Avsnitt
-
«Будуй сваё» – так называецца другі сезон праекту «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні. У ім беларусы і беларускі замежжа скідваюцца падаткамі і дзеляцца ідэямі, а потым самі вырашаюць, якую з прапановаў варта рэалізаваць. Летась у пілотным праекце паўдзельнічала 265 нашых суайчыннікаў. Разам яны сабралі 47 тысяч еўра.
Пра новы сезон праекту, у якім змогуць паўдзельнічацьбеларусы з усяго свету, паразмаўляем з госцяй радыё «Ўнэт», прэсавай сакратаркай «Новай Беларусі» Марыяй Грыц.
-
Ян Давід Голанд -- немец, які закахаўся ў Нясвіж і стаў класікам беларускай музыкі. Cваю музычную кар’еру `y пачынаў у Гамбургу, але на пачатку 1780-х гадоў жыццё закінула яго ў Нясвіж. Гэты беларускі горад стаў для кампазітара другой радзімай, дзе ён правёў большую частку свайго жыцця і здзейсніў выдатныя творчыя задумы. Адна з іх, напрыклад – стварэнне першай нацыянальнай беларускай оперы “Агатка, або Прыезд пана”. Кампазітару і яго творам прысвечана праграма Аліны Крамко.
-
Saknas det avsnitt?
-
Больш за 8000 жанчын трапілі пад палітычны пераслед уБеларусі са жніўня 2020 года. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».Як мінімум 171 палітзняволеная зараз знаходзіцца за кратамі. Пра тое, у якіх умовах выжываюць жанчыны ў беларускіх турмах, што дае ім сілы і надзею, паразмаўлялі з госцяй радыё «Ўнэт», былой палітзняволенай Вольгай Скрашчук
-
Афіцыйная прадстаўніца расійскага МЗС Марыя Захарава заявіла, што перахопленыя перамовы нямецкіх афіцэраў паказалі незавершанасць дэнацыфікацыі Германіі. 38-хвілінны аўдыёзапіс, на якім "высокапастаўленыя афіцэры Бундэсвера" абмяркоўваюць магчымасць удараў па Крымскім мосце ракетамі TAURUS апублікавала 1 сакавіка галоўная рэдактарка расійскага дзяржаўнага тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян. Міністэрства замежных спраў РФ запатрабавала ад Нямеччыны тлумачэнняў. Пры гэтым канцлер Германіі Олаф Шольц раней неаднаразова заяўляў пра адмову пастаўляць Украіне ракеты TAURUS.
Як у самой Германіі ўспрымаюць заявы Расіі, скандал з запісамі размоваў афіцэраў ў руках расійкіх спецслужбаў і як ставяцца да паставак ракет ва Украіну радыё Ўнэт пракаментаваў беларускі палітолаг Аляксандр Фрыдман.
-
Максім Танк — адзін з лепшых беларускіх казачнікаў другой паловы 20 ст. У яго шмат дзівосных паэтычных казак для дзяцей рознага ўзросту. Мы падрыхтавалі яго шэдэўры: “Галінка і верабей”, “Конь і леў”, “Жук і слімак”. Цудоўныя вясёлыя, вострасюжэтныя творы на ўсе часы. Слухайце, глядзіце, натхняйцеся!
-
Псіхолаг Вольга Вялічка некалькі год працуе з дзецьмі палітвязняў. У сваёй кнізе «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме», яна распавядае як дзеці палітзняволеных перажываюць расставанне з роднымі.
-
Ён кажа, што любіць усё, што ён робіць, і засяроджана дадае: «У мяне проста няма выбару». І гэта – чыстая праўда. Пару гадоў таму Арцём Шышкоў перажыў працяглы творчы крызіс. Ён не кранаўся сваёй скрыпкі шэсць месяцаў, і справа была не толькі ў парэзаным сухажыллі на руцэ: у нейкі момант стала незразумела, куды і навошта ісці. Але музыкам узроўню Шышкова жыццё і сапраўды не пакідае выбару. І менавіта таму мы ізноўку можам захапляцца дарам гэтага Артыста.
-
Міжнародны лідар сертыфікацыі ў сферы ляснойгаспадаркі – FSC (Forest Stewardship Council), чые знакі якасці стаяць на мэблі, вырабленай у турмах Беларусі, палітычнымі зняволенымі, з прымяненнем катаванняў, атрымаў патрабаванне расследаваць абставіны выдачы сертыфікатаў.
Што такое лясная сертыфікацыя і чаму адпаведныя дакументы атрымлівалі турмы і прадпрыемствы, звязаныя з Лукашэнкам, радыё Ўнэт пракаментавала экаактывістка і шматгадовая ўдзельніца грамадскага назірання за лясной сертыфікацыяй у Беларусі Інэса Балоціна.
-
"Пайду, пайду, пайду!" – так Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанне пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года. Пры гэтым усяго праз некалькі хвілін ён назваў сябе "сыходзячым" прэзідэнтам. Пра тое, навошта "сыходзячаму прэзідэнту" яшчэ адна электаральная кампанія, ці варта дэмсілам рыхтавацца да наступных выбараў і што будзе з "прэзідэнтам-электам" Святланай Ціханоўскай пасля таго, як скончыцца яе народны мандат, паразмаўляем з палітолагам Анатолем Котавым.
-
10 гадоў таму, 20 лютага 2014 Расія распачала ваенную дыверсію супраць Украіны. Менавіта гэта дата з’явілася на расійскім медалі «За вяртанне Крыма». Можна лічыць, што менавіта з гэтага моманту Крэмль абвясціў вайну Украіне.
