Avsnitt
-
Усё, што магло пайсці не так у працэсе стварэння выпуску – пайшло не так і не туды. Гук дрэнна запісаўся, валіза з камп'ютарам згубілася ў аэрапорце разам з антыдэпрэсантамі, Даша не змагла змантаваць. На мяжы адчаю мы вырашылі не здавацца і пастарацца – мантаж перахапіла Дана, і….
“Нова радасць настала,
Дана падкаст змантавала.
Над лэптопам зорка ясна
На ўвесь інтэрнэт заззяла!”
І вось выпуск гатовы: Дашачка і Даначка разам з госцяй – даследчыцай, фалькларысткай Аленай Ляшкевіч – у новым выпуску абмяркоўваюць Каляды і задаюцца пытаннем, а ці ёсць у свята сэксуальныя канатацыі, а якія, а дзе іх шукаць?
З выпуску вы даведаецеся:
як каза можа быць сімвалам фертыльнасці? што за мужык такі, Цярэшка, і чаму яго жэняць кожны год? як варажыць зімой, калі няма ні вянка, ні зёлак? што за паразіты запякаюць катоў і чаму хочуць адкусіць ім чэлес?…і нарэшце, пры чым да ўсяго гэтага чэрці?
Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Цікавыя кніжкі і дадатковыя матэрыялы таксама тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
Ютуб-канал Алены Ляшкевіч: https://www.youtube.com/@Alena_Rosica/
-
У фінальным выпуску, які прысвечаны сэксу і хрысціянству, бязбожніцы Даша і Дана вырашылі запрасіць асобу, якая а) верыць у Бога, б) добра ведае хрысціянскую "кухню" знутры.
Наталля Васілевіч — тэалагіня і мадэратарка "Хрысціянскай візіі".
У гэтым выпуску спадарыня Наталля расказвае:
як змянялася стаўленне царквы да розных сэксуальных практык; ці вымагае хрысціянская царква ад вернікаў, каб тыя захоўвалі цноту да шлюбу; якое стаўленне ў каталіцкага касцёла да кантрацэпцыі; якая з хрысціянскіх плыняў найбольш ліберальная да квір-стасункаў.Падпісвайцеся на тэлеграм канал "Хрысціянская візія" (калі гэта для вас бяспечна): https://t.me/christianvision
І на асабісты інстаграм Наталлі Васілевіч: https://www.instagram.com/burbalka?igsh=MXRxYWdtYTRlaXN4YQ==
Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Цікавыя кніжкі па тэме тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
-
Saknas det avsnitt?
-
Хрысціянства і сэкс: сэкс-турызм і наступствы, «актыўныя» святары і сэкс-праца
У новым выпуску падкаста "Гісторыя беларускага сэксу" працягваем размаўляць пра хрысціянства і сэкс на беларускіх землях.
У якіх выпадках сэкс з ксяндзом – гэта не грэх?
Чаму дазвол на тое, каб стаць святаром, залежаў ад таго, ці кандыдат – «пасіў» або «актыў»?
Якія нечаканыя прычыны для разводу прымала хрысціянская царква (акрамя здрады)?
Як царква ставілася да сэкс-працы?
Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Цікавыя кніжкі па тэме тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
А ў падрыхтоўцы да эпізоду мы абапіраліся на наступныя крыніцы:
У. Лобач "Беларуская традыцыйная культура і хрысціянская царква ў XIX – пачатку XX стст.", І. Марзалюк "Матрыманіяльнасць і сэкс у Беларусі ХІ–ХVIII стст.", Э. Ярмусік "Канфесійная гісторыя Беларусі" і канешне, "Беларускі эратычны фальклор" пад рэдакцыяй Т. Валодзінай!
-
Доўга мы чакалі-чакалі і нарэшце дачакаліся… Купалле 2024!
Разам з госцяй – даследчыцай, фалькларысткай Аленай Ляшкевіч – у новым эпізодзе пагутарылі пра свята Купалле, пра яго паходжанне, агульны выгляд, пра тое, як свята мянялася скрозь час і, канешне, пра эротыку і сэкс, зашыфраваныя ў ім.
