![Віленскія камунары](https://is2-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts116/v4/05/58/cc/0558cc52-81c5-a2d7-1401-fd51ff699152/mza_14024442320158177550.png/250x250bb.jpg)
Напісаны ў 1931 годзе, раман класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага «Віленскія камунары» быў надрукаваны толькі ў 1963 годзе.
Пасля арышту і расстрэлу па прысудзе «тройкі» НКУС ў 1937 годзе ўсе творы пісьменніка былі забароненыя. І толькі пасля рэабілітацыіі ў 1957 годзе літаратурная спадчына Максіма Гарэцкага паступова пачала адкрывацца шырокаму колу чытачоў.
“Віленскія камунары” цікавыя найперш сваёй дакументальнасцю і дакладнасцю адлюстравання жыцця беларусаў падчас гістарычных катаклізмаў пачатку двадцатага стагоддзя. Персанажы пісьменніка палымяна вераць у сваю ідэю і самаахвярна змагаюцца за яе. Выразна паказвае аўтар і нараджэнне беларускага нацыянальнага руху.
Чытае Віталь Краўчанка
Аўдыякніга запісана дзякуючы ахвяраванням падпісчыкаў праекта audiobooks.by.