 стагоддзі?2:04:21 – калі ў Беларусі будзе дэмакратыя2:05:22 – што мае сэнс рабіць апазіцыі і грамадству
-
У новай гутарцы ТОК з палітолагам Юрыем Дракахрустам мы размаўляем пра стратэгію і тактыку Лукашэнкі. Дракахруст тлумачыць, чаму Лукашэнка не абмежаваўся кропкавымі рэпрэсіямі, як у 2010-м, і чаму дагэтуль не адпусціў палітвязняў. Навошта так доўга трымае побач прэс-сакратарку Наталлю Эйсмант і разважае, хто мае большую вагу: Эйсмант ці старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Кажа, якім будзе канец Лукашэнкі і хто будзе беларускім Хрушчовым. Дракахруст таксама дае ацэнкі вядомым апазіцыйным дзеячам: Святлане Ціханоўскай, Франаку Вячорку, Міколу Статкевічу і Паўлу Севярынцу. Называе галоўную памылку Зянона Пазняка і кажа, у чым палягаюць прынцыповыя разыходжанні з Андрэем Саннікавым. Палітолаг тлумачыць беларускую апантанасць Расіяй і называе трывожныя прыкметы, якія сведчаць пра тое, што «Расія – унутры нас». 00:00 – вырвана з кантэксту00:54 – самы траўматычны момант для Лукашэнкі03:23 – хто павінен сказаць «сыходзь», каб Лукашэнка сышоў07:10 – макееўская лібералізацыя была ўяўнай?11:15 – чаму Лукашэнка не абмежаваўся кропкавымі рэпрэсіямі, як у 2010-м14:35 – наколькі доўгая рука Масквы18:08 – калі Лукашэнка абвесціць народнае перамір’е24:11 – чаму Лукашэнка не мяняе Эйсмант25:41 – Эйсмант ці Качанава – хто бліжэйшы да Лукашэнкі?26:10 – хто найбольш уплывае на Лукашэнку27:46 – якім будзе канец Лукашэнкі28:12 – планы Фядуты на Лукашэнку ў 1994-м30:25 – ці таленавіты дыктатар Лукашэнка37:19 – хто самы моцны праціўнік Лукашэнкі41:17 – хто будзе беларускім Хрушчовым43:30 – паралелі з дыктатарам Франка44:45 – якія шанцы на ўладу ў Віктара Лукашэнкі46:01 – Віктар ці Коля Лукашэнка?47:04 – хто мог перамагчы Лукашэнку: Пазняк, Карпенка, Домаш, Ганчарык, Ціханоўская?50:07 – спрэчкі з Саннікавым55:21 – у Ціханоўскай ёсць народнасць, якая была ў Лукашэнкі59:16 – пра зайздрасць да Франака Вячоркі1:01:25 – Ціханоўскі нагадваў і Навальнага, і Лукашэнку1:02:58 – Бабарыка не грэбаваў народам1:05:09 – «Статкевіч – сапраўдны герой»1:05:47 – Севярынец умее граць у палітычныя гульні1:06:17 – выйгрышная стратэгія для дэмсіл1:08:00 – што з сябе ўяўляюць прапагандысты Пятроўскі, Шпакоўскі, Дзермант1:09:58 – Гігін інтэлектуал?1:11:40 – чаму Мельянцоў пераабуўся?1:15:53 – чаму ў Беларусі пачалі шчаміць прарасійскія сілы1:20:11 – калі Захаду можа стаць выгадна перагарнуць старонку з Лукашэнкам1:25:01 – хто пераможа: Захад ці Кітай з Расіяй?1:27:58 – «Расія – унутры нас»1:31:05 – чым скончыцца кіраванне Пуціна1:33:17 – як пачынаўся БНФ1:35:49 – прынцыповыя разыходжанні з Пазняком1:40:56 – галоўная памылка Пазняка1:45:52 – пра сям’ю 1:51:04 – пра расстралянага дзеда і рэпрэсаваную бабулю1:55:34 – пра бацькоў1:57:23 – БЛІЦ: Пракоп’еў ці Латушка, Чалы ці Шрайбман, Камісаранка ці Галкін
-
