Avsnitt
-
Наша госця сёння - Вольга Касцюк. У гэтым эпізодзе мы размаўляем пра цяжкасці самавызначэння, паэтычнае шматмоўе, а таксама пра падабенствы і адрозненні беларускай і новазеландскай паэзіі.
-
Сёння госця падкаста - паэтка і пісьменніца Марыя Літвін. Мы пагаворым з ёй пра працэс пісьма, традыцыю недагаворвання і маўчання, а таксама пра аўтафікшан і дэкаланізацыю.
-
Saknas det avsnitt?
-
Першая госця падкаста - паэтка Ганна Шакель. З эпізоду вы даведаецеся, якія тры чарапахі яе трымаюць, калі апошні раз Ганна здзіўлялася паэтычнай моцы, а таксама, ці плануе паэтка пісаць новыя вершы.
-
У першым сезоне падкаста мы будзем размаўляць з аўтаркамі і аўтарамі часопіса пра паэзію, рыфму і верлібры, немагчымасць і матывацыю пісання тэкстаў, а таксама пра іх любімыя вершы.
Нашыя героі і гераіні - людзі з адной кніжкай, без кніжак, з мноствам кніг. Яны маладыя і не вельмі, жывуць у Беларусі і па-за яе межамі, пішуць па-беларуску, па-польску, па-англійску, на многіх іншых мовах. Яны - тут і зараз фармуюць тое, што мы называем сучаснай беларускай паэзіяй.
Давайце з імі знаёміцца разам!