Гэты эпізод абсалютна абавязковы для праслухоўвання, бо, як кажа беларуская мудрасць, – “…хто не быў на Купаллі, таго бадай закапалі…”, а мы працягнем сваімі словамі – “а хто не слухаў эпізод пра Купалле, таго крапівой лупцавалі”.
У выпуску вы пачуеце пра:
- грыгарыянскі і юліянскі каляндар, і як яны наогул працуюць;
- пра “Бераст-Фэст”;
- пра розніцу паміж дахрысціянскай/хрысціянскай традыцыямі і традыцыяй “Дамоў культуры”;
- пра адрозненні святкавання Купалля ў розных рэгіёнах Беларусі;
- пра тое, як хлопцам зберагчы дзевак ад супернікаў з чужых вёсак.
…а яшчэ пра вянкі, вогнішча, варажбу і многае-многае іншае, усё гэта – пра КУПАЛЛЕ!
Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Цікавыя кніжкі і дадатковыя матэрыялы па тэме таксама тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
Ютуб-канал Алены Ляшкевіч: https://www.youtube.com/@Alena_Rosica/
Магчымасць замовіць кнігу госці тут: https://belkniga.by/catalog/belorusskaya_sots_znachimaya_lite/tradytsyyny-kalyandar-narysy-z-8/
-
У новым выпуску падкаста "Гісторыя беларускага сэксу" размаўляем пра хрысціянства і сэкс на беларускіх землях.
Як хрысціянскія цэрквы (а іх было на Беларусі да халеры) рэгулявалі палавое жыццё нашых продкаў? Ці паддаваліся нашыя продкі на спробы гэтага рэгулявання?
Чаму цела Хрыстова ў беларускім фальклоры не заўсёды тое, чым падаецца?
Навошта святарам час ад часу плявалі ў спіну?
Што рабілася ў кляштарах раней, і чым гэта нагадвае хрысціянскія летнікі цяпер?
Усё гэта, а таксама хрысціянскую песню «Gaudete», перакладзеную на беларускую Дар’яй Гардзейчык і выкананую Данутай Грынь, слухайце ў новым выпуску падкаста «Гісторыя Беларускага Сэксу».
Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Цікавыя кніжкі па тэме тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
А ў падрыхтоўцы да эпізоду мы абапіраліся на наступныя крыніцы:
У. Лобач "Беларуская традыцыйная культура і хрысціянская царква ў XIX – пачатку XX стст.", І. Марзалюк "Матрыманіяльнасць і сэкс у Беларусі ХІ–ХVIII стст.", Э. Ярмусік "Канфесійная гісторыя Беларусі" і канешне, "Беларускі эратычны фальклор" пад рэдакцыяй Т. Валодзінай!
-
Гісторыя Беларускага Сэксу вяртаецца з новым сезонам і адразу са спецвыпускам!
У мінулым сезоне Даша з Данай два выпускі запар расказвалі страшныя гісторыі пра свае гінекалагічныя прыгоды і гінекалагічныя прыгоды нашых продкаў.
Надыйшоў час запрасіць прафесіяналку ў гэтай сферы, якая патлумачыць наіўным юзеркам вагін©,
чаму беларуская гінекалогія такая страшная, як рабілі аборты нашыя прапрабабулі, якая сувязь паміж унутрыматкавай спіраллю і персцёнкам у похве, чаму "цнатлівак" не аглядаюць з люстэркам, што адказваць на пытанне: палавым жыццём жывеце - калі ты толькі мастурбуеш (затое актыўна), чаму прышчэпка ад ВПЧ каштуе амаль як ныркаПадтрымаць нас кавай: https://buymeacoffee.com/belsexhistory
Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
Інстаграм гінекалагіні Сашы: https://www.instagram.com/gvozd.eva/
-
Беларуская народная гінекалогія! Чэрці ў похве, віно ад крывацёкаў і малочніцы, небяспека мачавыпусканне на вагонь і супраць месяца.
Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
-
Гінекалогія - страшнае слова, якое прымушае баяцца і малых дзяўчынак, і дарослых жанчын*. Трыгер ворнінг: гінекалагічны гвалт.
Усе мы са школы чулі дзікія гісторыі пра балючыя агляды на гінекалагічным крэсле, лекарак, якія саромяць за наяўнасць сэксуальнага жыцця і акушэрак, якія крычаць матам на няшчасных парадзіх.