Герой новага выпуску ТОК — вядомы бізнэсовец Аляксандр Кныровіч. Калісьці ён быў паспяховым прадпрымальнікам, кіраваў будаўнічым холдынгам «Сармат» і варочаў мільёнамі. Але ў 2017-м дзяржава забрала ў яго ўсё і кінула за краты гніць. У нашай вялікай размове Аляксандр распавядае пра заможныя часы і раскулачванне, галоўную хлусню Лукашэнкі і яго адзіную заслугу, беларускіх алігархаў Алексіна і Шакуціна і чаму побач з імі нельга ставіць Машэнскага. Тлумачыць, чаму не зайзросціць Пракапеню, кажа пра данос на сябе, які знайшоў у злітай базе КДБ, і чаму Карпянкоў мусіў узрадавацца зліву. Згадвае знаёмства з Пракоп’евым, а таксама даводзіць, чаму паміж бізнэсам і палітыкай ён абірае палітыку.00:00 – вырвана з кантэксту00:24 – ці быў даляравым мільянерам03:09 – мог купіць любую машыну, але абраў «Вольва»04:32 – чым адрозніваецца мысленне заможнага чалавека07:20 – як атрымаў кампанію «Сармат»09:23 – чым цяпер зарабляе10:19 – пра досвед бізнэс-анёла12:39 – ці праўда, што беларусы жывуць зараз найлепш за ўсе часы?15:43 – галоўная хлусня Лукашэнкі19:50 – у чым заслуга Лукашэнкі26:16 – чым адрозніваецца вытворчасць хлеба ад вытворчасці танка27:32 – «Рынак у Расіі адкрыўся не для МАЗа»29:20 – «Узяцце Аўдзееўкі замяняе ўзяццё Берліна»30:31 – пра данос на сябе33:06 – што не так з даносамі, альбо «пчолы супраць мёду»35:44 – пра інстытут рэпутацыі і савецкага чалавека39:01 – наколькі беларусы законапаслухмяныя40:23 – ці паляцяць галовы за зліў базы КДБ41:59 – найлепшы беларускі бізнэс43:05 – чаму натхняецца вытворцам «Анегі»44:11 – ці ёсць паспяховыя дзяржаўныя прадпрыемствы 47:52 – прыход «Вайлдберыз» і «Азона» – гэта добра?51:15 – пра Алексіна і цыгарэтную вайну52:04 – пра Шакуціна і Дзерыпаску54:46 – стаўленне да Машэнскага56:06 – ці зайздросціць Пракапеню1:03:08 – самыя таленавітыя ў эканамічным блоку Лукашэнкі: Руды, Румас, Калаўр1:06:14 – знаёмства з Пракоп’евым1:10:19 – «Латушка – аўтакрат»1:11:45 – пра Ціханоўскую1:13:02 – навошта ідзе ў КР, і пры чым тут смута ў Расіі1:18:41 – памылкі Цапкалы1:20:09 – памылкі Бабарыкі1:22:19 – ці былі памылкі ў Лукашэнкі1:24:19 – каму Лукашэнка можа даверыць уладу1:25:14 – беларуская эліта1:27:32 – пра крыміналку 2008 года, і як удалося адкупіцца1:29:04 – чаму рэжым Лукашэнкі нельга назваць мафіяй1:33:35 – пра крыміналку 2017 года1:35:24 – пра калонію для чыноўнікаў, сілавікоў і бізнэсоўцаў1:37:04 – як мяняюцца ў турме людзі, якія варочалі мільёнамі1:43:55 – адчуванне раскулачанага чалавека1:45:51 – месца ў турэмнай іерархіі1:52:02 – «Грыша – мой сябр!»1:57:10 – пра сям’ю1:57:57 – што самае важнае ў жанчыне2:00:10 – самы шчаслівы дзень2:02:45 – БЛІЦ: Цой ці Пугачова, Шагал ці Малевіч, бізнэс ці палітыка
-
Новы выпуск ТОК пра адно з самых беларускіх месцаў Вільні – Карчму 1863, што знаходзіцца ў сэрцы старога горада па адрасе Бокшта, 2. Пра суседзяў, даносы і моўныя інспекцыі, шкодніцтва сваіх і агентуру, гасцей-ватнікаў і КДБ распавядае суўласнік карчмы, колішні акцёр РТБД, а сёння выкладчык прыватнай школы Стэмбрыдж Ілля Ясінскі. У выпуску таксама пра Стэмбрыдж, як арганізаванае навучанне дзяцей у прыватнай школе і як праходзілі выбары прэзідэнта школы. Распавядае Ілля і пра акцёрскае мінулае ў РТБД і дэлегацыі цэнзараў, зорку тэатра Ігара Сігова і рэжысёра Мікалая Халезіна. Кажа пра людзей сістэмы, якія выйшлі з тэатральных асяродкаў: экс-дэпутата, тэлевядоўцу Генадзя Давыдзьку і прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант. 00:00 – вырвана з кантэксту00:35 – месца, дзе планавалася паўстанне Каліноўскага03:36 – пра повара і топ-стравы05:49 – пра гасцей з КДБ і ватных маргіналаў08:07 – траблы з суседзямі і даносы12:40 – пра ліцвінізм13:16 – пра агентуру і колькі каштуе адкрыць рэстаран15:58 – пра бюракратыю, санстанцыю і моўную камісію19:24 – «Удалося выйсці ў яшчэ большы мінус»20:30 – крытыка: малыя порцыі, доўгае