Пра тое, які шлях за гэты час прайшло ўкраінскае грамадства і як расійская прапаганда рыхтавала інфармацыйную глебу для вайсковага ўварвання,абмяркуем з журналістам праекту «Вот так» Аляксеем Стэцэнкам.
-
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Калі верыць афіцыйным даным, у нашай краіне беларускую мову лічаць роднай крыху больш за 60% насельніцтва. Прычым дома па-беларуску размаўляе менш за траціну нашых суайчыннікаў. Пра тое, як заахвоціць беларусаў размаўляць на сваёй мове, абмяркуем з суарганізатаркай курсаў «Мова Нанова з Варшавы» Алесяй Каролік.
-
На Еўрапейскім кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю назвалі пераможцаў беларускай кінапрэміі «Чырвоны верас». Яе журы ацэньвалі ўсё лепшае, што з'явілася ў нашым кіно за апошнія некалькі гадоў. Адразу некалькі ўзнагарод забрала «Ператрымка» – першы эпізод белсатаўскага серыялу «Працэсы». Галоўную ролю – амапаўца Мікалая – у альманаху сыграў Андрэй Новік. Яго бліскучую акцёрскую работу ацанілі і гледачы, і кінакрытыкі, прысудзіўшы Новіку перамогу ў намінацыі «найлепшы акцёр».
-
Самы вядомы беларускі выдавец Андрэй Янушкевіч адкрыў у Варшаве сваю кнігарню, і гэта – галоўная кніжная навіна апошніх тыдняў. Прыгожая і надзвычай чаканая беларускімі чытачамі падзея супала з дзесяцігоддзем выдавецтва.
-
З журналістам-аглядальнікам «Білорусько-українськага спостерігача» Яўгенам Мачалавым абмеркавалі, ці зможа Трамп прымусіць Зяленскага і Пуціна да перамоў, навошта ў Беларусі абвясцілі «контртэрарыстычную аперацыю» на мяжы з Украінай і ці не стала адстаўка Залужнага падарункам расійскай прапагандзе ў разгар вайны.
-
«Speed dating» альбо «хуткія спатканні» - гэта сучасны спосаб знаёмстваў, у якім удзельнікі абмежаваную колькасць часу камунікуюць з кожным з патэнцыйных партнёраў. Акрамя таго сярод мігрантаў запатрабаваны speed friending сустрэчы, на якіх можна знайсці сяброў. Як выглядаюць "хуткія спатканні", хто на іх прыходзіць і ці сапраўды там можна знайсці сваю палову, паразмаўляем з арганізатарам speed dating вечарын у Варшаве Аляксандрай Ананьевай.
-
Праціўніка вайны Барыса Надзеждзіна не зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты Расіі. Цэнтральная выбарчая камісія прызналанесапраўднымі 9 са 105 тысяч подпісаў у падтрымку апазіцыянера. Гэта і стала фармальнай прычынай яго адхілення ад прэзідэнцкай гонкі. Палітык заявіў, штоадмова ў рэгістрацыі стала для яго чаканым рашэннем і заклікаў паплечнікаў не апускаць рукі.
Пра тое, чаму Крэмль не дапусціў Надзеждзіна да выбараў, ці зможа апазіцыйны палітык вывесці пратэстны электарат на вуліцы і за каго будуцьгаласаваць расейцы, якія не падтрымліваюць вайну, паразмаўляем з рэдактаркай праекту «Вот так» Сашай Шапалінай.
-
У 2020 годзе Дар’я Гардзейчык была вымушана пакінуць Беларусь, а разам з ёй і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе яна вывучала філалогію. Новай alma mater для Дар’і стаў Віленскі ўніверсітэт, які якраз у гэты час адкрыў стыпендыю для беларусаў. Праз тры з паловай гады дзяўчына атрымала дыплом маркетолага.
Пра тое, чым адрозніваецца адукацыя ва ўніверсітэтах Гродна і Вільні, якія магчымасці дае статус студэнта Віленскага ўнівесітэта і як праходзіць выпускны ў адной з найстарэшых навучальных устаноў Еўропы, Дар’я Гардзейчык расказала радыё Ўнэт.
-
«Паданні старога месца» – так называецца серыяаўдыёпаткастаў пра гістарычныя і культурныя асаблівасці Беларусі. Аўтарыпраекту журналісты Сяргей Беркутаў і Алена Вахрамеева кажуць, што іхмэта – захаванне і шанаванне беларускай культурнай спадчыны. У падкастах можнапаслухаць беларускія легенды, створаныя і апрацаваныя айчыннымі пісьменнікамі.А агучваюць беларускія міфы – культурныя дзеячы, якія падтрымалі народныяпратэсты ў жніўні 2020 года.
-
У апошні дзень студзеня ў варшаўскім касцёле святога Аляксандра адбылася вялікая падзея. Беларусы ўпершыню пачулі духоўныя творы кампазітара Міколы Куліковіча. Яго музыку ў перакладах айца Аляксандра Надсана выконваў беларускі Concordia Choir пад кіраўніцтвам Галіны Казіміроўскай. Менавіта яна і прывезла ў Варшаву ўнікальныя партытуры лонданскіх архіваў знакамітай «Скарынаўкі».
-
Падляшша… Цягам стагоддзяў на гэтым абшары суседнічалі самыя розныя плямёны, што паўплывала і на структуру рэгіёну і, канечне,на яго моўную сітуацыю. Чыжы, Дубічы Царкоўныя, Орля, Гайнаўка і Белавежа – у штодзённым жыцці жыхары гэтых мясцовасцей карыстаюцца сваімі дыялектамі, гаворкамі, сваімі «гварамі».
- Visa fler