На жаль, некаторыя з гэтых гісторыя - зусім не байкі, а цалкам гістарычныя падзеі, якія напаткалі нават вядоўцаў гэтага падкаста.
Пра тое, як мы змагаліся з жорсткімі гінекалагіцамі, атрымлівалі траўмы і ачуньвалі ад іх, слухайце ў гэтым выпуску.
Увага! У гэтым выпуску даволі дрэнны гук. Калі вы не дасце рады такое слухаць - пераходзьце да "Гінекалогія: частка 2". Гэты выпуск ужо ёсць на ўсіх платформах, і гук там значна лепшы. Прыемнага праслухоўвання.
Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
-
Працягваем размовы пра цяжарнасць, роды і іх наступствы для грамады.
Як мусілі сябе паводзіць сваякі і суседзі парадзіхі, каб роды прайшлі паспяхова?
Чаго не мусіў рабіць муж падчас цяжарнасці, каб не пашкодзіць дзіцёнку?
Што чакала жанчыну, якая рабіла аборты?
Чаму за забойства байструка не было крымінальнай адказнасці, але ўся грамада ад гэтага цярпела?
Даведаецеся ў гэтым выпуску 😏
Always and forever "Белорусский эротический фольклор" пад рэдакцыяй Таццяны Валодзінай.
Яшчэ адна крыніца - кніга "Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў" пад рэдакцыяй Т.І. Кухаронка,
акрамя таго мы чыталі "Традыцыйная сямейная абраднасць беларусаў: гісторыка-культуралагічны аспект" пад рэдакцыяй В.І. Мішынай.
Артыкулы "Плоднасць, роды і хрэсьбіны ў традыцыях і вераваннях беларускага вясковага насельніцтва", Паўль Бартэльс і
"Няхрышчанае мясца": женская грудь и грудное вскармливание в белорусских традиционных представлениях и языке (на общеславянском фоне)", Таццяна Валодзіна
Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
Падтрымаць нас кавай: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory
Падтрымаць на патрыёне: https://www.patreon.com/user?u=101233621
Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.
-
Нараджэнне дзіцяці ў беларускай культуры мела вялікі сэнс не толькі длясям’і гэтага дзіцяці, але і для ўсёй навакольнай грамады. З улікам вялізарнайдзіцячай смяротнасці, якое суправаджала беларускае грамадства доўгія-доўгіястагоддзі, нашыя продкі вынайшлі мноства захадаў, каб абараніць бацькоў адгэтай страты.
Вы здзівіцеся, як шмат рытуальных аскепкаў, якія датычаць цяжарнасці іродаў, захавалася да нашых дзён. Калі вам у дзяцінстве забаранялі сядзіць накуту стала, вы маеце знаёмых, якія адмаўляліся наведаць цырульню падчасцяжарнасці, а вашыя бацькі ўсё больш настойліва цікавяцца, калі ж унукі, шчыразапрашаем паслухаць гэты выпуск. Тут вы знойдзеце тлумачэнне, адкуль усё гэтаўзялося і якую сувязь мае з беларускім фальклорам.
Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
Падтрымаць нас кавай: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory
Падтрымаць на патрыёне: https://www.patreon.com/user?u=101233621
Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.
Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
Падтрымаць нас кавай: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory
Падтрымаць на патрыёне: https://www.patreon.com/user?u=101233621
Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.
-
Чацвёрты выпуск сезона прысвечаны традыцыйнаму беларускаму вяселлю і пачынаецца з таго, што Дар’я Гардзейчык памірае ад тэмпературы, а Данута Грынь нечакана для сябе пераўтвараецца ў лектарку.
- Традыцыйнае беларускае вяселле гэта чысты хаос, ці ёсць нейкія межы?
- Ці былі вы ў сітуацыі, калі на ваш каравай паклалі чэлес?
- Ці можаце вы хутка выгаварыць скарагаворку “Надобень толобень? А як недоўбень, то я дале подоўбень”?