абслугоўванне25:33 – пра Каліноўскага27:54 – унікальны валун у карчме29:35 – аб працы ў прыватнай школе Стэмбрыдж31:41 – чым адрозніваецца навучанне ў прыватнай школе 35:15 – пра выбары прэзідэнта ў школе37:27 – пра сістэму ацэнкі навучання38:50 – як кормяць дзяцей у прыватнай школе42:04 – колькі каштуе навучанне і як клапоцяцца пра настаўнікаў44:53 – лісты каліноўцам54:21 – у чым асаблівасць працы з дзецьмі эмігрантаў58:42 – БЛІЦ: Карпянкоў, Лукашэнка ці Ярмошына; Ціханоўская, Латушка ці Пракоп’еў1:04:18 – канкурэнцыя паміж РТБД і Купалаўскім тэатрам1:06:30 – пра Ігара Сігова1:07:45 – пра Няфёдаву і Купалаўскі1:08:35 – пра акцёра – новаспечанага дэпутата Чарнецкага 1:09:53 – заслугі Веры Паляковай-Макей1:11:21 – як 2020-ы адбіўся на РТБД1:12:18 – пра цэнзуру ў РТБД і дэлегацыі цэнзараў1:16:21 – чаму забаранілі пастаноўку па «Чарнобыльскай малітве»1:17:52 – байка пра Генадзя Давыдзьку1:18:23 – пра Наталлю Эйсмант1:19:03 – пра Халезіна і «Свабодны тэатр»1:19:45 – пра заробкі акцёраў1:24:07 – пра спектакль па Горваце і вёску1:29:34 – пра «Ціхароў» Філіпенкі1:33:33 – гісторыя пра пераламаны хрыбетнік 1:37:02 – размовы з сілавікамі👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў SHORTS: https://www.youtube.com/@tokshortsbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: https://www.tiktok.com/@tokbelarus👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: https://www.instagram.com/tokbelarus👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: http://patreon.com/nashaniva/🎙Слухайце ТОК у фармаце аўдыяпадкаста:🔸 Apple Podcasts: https://bit.ly/TOKAPPLE 🔸 Spotify: https://bit.ly/TOKSPOTIFY🔸 Яндэкс.Музыка: https://bit.ly/TOKYANDEX🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/TOKGOOGLE🔸 Сastbox: https://bit.ly/TOKCAST🔸 Amazon Music: https://bit.ly/TOKAMAZON🔸 Listen Notes: https://bit.ly/TOKlistennotes#карчма1863 #ясінскі #беларусь #ток #навіныбеларусі
-
Госць новага выпуску ТОК – Павел Данейка, вядомы эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC, а раней сузаснавальнік бізнэс-школы ІПМ. Раней уваходзіў у назіральныя рады кампаній «Мілавіца», «Фармлэнд», «Гомсельмаш». Да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне быў у Радзе дырэктараў Белгазпрамбанка. У вялікай размове Данейка тлумачыць, чым адрозніваецца падыход беларусаў у бізнэсе, навошта Лукашэнку «Еўраопт», у чым сакрэт поспеху Паўла Тапузідзіса і як удалося зрабіць паспяховай «Мілавіцу». Хваліць сацыяльную палітыку Лукашэнкі і аналізуе ўплыў Расіі. Тлумачыць філасофію масонства і разважае пра будучыню Кітая. 00:00 – вырвана з кантэксту00:34 – як «Мілавіца» стала паспяховай02:53 – праца ў Белгазпрамбанку і Бабарыка07:18 – ці зашмат у Беларусі банкаў, як сцвярджае Лукашэнка09:17 – чаму Лукашэнка баіцца прыватнага бізнэсу12:03 – «Сацыяльная палітыка Лукашэнкі нулявая, і я гэта падтрымліваю»13:52 – ці праўда, што ў Беларусі ўсё скупляюць расіяне15:30 – ці можа Беларусь выйсці з-пад эканамічнага ўплыву Расіі17:28 – не будзе Лукашэнкі, Беларусь будзе часткай Расіі?19:04 – у чым сакрэт поспеху Тапузідзіса20:41 – навошта Лукашэнку «Еўраопт»22:14 – каго з чыноўнікаў можна пахваліць24:04 – пра розніцу ў заробках у 100 разоў26:07 – пра сустрэчу з мільярдэрам Джорджам Сорасам29:22 – пра гадзіннік, машыну і кватэру32:04 – пра бізнэсоўцаў у Беларусі, Расіі і Украіне37:37 – чаму