- Давайце разбяромся, што рабіць у сітуацыі, калі “паўзе чарвяк па назе”
Пры падрыхтоўцы да выпуска мы ізноў чыталі кнігу “Белорусский эротический фольклор” пад рэдакцыяй Таццяны Валодзінай, зборнік “Беларуская атлянтыда”, кнігу Алены Ляшкевіч “Традыцыйны каляндар: нарысы”, артыкул гэтай жа аўтаркі “Апісанне шляхецкага палескага вяселля 1930-х гг. у Станіслава Дваракоўскага і сучасныя запісы па яго слядах”, а яшчэ артыкул В.І. Мішынай “Сімвалічныя характарыстыкі абрадавай прасторы традыцыйнага беларускага вяселля: локус жаніха”.
А яшчэ слухалі “Песні і найгрышы вяселля вёскі Лявонпаль і яе наваколляў” (2016).
Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
Падтрымаць нас кавай: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory
Падтрымаць на патрыёне: https://www.patreon.com/user?u=101233621
Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.
-
Трэці выпуск сезона прысвечаны кантрацэпцыі і пачынаецца з філасофскага дыспута на тэму: "Што такое кантрацэпцыя?"
Ці з'яўляецца каляндарны метад - сродкам кантрацэпцыі?
Ці ведалі нашыя продкі пра перарваны палавы акт?
Як пярсцёнкі і завушніцы дапамагаюць не зацяжарыць?
Чаму кантрацэпцыя лічылася грахом?
Навошта жанчыны ў перыяд лактацыі шукаюць дзіцячую магілку?
Што будзе, калі павітуха рытуальна пахавае плацэнту?
Чаму Дар'ю Гардзейчык хвалююць затрымкі, а Дануту Грынь - не вельмі.
Пры падрыхтоўцы да выпуска мы чыталі кнігу "Белорусский эротический фольклор" пад рэдакцыяй Таццяны Валодзінай і зборнік "Беларуская атлянтыда".
Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
Падтрымаць нас: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory
Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.
-
У другім выпуску сезона расказваем пра цноту. Увага: у падкасце гучаць беларускія народныя песні пра першы раз, якія могуць шакаваць.
Як гублялі цноту беларускія сяляне і сялянкі?
А як згубілі яе вядучыя падкаста: Дар'я Гардзейчык і Данута Грынь?
Ці мусіць быць кроў у першы раз?
Якія стэрэатыпы пра цноту былі ў беларусаў раней, і якія існуюць зараз?
І галоўнае: ці мусіць увогуле канцэпт цноты існаваць у 21 стагоддзі?
Спадабалася? Падтрымай нас на патрыёне
Больш цікавых матэрыялаў у нашым інстаграме
Пры падрыхтоўцы да выпуска мы чыталі кнігу "Белорусский эротический фольклор" пад рэдакцыяй Таццяны Валодзінай і артыкул Наталлі Сліж "Забароненыя і ненатуральныя сексуальныя стасункі ў ВКЛ у XVI–XVII стст."
У выпуску былі выкарыстаныя фрагменты з наступных відэа:
Самый популярный белорусский танец- "Лысый", канал Tamara Karpovichi
Танец "Карапет" або "Лысы" / Dance "Karapiet" or "Lysy", канал bhajravi mahavidya
Beethoven Symphony 5 mov 1 Бетховен Симфония 5 часть 1, канал DiadiuraEduard
БА ДУМ ТСС!, канал Boris Zalansky
Грустный тромбон, канал Madlen Royal
Последний единорог Мэйбл, канал Лариса Вязова
Percival - На Ивана / Na Ivana (pieśń białoruska), канал Monika Sz
Bouncing and barking Corgi Puppy, канал Corgi TV
The Cure - Forest - piano cover, канал vkgoeswild
-
Конкурс з тампонамі Freedom https://www.instagram.com/p/Ce7_9Laoq2q/?igshid=YmMyMTA2M2Y=
як гістарычна называлі месячныя, і як мы робім гэта зараз? чаму беларускія жанчыны не забівалі жывёл падчас менструацыі? што будзе, калі заняцца сэксам у «гэтыя дні»: тлумачаць гінеколагі і фальклор? навошта паіць чалавека менструальнай крывёю? як перажыць працечку пракладкі ў школе (асабісты досвед)? і прычым тут увогуле вадзянік?