беларусы навучыліся рабіць толькі трактары40:34 – 2020 год адкінуў Беларусь назад ці прасунуў наперад42:07 – беларусы вельмі наіўныя ў бізнэсе50:07 – што будзе з Кітаем52:52 – хто пераможа: Кітай ці Амерыка53:54 – што будзе з Расіяй, Украінай і чым скончыцца вайна58:07 – пра масонства ў Беларусі01:00:44 – дзве кнігі, якія найбольш паўплывалі01:01:50 – Сіліцкі ці Шрайбман01:03:08 – калі быў шанец на змены ў Беларусі01:05:34 – як вывесіў бчб-сцяг з акна Дома ўраду01:09:54 – што зараз могуць рабіць дэмсілы01:11:49 – пра новы факультэт у ЕГУ, штучны інтэлект і іншы падыход да навучання01:17:33 – пра шляхецкія карані і чым могуць ганарыцца беларусы
-
Госць новага выпуску ТОК – кандыдат тэхнічных навук Міхаіл Жамчужны, які калісьці працаваў у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, дзе займаўся праблемамі прамысловага вырабу вадароду. У 2006-м ён трапіў у турму, пазней яшчэ раз. Агулам Жамчужны правёў у зняволенні больш за 11 гадоў, а з іх амаль два гады — у адзіночцы. Пэўны час ён лічыўся адзіным палітвязнем Беларусі. Наша вялікая размова – гэта гід па беларускіх турмах. Чаму Горкі – гэта пекла для зняволенага, а якая калонія самая чалавечная? Ці ёсць яшчэ крымінальныя аўтарытэты і якія прывілеі яны маюць? Што такое «нізкі статус» і каму яго вешаюць? Як працуе каставая сістэма і чаму парадкі «вароў у законе» лепшыя за дыктатуру адміністрацыі? У гэтай размове безліч гісторый, вартых серыяла: бойка са сматрачым, патасоўка з адміністрацыяй, спробы ўцёкаў і галадоўка ўсёй наваполацкай калоніяй. 00:00 – вырвана з кантэксту00:58 – пра два гады ў адзіночцы03:25 – як у калоніі «апусцілі» сматрачага Ліса07:39 – як камунікуюць зняволеныя ў адзіночцы14:30 – «дактары – АМАП у белых халатах»17:35 – як спрабавалі атруціць у камеры ў Горках21:12 – што такое «нізкі статус»23:02 – пра оргію ў суседняй камеры 24:49 – аўтарытэты сыходзілі добраахвотна ў «нізкі статус»25:34 – якія правакацыі ладзяць палітычным26:41 – хто вырашае перавесці чалавека ў «нізкі статус»30:59 – чаму крымінальнікі падтрымліваюць каставую сістэму32:19 – бунт у калоніі, дзе трымаюць Бабарыку33:36 – як асуджаны перамог у бойцы з адміністрацыяй37:06 – пра падставу ў калоніі «Віцьба»38:56 – пра «вароў у законе» і каставую сістэму44:27 – басякі, блатныя і сматрачыя46:03 – пра крымінальных аўтарытэтаў48:05 – прывілеі аўтарытэтаў52:22 – супрацоўнікі адміністрацыі сумкамі выносілі тушонку54:41 – што здзівіла на волі56:15 – пра новы пераслед і выезд у Літву58:01 – якую пенсію плацілі ў Беларусі1:02:50 – хто ідзе працаваць у калоніі1:04:45 – як у зняволенні ставяцца да стукачоў1:06:05 – як у турме ставяцца да Лукашэнкі і Пуціна1:07:32 – як трапіў за краты першы раз 1:08:45 – як КДБ спрабавала вербаваць1:12:55 – за што пасадзілі другі раз1:19:53 – як вызваліў з турмы галоўнага інжынера нафтабазы1:23:01 – пра гэбістку ў праваабарончай арганізацыі «Платформа»1:27:01 – гід па месцах зняволення: Горкі, Навасады 1:30:31 – у якіх умовах трымаюць нобелеўскага лаўрэата Бяляцкага1:31:50 – умовы ў Ваўкавыску, Магілёве, СІЗА на Валадарскага і ў Віцебску1:36:31 – пра спробы ўцёкаў1:37:32 – пра сям’ю1:38:41 – як змяніла турма
-
Новы ТОК – вялікая размова з адным з самых аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў Польшчы, прафесарам Алегам Латышонкам. У інтэрв’ю ён тлумачыць, чаму ў гісторыі яшчэ не было дыктатараў як Лукашэнка, разважае пра тое, хто прыйдзе пасля яго і хто ўвойдзе ў падручнікі. Дае ацэнкі Святлане Ціханоўскай, Віктару Бабарыку, Зянону Пазняку і Ігару Марзалюку, якога калісьці вельмі цаніў. Тлумачыць, чаму беларусы могуць развівацца толькі ў цяплічных умовах, дае прагноз па Трэцяй сусветнай, кажа, чаму лозунг «За нашу і вашу свабоду» ні да чаго не вядзе і чаму для беларусаў галоўнае зараз – захаваць жывую сілу. Даводзіць, чаму Каліноўскі і Вітаўт Вялікі пераацэненыя, а каго беларусы незаслужана забылі. Кажа, калі павінны святкавацца Дзень незалежнасці і Дзень абаронцаў Айчыны, і чаму 17 верасня ў гісторыі Беларусі не можа быць святам.00:00 – вырвана з кантэксту00:57 – ці быў Лукашэнка непазбежнасцю04:17 – чым адрозніваюцца беларусы ад літоўцаў, латышоў і эстонцаў 06:47 – хто прыйдзе пасля Лукашэнкі08:49 – каго з сусветнай гісторыі нагадвае Лукашэнка09:49 – дзякуючы чаму ў Беларусі няма вайны11:28 – чаму Лукашэнка знішчае ўсё беларускае15:14 – ці важна Лукашэнку, што будзе пасля яго16:33 – «Пазняк не быў рэвалюцыйным правадыром» 17:44 – пра Ціханоўскую і Бабарыку20:26 – «Марзалюка калісьці любіў»22:53 – сістэма пачне сама сябе жэрці, вось калі25:05 – калі Лукашэнка пачне рэпрэсаваць сваіх сілавікоў25:46 – можа быць сапраўды варта «не злаваць дзеда»?27:51 – ці можна параўнаць беларускую сітуацыю з часамі «Салідарнасці»29:13 – ці можа ўсё скончыцца круглым сталом у Беларусі31:11 – ці здольны згенераваць рэжым жывую ідэалогію 33:53 – ці можа Беларусь стаць другой Ірландыяй35:28 – БЛІЦ: Каліноўскі ці Баброўскі, Быкаў ці Шамякін, Гавел ці Валэнса41:11 – «Пуцін не чакаў ніякай вайны»46:54 – ці можа пачацца Трэцяя сусветная50:46 – Бандэра – герой?56:37 – пасляваенны беларускі супраціў – праўда ці міф?57:49 – каму належыць спадчына ВКЛ?1:03:05 – пра Каліноўскага і паўстанне1:09:52 – Вітаўт Вялікі пераацэнены1:11:34 – Рагвалод і Рагнеда былі скандынавамі, а Полацк узяў сын ці брат Рагнара Лодбрака1:17:43 – самая важная падзея ў гісторыі Беларусі1:23:57 – чаму Лукашэнка спачатку дазволіў, а пасля забаніў БНР1:24:59 – дата 17 верасня ў гісторыі Беларусі1:27:59 – калі павінен святкавацца Дзень незалежнасці і Дзень абаронцаў айчыны1:28:44 – 1917 год для Беларусі1:30:14 – каму павінен стаяць помнік на плошчы Незалежнасці1:31:07 – пра сям’ю і беларускасць1:38:09 – як Польшча ставіцца да беларускай меншасці1:39:52 – пра этнічныя чысткі беларусаў
-
Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук усё жыццё паклаў на змаганне з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён далучыўся да «Маладога фронту», стаяў ля вытокаў моладзевых арганізацый «Край» і «Зубр» і быў адным з першых палітвязняў лукашэнкаўскай Беларусі ў далёкім 1997 годзе. Кабанчук з групай аднадумцаў узяўся за ўласнае расследаванне справы зніклых палітыкаў, і заяўляе, што знайшоў месца, дзе закапалі машыну бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. У 1999-м той знік разам з тагачасным старшынём ЦВК Віктарам Ганчаром на гэтым аўто. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года Кабанчук быў адным з тых, хто заняў Палац прафсаюзаў, каб апазіцыя там магла зрабіць штаб. У размове ТОК Вадзім Кабанчук згадвае ўсе гэтыя падзеі, а таксама распавядае пра каліноўцаў і штаб Палка, адносіны з Офісам Святланы Ціханоўскай і Зянонам Пазняком, а таксама пра тое, чаму вайна не можа скончыцца перамір’ем.00:00 – вырвана з кантэксту00:26 – пра «Малады Фронт» і «Край»07:27 – пра агентаў КДБ 08:33 – партызаншчына ў Беларусі11:23 – як сядзеў на Валадарцы ў 1997-м12:49 – як займаўся перагонкай пошты ў СІЗА16:33 – пра моладзь «Зубра», якая мусіла скінуць Лукашэнку19:58 – кожны беларус павінен быць нацыяналістам?21:10 – як самі расследавалі справу зніклых палітыкаў30:50 – як пазнаёміўся з жонкай-украінкай і хто герой Беларусі33:54 – як захапілі Палац прафсаюзаў38:02 – неймаверная гісторыя вяртання ў Беларусь44:24 – Лукашэнка – рэінкарнацыя саўка45:37 – пра Хрэніна і Карпянкова46:26 – стаўленне да Бабарыкі і Ціханоўскага48:17 – як апынуўся на перадавой50:55 – баявое хрышчэнне каліноўцаў і Бахмут52:50 – хто ідзе ваяваць у Полк Каліноўскага58:10 – што адрознівае беларускіх добраахвотнікаў1:00:18 – палітычныя планы каліноўцаў1:05:33 – якія задачы ў штаба Палка1:06:47 – што з дысцыплінай у ПКК1:11:17 – пра адносіны з Офісам Ціханоўскай і Кабінетам1:11:50 – у чым недавер да Сахашчыка1:12:39 – пра Пазняка і Ціханоўскую1:14:42 – пра беларускае падраздзяленне ў брыгадзе Астрожскага1:16:04 – ці магчыма абмяняць палітвязняў на ваеннапалонных1:17:47 – для чаго ваююць каліноўцы1:20:51 – як цісне на байцоў і сваякоў рэжым1:22:18 – што будзе, калі Украіна выйграе і калі прайграе
-
Аўтара ютуб-канала «Народны рэпарцёр» Сяргея Пятрухіна ў Брэсце ведае кожны сабака. Разам з блогерам Аляксандрам Кабанавым яны прымушалі брэсцкіх чыноўнікаў і міліцыянтаў варушыцца і вырашаць праблемы, за што не раз траплялі за краты. У 2020-м, за два месяцы да выбараў, іх абодвух затрымалі па крыміналцы і ў кастрычніку 2021-га асудзілі на тры гады зняволення. Кабанава накіравалі ў Наваполацкую калонію, у якой найгоршая рэпутацыя і бесчалавечныя ўмовы ўтрымання зняволеных. Пятрухіну пашанцавала больш: яго адправілі ў Віцебск, у калонію «Віцьба», дзе ўтрымліваюцца былыя сілавікі, суддзі, чыноўнікі і бізнэсоўцы.У вялікай гутарцы ТОК Сяргей Пятрухін распавядае пра вядомых сядзельцаў гэтай калоніі, у тым ліку экс-кіраўніка службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Уцюрына і экс-суддзю і карупцыянера Магамеда Умарава, палітвязняў Максіма Знака і Максіма Вінярскага. Згадвае ўскрыццё вен і адпраўку ў карцар, дзе страціў адразу 10 кілаграмаў. Кажа пра сваё бунтарства, якое прывяло да здзелкі з начальствам калоніі. Але Пятрухін не заўжды быў у апазіцыі. Ён тлумачыць, чаму ў 1994-м галасаваў за Лукашэнку, называе сябе ранейшага звычайным ватнікам і апісвае складаныя адносіны з сям’ёй, якая не падзяляе ягоныя погляды.00:00 – вырвана з кантэксту00:36 – пра страх і панічную атаку04:50 – самае страшнае – аператыўнікі і следчыя06:31 – як змянілася Беларусь за год07:16 – пра паход у лазню са следчым10:44 – якія настроі ў Беларусі11:53 – ці перагарнулі ў Беларусі старонку15:39 – ці падтрымліваюць Лукашэнку на «Брэсцкім піве»18:35 – як назалялі сілавікі ў Беларусі20:45 – пра следчага Сташэвіча21:28 – чаму галасаваў за Лукашэнку24:35 – як сын прывёў да беларушчыны26:23 – як сварыўся з суддзёй27:43 – маці казала: «Дзе твой здраднік Кабанаў?»29:46 – чым адметная калонія «Віцьба»31:24 – як сядзіць суддзя Умараў, якому далі 14 гадоў33:47 – як ставяцца ў калоніі да Уцюрына, экс-кіраўніка службы бяспекі Лукашэнкі35:39 – пра мытніка Цыбу і падставу38:31 – «За палітыку размаўлялі толькі з «жоўтымі»41:18 – колькі вязняў напісалі прашэнні аб памілаванні42:57 – як Базанаў, старшыня БФФ, цягаў за грудзі44:52 – «Так, я клоўн. І што?»45:59 – як вёў свята для МУС47:09 – чаму называў сябе памочнікам Лукашэнкі49:24 – як хацелі навесіць «нізкі статус»54:19 – пра карцар і эфіры Пятрухіна для зоны57:58 – пра медыкаў у зняволенні58:47 – як бунтаваў, а пасля дамовіўся1:05:18 – за час карцару скінуў дзесяць кілаграм1:06:34 – хто «стучаў» у калоніі1:10:14 – пра палітвязня Максіма Вінярскага1:11:17 – як трымаецца Максім Знак1:11:59 – расіяне ў Брэсце1:15:24 – пра Машэнскага 1:16:24 – ці паважалі ў Брэсце мэра Рагачука1:18:30 – «Пінчукі ваты не катаюць»1:21:47 – пра знаёмства з Ціханоўскім1:25:17 – Сяргей ці Святлана Ціханоўская?1:26:46 – «КР – гэта трэшак»1:29:47 – як вызваліць палітвязняў1:31:46 – апазіцыя адарвалася?1:35:12 – БЛІЦ: хлеб ці відовішча, Брэст ці Берасце, галоўны блогер Беларусі1:40:03 – жонка памяняла прозвішча сабе і сыну1:41:48 – «Я хачу быць санітарам»
-
Вольга Лойка да затрымання ў маі 2021 года была галоўнай рэдактаркай палітыка-эканамічнага блоку навін на найбуйнейшым партале TUT.BY. Ёй разам з журналісткай партала Аленай Талкачовай удалося вырвацца з палону ў выніку складанай здзелкі. У вялікай гутарцы ТОК Вольга распавядае пра акалічнасці гэтай угоды, а таксама чаму не атрымалася выгандляваць галоўную рэдактарку партала Марыну Золатаву і гендырэктарку Людмілу Чэкіну, якім прысудзілі па 12 гадоў зняволення. У размове таксама пра адносіны з чыноўнікамі, якіх Вольга доўгі час лічыла «коцікамі», магчымых пераемнікаў Лукашэнкі і чаму імі не стануць ягоныя сыны. Пра ролю Макея і пазіцыю Румаса, пра вялікі бізнэс і хто кашалёк Лукашэнкі, а хто не.І шмат пра тое, чаму палітвязняў трэба вызваляць любой цаной. 👉 ПАДТРЫМАЦЬ PLAN B: https://planbmedia.io/donate00:00 – вырвана з кантэксту00:38 – разгром TUT.BY03:24 – стасункі з чыноўнікамі06:27 – «Калі б быў жывы Зісер»08:37 – чаму Лойку ўзялі ў закладніцы11:54 – як затрымалі14:21 – як адбываліся перамовы па вызваленні19:33 – як гэта – хаваць у Беларусі яўрэя22:18 – пра ўцёкі з расіянкамі без дакументаў і шчанюкамі з падробленымі пашпартамі26:29 – як удалося вывезці маму 76 гадоў28:16 – пра Зісера29:55 – як Ананіч выгаворвала Зісеру пра «перадпенсійны ўзрост» 33:31 – «У мяне да Радзімы складанае стаўленне»37:15 – TUT.BY – гэта вялікі правал дзяржСМІ40:01 – пра здымкі ў фільме БТ і Лебедзеву47:53 – што б сказала Золатавай51:47 – чаму не пайшла працаваць на Zerkalo.io52:48 – «Я б хацела, каб ратавалі мяне»56:14 – пра свой праект Plan B56:52 – «Я не бачу рызык для Лукашэнкі, калі зараз ён вызваліць палітвязняў»1:00:02 – што б хацеў атрымаць Лукашэнка1:02:57 – праз каго могуць ісці перамовы па вызваленнях1:06:03 – чаму расчаравалася ў Турчыне1:06:32 – пра пазіцыю Румаса1:06:55 – хто мог бы быць найлепшым пераемнікам Лукашэнкі1:08:21 – пра Шведа, Карпянкова і амбіцыі1:09:11 – «Качанава ўмее сябе прадаць»1:10:03 – Макей – прабеларускі і самастойны1:11:00 – пра наступныя прэзідэнцкія выбары1:12:11 – пра гарантыі, якія Лукашэнка напісаў сабе і дзецям1:13:27 – якія перспектывы атрымаць уладу ў сыноў Лукашэнкі1:14:20 – якія шанцы ў Ціханоўскай прыйсці да ўлады1:14:47 – «Я б угаворвала Машу не рваць пашпарт»1:16:02 – кашалькі Лукашэнкі1:19:46 – самы заможны чалавек Беларусі1:20:28 – пра Шакуціна і Алексіна1:23:10 – чаму Лукашэнка