Наш Iнстаграм https://instagram.com/belarusian_sex_history?igshid=YmMyMTA2M2Y=
Iнстаграм Freedom https://www.instagram.com/freedomtampons_by/
Першы выпуск трэцяга сезона! Гаворым аб тым:Наш Patreon з эксклюзіўным кантэнтам: https://www.patreon.com/alternative_museum/membership
Напісаць нам: [email protected]
-
Откуда взялись песенки про секс в народном фольклоре? Какова природа магического мышления? Вредно ли мастурбировать кабачками? Кто виноват в мужских изменах? Можно ли увести мужчину из семьи с помощью магии? И нужно ли нам сексуальное образование в школах?
На все эти вопросы отвечает прекрасная психолог Александра Железняк-Чёрная https://www.instagram.com/psy_sasha_ferrum/
Друзья! Это последний выпуск подкаста «История белорусского секса». Если вам понравился первый сезон (а он не мог вам не понравиться, иначе, что бы вы тут делали уже десятый выпуск подряд), то рассказываете про нас всем своим друзьям и знакомым. Ведь чем больше у нас прирост подписчиков, тем скорее выйдет второй сезон😏
До встречи, дорогие!
Инстаграм проекта «Альтернативный музей» про белорусскую культуру и искусство https://www.instagram.com/alternative.museum/?hl=ruТут наш телеграм с интересной литературой: https://t.me/alternative_museum
Послушать подкаст на других платформах: https://taplink.cc/alternative.museum
Хотите дружить или сотрудничать?
Пишите нам на почту [email protected] -
В этом выпуске: статья за мужеложество, карательная психиатрия, групповые избиения геев и секс в общественных туалетах.
Инстаграм проекта «Альтернативный музей» про белорусскую культуру и искусство https://www.instagram.com/alternative.museum/?hl=ru
Тут наш телеграм с интересной литературой: https://t.me/alternative_museum
Послушать подкаст на других платформах: https://taplink.cc/alternative.museum
Хотите дружить или сотрудничать?
Пишите нам на почту [email protected] -
Российская империя, Минск - столица проституции, карательная гинекология, эпидемия сифилиса и жёлтые билеты.
Инстаграм проекта «Альтернативный музей» про белорусскую культуру и искусство https://www.instagram.com/alternative.museum/?hl=ru
Тут наш телеграм с интересной литературой: https://t.me/alternative_museum
Послушать подкаст на других платформах: https://taplink.cc/alternative.museum
Хотите дружить или сотрудничать?
Пишите нам на почту [email protected] -
Как обстояли дела с проституцией в ВКЛ? Как закон предписывал обходиться с представительницами древнейшей профессии? Какие части тела отрезали сутенерам? Что делали проститутки в армии и при дворах священников? И как связаны секс-индустрия и колдовство?
Инстаграм проекта «Альтернативный музей» про белорусскую культуру и искусство https://www.instagram.com/alternative.museum/?hl=ru
Тут наш телеграм с интересной литературой: https://t.me/alternative_museum
Послушать подкаст на других платформах: https://taplink.cc/alternative.museum
Хотите дружить или сотрудничать?
Пишите нам на почту [email protected] -
Законы в ВКЛ и сексуальные преступления: казнь за измену, слуцкие извращенцы, убийства детей и зоофилия.
Инстаграм проекта «Альтернативный музей» про белорусскую культуру и искусство https://www.instagram.com/alternative.museum/?hl=ru
Тут наш телеграм с интересной литературой: https://t.me/alternative_museum
Послушать подкаст на других платформах: https://taplink.cc/alternative.museum
Хотите дружить или сотрудничать?
Пишите нам на почту [email protected] -
Любимые позы белорусов, оральный секс в жизни крестьян, гомосексуальность на селе, зоофилия и священники-совратители.
Инстаграм проекта «Альтернативный музей» про белорусскую культуру и искусство https://www.instagram.com/alternative.museum/?hl=ru
Тут наш телеграм с интересной литературой: https://t.me/alternative_museum
Послушать подкаст на других платформах: https://taplink.cc/alternative.museum
Хотите дружить или сотрудничать?
Пишите нам на почту [email protected] - Visa fler