кінуў Чыжа1:24:59 – чаму Бабарыка паставіў усё на кон1:26:04 – чаму беларусы дагэтуль не маюць па $5001:28:42 – пра звальненне Чалага1:32:26 – пра стваральніка «Жоўтых зліваў»1:38:42 – БЛІЦ: Чалы ці Шрайбман, Румас ці Мацюшэўскі1:41:38 – «З добрымі рускімі давядзецца сябраваць»👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў SHORTS: / @tokshortsbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: / tokbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: / tokbelarus 👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: / nashaniva
-
Аляксандр Сахашчык, сын вядомага дэсантніка Валерыя Сахашчыка, да пачатку поўнаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ў лютым 2022 года служыў у званні маёра ў Сілах спецыяльных аперацый. Сёння імі кіруе Вадзім Дзенісенка, якога ў свой час паставілі замест Сахашчыка-старэйшага. У вялікай размове Аляксандр дае ўласныя ацэнкі беларускай арміі, тлумачыць мысленне афіцэраў, гаворыць пра тое, колькі «рускага міру» ў беларускім войску і чым беларускія вайскоўцы адрозніваюцца ад расейскіх. Тлумачыць, як ставяцца афіцэры да Лукашэнкі, ці будуць выконваць загады Ціханоўскай, кажа пра міністра абароны Віктара Хрэніна, камандуючага ўнутранымі войскамі Мікалая Карпянкова і хто з генералаў мае аўтарытэт. Называе заробкі ў арміі і калі ў свеце скончацца войны.📍ЛАКАЦЫЯ: цір Bema60, Варшава https://bema60.pl00:00 – вырвана з кантэксту00:34 – як прыкінуўся хворым, каб уцячы з Беларусі03:25 – як байцы ССА адрэагавалі на заклік Сахашчыка не ваяваць04:27 – рэакцыя кіраўніка ССА Дзенісенкі06:15 – што думалі беларускія вайскоўцы ў першыя дні ўварвання Расеі08:47 – што змянілася ў беларускай арміі з 2020 года10:17 – што прывезлі вагнераўцы з сабой у Беларусь13:33 – як да ўкраінцаў ставяцца ў беларускім войску15:37 – ці гатовая беларуская армія да вайны16:49 – беларускія ССА vs «Азоў»18:35 – ці баяцца Залужнага ў Беларусі19:36 – «Буданаў – цікавы чалавек»20:22 – як у войску ўспрымаюць каліноўцаў22:51 – ССА vs каліноўцы25:07 – чаму не пайшоў ваяваць26:16 – пра Дзяніса «Кіта» і яго крытыку Сахашчыка26:57 – страляем з пісталета Glock 17 у варшаўскім ціры Bema6028:46 – пра факультэт разведкі29:29 – колькі можа прабегчы і адціснуцца ад падлогі30:46 – ці часта параўноўваюць з бацькам32:50 – на якіх пасадах служыў у ССА33:30 – якія аперацыі выконваюць ССА34:29 – за што сорамна34:47 – пра кіраўніка ССА Дзенісенку37:15 – пра кар’еру сына Дзенісенкі, які таксама служыць у ССА38:35 – пра жанчын у ССА40:20 – ці ёсць «рускі мір» у галовах афіцэраў41:51 – што, калі ў Беларусь зойдуць рускія44:58 – ці гатовая армія да абароны45:44 – чым беларускі афіцэр адрозніваецца ад расейскага48:59 – БЛІЦ: колькі п’юць дэсантнікі, найлепшы фільм пра вайну, Брэсцкая крэпасць ці Косаўскі палац52:48 – каго з генералаў паважаюць у войску53:09 – ці мае аўтарытэт Хрэнін54:30 – пра Карпянкова і ягоныя амбіцыі58:05 – як у арміі ставяцца да Лукашэнкі1:00:10 – як Ціханоўскую ўспрымаюць у войску1:01:36 – калі байцы ССА будуць выконваць загады Ціханоўскай1:01:58 – шляхі вызвалення Беларусі1:04:01 – ці пойдзе Расея захопліваць іншыя краіны1:04:56 – галоўныя праблемы беларускай арміі1:05:55 – моцныя бакі арміі1:07:26 – колькі зарабляе баец ССА1:10:34 – калі спыняцца войны1:11:23 – дзе быў падчас пратэстаў 2020-га1:16:40 – пра жыццё ў Польшчы і польскія спецслужбы
- Visa fler